Навіны на тэму: апазіцыя

25.09.2007 Крымінальная справа супраць Дашкевіча была заведзеная яшчэ 14 жніўня

Адвакат палітвязьня Зьмітра Дашкевіча Аляксандар Галіеў даведаўся, што новую крымінальную справу супраць ягонага падабароннага завялі яшчэ 14 жніўня. Аляксандар Галіеў паведаміў, што месяц таму тэлефанаваў сьледчаму, і той запэўніваў яго, што ніякая крымінальная справа не была распачатая.

25.09.2007 Баранавічы: працягваюцца суды над моладзевымі актывістамі

Сёньня ў Баранавічах адбыліся яшчэ два суды над актывістамі, што падтрымалі Яраслава Грышчэню 10 верасьня. Судзілі Івана Шылу з Салігорску і Ўладзімера Ўсьціновіча зь мястэчка Асьвея Верхнядзьвінскага раёну.

25.09.2007 Новая крымінальная справа супраць Дашкевіча

Палітвязень Зміцер Дашкевіч паведаміў у пісьме, што следчыя КДБ завялі супраць яго новую крымінальную справу. Цяпер яго вінавацяць паводле арт. 402 — за адмову даваць паказанні. Зміцер Дашкевіч, адзін з лідэраў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”, прыхільнік Руху “За Свабоду”, адбывае ў Шклоўскай турме паўтара года за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі. Яго не раз дапытвалі па крымінальных справах некаторых юнакоў, якіх абвінавачвалі ў прыналежнасці да “Маладога фронту”. Дашкевіч адмаўляецца даваць паказанні супраць сваіх сяброў.

24.09.2007 Адміністратыўная справа супраць актывісткі Моладзі БНФ Аляксандры Клімовіч адпраўленая на дапрацоўку

Падчас разгляду справы быў зачытаны пратакол, які складаўся івацэвіцкімі міліцыянтамі, заслуханы паказаньні сьведкаў з боку абароны, выказаў сваю пазыцыю адвакат. Ніхто з міліцыянтаў, якія складалі пратакол, на суд не прыехаў і судзьдзя ўбачыўшы ў ім памылкі, адправіла пратакол на дапрацоўку.

24.09.2007 Актывіст Моладзі БНФ Кастусь Грахаў пакараны 10 суткамі арышту

Супрацоўнікі АМАПу затрымалі моладзевага актывіста 23 верасьня ў цэнтры Менску і папрасілі паказаць рэчы. У торбе было выяўлена каля 100 налепак з заклікам да ўдзелу ў Еўрапейскім маршы, запланаваным на 14 кастрычніка. У Цэнтральным РАУС сталіцы на Кастуся Грахава склалі адміністратыўны пратакол па ч.1 арт. 23.34 КаАП РБ - парушэньне устаноўленага парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

24.09.2007 Міліцыянт не зьявіўся ў суд

21 верасьня ў Цэнтральным судзе Менску працягваўся працэс над моладзевай актывісткай Тацянай Цішкевіч, якую абвінавацілі нібыта ў непадпарадкаваньні міліцыі.

24.09.2007 Менск: судзяць за ўлёткі

У судзе Ленінскага раёну будуць судзіць Віталя Ціхановіча, Аліну Гладкую і Леаніда Навіцкага. У судзе Цэнтральнага раёну –Кастуся Графава.

24.09.2007 Яшчэ адзін арыштаваны за любоў да Еўропы

23 верасня ў 12:00 у цэнтры Менску затрыманы сябра моладзі БНФ Кастусь Грахаў. Падчас ператрусу ў хлопца знайшлі налепкі з запрашэннем на Еўрапейскі Марш. Зараз Кастусь знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС гораду Менску. Праз смс ён паведаміў сваёй маці, што заўтра яго будуць судзіць у судзе Цэнтральнага раёну.

24.09.2007 Наваполацак: 100 тысяч рублёў штрафу за раскладзенае вогнішча

Адміністрацыйная камісія пры Наваполацкім гарвыканкаме пакарала грамадзкага актывіста Аляксея Трубкіна штрафам у памеры 100 тысячаў рублёў. Нагодай для такога рашэньня стала распаленае вогнішча на беразе ракі Іслач.

21.09.2007 Бабруйскую актывістку Таісію Кабанчук дапыталі ў мясцовай управе КДБ

20 верасьня актывістка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Таісія Кабанчук была выкліканая ў мясцовую ўправу Камітэту дзяржаўнай бясьпекі ў якасьці сьведкі, але сьледчы Аляксандар Харашкевіч удакладніў, што з ёй правядуць толькі тлумачальную гутарку.

21.09.2007 Справа супраць актывісткі Моладзі БНФ спыненая, суд над Богданам перанесены

Сёньня ў Завадскім судзе горада Менску адбыўся суд па справе Аляксандры Клімовіч, якая было затрымана падчас летніку Моладзі БНФ каля Івацэвічаў.

20.09.2007 У КДБ цікавяцца падрыхтоўкай “Эўрапейскага маршу”

Рэгіянальных актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” пачалі выклікаць у КДБ. Іх папярэджваюць пра крымінальную адказнасьць за падрыхтоўку і ўдзел у “Эўрапейскім маршы”.

20.09.2007 КДБ баіцца «Маладога Фронту», недазволеных семінараў, незарэгістраванай прэсы і Еўрапейскага маршу

19 верасьня а чатырнаццатай гадзіне ў КДБ быў выкліканы для дачы тлумачэньняў адзін з лідараў "Маладога Фронту" і сябра аргкамітэту "Рух “За СВАБОДУ” Валер Мацкевіч.

20.09.2007 Яшчэ двух “маладафронтаўцаў” асудзілі завочна

Суд Баранавічаў разгледзеў адміністрацыйныя справы Руслана Рудэнкі зь Менску і Надзеі Крапівінай зь Горадні. Судзьдзя Аксана Кушава завочна абвінаваціла іх у дробным хуліганстве, якое яны нібыта здесьнілі пад час суду над Яраславам Грышчэнем 10 верасьня.

Сёньня пачынаюцца суды над сябрамі моладзі БНФ, якія ўдзельнічалі ў летніку

20.09.2007 Сёньня пачынаюцца суды над сябрамі моладзі БНФ, якія ўдзельнічалі ў летніку

Сёньня у судзе Заводскага раёну Менска будзе разглядацца адміністрацыйная справа намесьніка старшыні Рады моладзі БНФ Іллі Богдана. Моладевага актівіста вінавацяць у парушэньні артыкула 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства). Насамрэч, моладзевы актывіст абвінавачваецца ў арганізацыі летніка 17-20 жніўня ля вёскі Косава, што ў Івацэвічскім раёне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства