Навіны на тэму: апазіцыя

20.09.2007 За патрабаваньне Кнігі скаргаў у міліцыі – пад суд

У Цэнтральным судзе Менску пачаўся адміністрацыйны працэс над моладзевай актывісткай Тацянай Цішкевіч. Непрыемнасьці ў дзяўчыны пачаліся пасьля таго, як яна запатрабавала ў райадзьдзеле міліцыі кнігу заўваг і прапановаў. Пасьля гэтага яе затрымалі, а справу перадалі ў суд.

20.09.2007 У Светлагорску і Жлобіне ўзбуджаюць крымінальныя справы супраць “маладафронтаўцаў”

Чарговая крымінальная справа распачатая супраць актывістаў незарэгістраванага Маладога Фронту ў Гомельскай вобласьці.

20.09.2007 Рэчыца: грамадзкі актывіст Леанід Невар асуджаны на 6 сутак

Учора судзьдзя Рэчыцкага раённага суду Анатоль Стрэльчанка пакараў грамадзкага актывіста Леаніда Невара на 6 сутак арышту.

19.09.2007 Зьміцер Федарук аштрафаваны на 22 базавыя велічыні, Тацяна Буланава на 2

Сёньня ў Баранавічах адбыўся суд над актывістамі незарэгістраванага “Маладога фронту” Зьміцерам Федаруком і Тацянай Буланавай.

19.09.2007 Новыя крымінальныя справы супраць “Маладога Фронту”

Супрацоўнікі міліцыі і КДБ зрабілі ўчора ператрус на кватэры актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Кірыла Атаманчыка ў Жлобіне.

18.09.2007 Супрацоўнікі міліцыі і КДБ робяць ператрус на кватэры актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Кірыла Атаманчыка ў Жлобіне.

Кірыл паведаміў, што супрацоўнік міліцыі ў цывільным патлумачыў яму - ператрус робіцца ў межах крымінальнай справы, распачатай КДБ супраць актывістаў “Маладога фронту” за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

18.09.2007 Сёньня працяг суду над Андрэям Цянютам

17 верасьня ў судзе Цэнтральнага раёну Гомелю пачаўся разгляд адміністратыўнай справы ў дачыненьні да моладзевага актывіста Андрэя Цянюты, затрыманага ў пятніцу, 14 верасьня, у Гомельскім універсітэце. Паколькі сьведкі-міліцыянты блыталіся ў паказаньнях, судзьдзя перанёс разгляд на сёньня.

18.09.2007 Уладзіміру Ларыну прысудзілі штраф

На 10 базавых велічыняў нібыта за дробнае хуліганства аштрафаваны судом Ленінскага раёну Гародні намеснік старшыні Гарадзенскай гарадской арганізацыі партыі АГП Уладзімір Ларын.

17.09.2007 Затрыманьні ў Салігорску на Дзень салідарнасьці

Пяцёра непаўнагадовых у16 верасня былі затрыманыя ў цэнтры Салігорску.

Актывістку Моладзі БНФ спрабуе запалохаць КДБ

14.09.2007 Актывістку Моладзі БНФ спрабуе запалохаць КДБ

Супрацоўнік КДБ Аляксандр Прадко некалькі дзён таму наведаўся да актывісткі Моладзі БНФ Насты Александровіч.

14.09.2007 Суды і арышты працягнуцца да канца верасьня

У Воршы на волю выйшаў Дзяніс Садоўскі. Яго пасадзілі на 7 сутак, абвінаваціўшы ў дробным хуліганстве. За кратамі аршанскай турмы застаюцца Алесь Пушкін і Аляксей Янушэўскі, якіх, як і Дзяніса, затрымалі за спробы адзначыць Дзень вайсковай славы. У баранавіцкай турме арышт адбывае Павал Севярынец. Яго затрымалі разам з дваццацьцю чатырма ўдзельнікамі акцыі салідарнасьці зь Яраславам Грышчэнем, якога судзілі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Іх пачнуць судзіць ад 23 верасьня.

Іллю Богдана будуць судзіць за летнік моладзі БНФ

13.09.2007 Іллю Богдана будуць судзіць за летнік моладзі БНФ

Намесьнік старшыні Рады моладзі БНФ Ілля Богдан атрымаў позву ў суд Заводзкага раёну гораду Менску.

12.09.2007 Каго затрымалі ля помніка “Жалезнаму Фэліксу”?

На перасячэньні вуліц К. Маркса і Леніна беспадстўна затрыманыя сябры моладзі БНФ Франак Вячорка, Сьцяпан Сьвідзерскі, Макар Ваўчок, Саша Клімовіч, Кацярына Рамашэўская і Наста Птушка. Моладзь затрымалі каля аддзелу міліцыі быццам бы для высьвятленьня асобаў. Падчас допыту прысутнічалі высокапастаўленыя асобы ў тым ліку начальнік гарадзкой міліцыі Аляксандр Найдэнка.

12.09.2007 Ля помніку Дзяржынскаму ў Менску затрымалі 7 актывістаў Партыі БНФ

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 7 моладзевых актывістаў Партыі БНФ. Маладыя людзі спрабавалі зладзіць флэш-моб каля помніка Фэліксу Дзяржынскаму. На дадзены момант у гарадзкім аддзеле ўнутраных справаў міліцыянты перапісалі пашпартныя зьвесткі затрыманых, ідзе разьбіраньне.

11.09.2007 Яраслава Грышчэню аштрафавалі на 930 тысячаў рублёў і вярнулі кампутар

Сёньня ў Баранавічах абвешчаны прысуд па справе актывіста “Маладога фронту” Яраслава Грышчэні. Нагадаем, што пракурор прапанаваў пакараць актывіста турэмным зьняволеньнем на 1 год умоўна. Аднак суддзя Васіль Петрыў прыняў рашэньне аб пакараньні Грышчэні штрафам у памеры 30 базавых велічынь, або 930 тысяч рублёў. Акрамя таго Яраславу Грышчэню будзе вернуты сканфіскаваны кампутар.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства