Навіны на тэму: адміністратыўны перасьлед
02.11.2017 Някляеў стаў першай ахвярай “жэстачайшай лібералізацыі”
Выпадак з спадаром Някляевым, асуджаным нібыта за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, дэманструе прававыя падыходы ўладаў, адлюстраваныя ў зменах у Закон “Аб масавых мерапрыемствах”. Юрыст "Вясны" Валянцін Стэфановіч тлумачыць, чым некаторыя змены абернуцца на практыцы.
01.11.2017 Някляева асудзілі на 10 сутак арышту за заклікі, якіх ён не рабіў
Cуд Ленінскага раёна Мінска паводле артыкулаў на сайце “Хартыі'97” прызнаў паэта Уладзіміра Някляева вінаватым у закліку да ўдзелу ў “Маршы абураных беларусаў 2.0” і пакараў арыштам на 10 сутак.
01.11.2017 На незалежную журналістку Тамару Шчапёткіну складзены пратакол
Адміністратыўны пратакол складзены 31 кастрычніка на журналістку-фрылансера Тамару Шчапёткіну з Бярозы. Яна абвінавачваецца ў працы на замежнае СМІ – Беларускае Радыё Рацыя без акрэдытацыі па арт 22.9 КаАП.
31.10.2017 Магілёў: журналістку затрымалі, абклалі пратаколамі і адпусцілі да суда
Затрыманую каля трох гадзін дня 30 кастрычніка ў цэнтры Магілёва журналістку Аліну Скрэбунову адпусцілі з райаддзела міліцыі. На яе склалі тры адміністрацыйныя пратаколы за ўдзел у стварэнні сюжэтаў для тэлеканала БелСАТ.
31.10.2017 Блогера Рамана Пратасевіча чакае суд за фота з акцыі пратэсту
Суд Маскоўскага раёна разгледзіць адміністратыўную справу Рамана Пратасевіча, якога вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве – “Маршы абураных беларусаў-2.0”.
31.10.2017 Паэта і палітыка Някляева чакае суд за “няўдзел у акцыі”
Уладзіміра Някляева абвінавачваюць у «закліку да правядзення масавага мерапрыемства з парушэннем яго арганізацыі і правядзення» па артыкуле 23.34 КаАП.
31.10.2017 Мікалая Статкевіча затрымалі ў чарговы раз і арыштавалі на 5 сутак
Апазыцыйны палітык, лідэр БНК Мікалай Статкевіч затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 30 кастрычніка каля 20:30 у Мінску.
30.10.2017 Дзмітрыя Сільчанку аштрафавалі на 1150 рублёў
Дзесяць хвілін спатрэбілася суддзі для прыняцця рашэння па адміністрацыйнай справе ў адносінах да актывіста Дзмітрыя Сільчанкі.
30.10.2017 Праваабаронца Аляксандр Вайцешык аштрафаваны на 920 рублёў
Баранавіцкі праваабаронца прызнаны вінаватым ў абразе і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Вайцешык атрымаў 30 б.в. за абразу супрацоўніка міліцыі і 10 б.в. за непадпарадкаванне.
30.10.2017 Чатыры суды над журналістамі “Белсата” ў Мінску
Фрылансераў-журналістаў Ганну Аземшу, Вольгу Чайчыц, Аляксандра Баразенку і Андрэя Козела вінавацяць у працы без акрэдытацыі на замежнае СМІ. Пачатак працэсаў а 14:00.
28.10.2017 У Мінску затрыманая ўдзельніца акцыі 8 верасня Грэта Сабалеўская ды іншыя актывісты
Позна вечарам 27 кастрычніка супрацоўнікі сталічнай міліцыі затрымалі Грэту Сабалеўскую, 22-гадовую дзяўчыну, якая запомнілася тым, што пад час акцыі, прымеркаванай да Дня вайсковай славы 8 верасня трымала на Кастрычніцкай плошчы вялізны бел-чырвона-белы сцяг.
27.10.2017 Суд над Аляксандрам Вайцешыкам зноў адкладзены
Суддзя вырашыла дапрасіць у якасці сведкі яшчэ аднаго міліцыянта, які нібыта бачыў, як Вайцешык зняважыў іншага міліцыянта падчас суда над расійскім філосафам Пятром Рабавым. Таму суд зноў адкладзены, наступнае паседжанне прызначана на 9.30 ранку 30 кастрычніка.
26.10.2017 Павел Шарэнда адшукаўся ў Ганцавіцкім ізалятары
Берасцейскі актывістс «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Шарэнда адбывае арышт у ізалятары часовага ўтрымання ў Ганцавічах. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла ягоная жонка Паліна Шарэнда-Панасюк.
26.10.2017 У Баранавічах за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў асудзілі анархістаў
Яўгену Жураўскаму суд прызначыў штраф памерам 230 рублёў, грамадзяніну РФ Аляксею Сутуге - 575 рублёў. Жураўскага абвінавачвалі ў захоўванні інфармацыйная прадукцыі, якая прапагандуе экстрэмісцкую дзейнасць, з мэтай распаўсюджвання (ч. 1 арт. 17:11 КаАП РБ), Аляксея Сутугу - у перавозцы інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае прыкметы праяў экстрэмізма (ч. 1 арт. 17:11 КаАП РБ).
24.10.2017 Вярхоўны суд выкруціўся: вызваліў ад адказнасці Маю Навумаву "праз малазначнасць правапарушэння"
Амаль праз год пасля затрымання Вярхоўны суд вызваліў Маю Навумаву ад адміністрацыйнай адказнасці за нібыта аказанае непадпарадкаванне законнаму патрабаванню супрацоўніка міліцыі.










