Навіны на тэму: апазіцыя
06.10.2007 Затрыманьні актывістаў руху “За Свабоду” ў Смалявічах
Учора міліцыя затрымала 9 маладых актывістаў руху “За Свабоду” 12 чалавек у цэнтры горада раздавалі газэту “Свабода”. Некалькі чалавек стаялі зь бел-чырвона-белым сьцягам у цэнтры горада. Пасьля гэтага моладзь групай прайшла па вуліцах і распаўсюджвала сярод мінакоў газэту.
04.10.2007 Дэмакратычныя актывісты пакараныя штрафам у памеры 2 базавыя велічыні
Сёньня адбыўся працяг судоў над актывістамі моладзі БНФ, якія былі затрыманы падчас летніка ў Косава 17-19 жніўня. Актывістаў Паўла Краўчанку і Сяржука Клюева суды пакаралі штрафам па 2 базавыя велічыні. Гэта першыя з шаснаццаці судоў над моладзьзю БНФ, якія адбыліся. Ранейшыя працэсы адкладаліся і пратаколы адпраўляліся на дапрацоўку.
04.10.2007 Азарку Насту ізноў аштрафавалі
Актывістка маладзёжнай дэмакратычнай апазіцыі Анастасія Азарка 3 кастрычніка аштрафавана судом Нясвіжскага раёна на 31 базавую велічыню (961 тысячу беларускіх рублёў). Суд прызнаў яе вінаватай у парушэнні артыкула 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Беларусі — дробным хуліганстве, учыненым 25 жніўня. Пра гэта БелаПАН паведаміў апазіцыйны палітык Павел Севярынец.
01.10.2007 У Салігорску быў затрыманы Андрусь Тычына
30?га верасьня салігорскія маладафронтаўцы зладзілі пікет у падтрымку палітвязняў. Раней заявы на правядзеньне некалькіх пікетаў былі разгледжаныя салігорскім райвыканкамам з прадказальным вынікам: пікет забараніць, міліцыі забясьпечыць кантроль грамадскага парадку. З самае раніцы супрацоўнікі праваахоўных органаў "палявалі" на маладзёвых актывiстаў Салігорску.
01.10.2007 Яраславу Грышчэню не далі дазвол на выезд за мяжу
28 верасьня баранавіцкаму маладафронтаўцу Яраславу Грышчэню мясцовае КДБ адмовіла ў атрыманні штампу на выезд за межы краіны. Маладафронтавец звязвае адмову з тым, што 29 верасня ён мусіў вылецець у Страсбург дзеля ўдзелу ў грамадскіх слуханнях пры Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы.
28.09.2007 Рэпрэсіі актывістаў апазыцыі перад Эўрапейскім маршам узмацняюцца
У Менску і іншых гарадах працягваюцца судовыя працэсы над актывістамі апазыцыі. Многія справы зацягваюцца. Працяг судовых пасяджэньняў прызначаюць на кастрычнік – за тыдзень да правядзеньня Эўрапейскага маршу “За Свабоду”. Актывісты апазыцыі лічаць, што гэта робіцца наўмысна, каб ізаляваць іх потым на час правядзеньня акцыі.
28.09.2007 Новы падазраваны ў крымінальнай справе па 193.1 артыкуле - моладзевы актывіст з Гомелю Андрэй Цянюта
27 верась на допыт па справе Маладога Фронту ў мясцовае упраўленьне КДБ быў выкліканы моладзевы актывіст Андрэй Цянюта. Сьледчы Андрэй Коласаў уручыў хлопцу пастанову аб прызнаньні яго падазраваным у дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыіпа крымінальным артыкуле 193.1 КК РБ. Моладзевы актывіст адмовіўся адказваць на пытаньні без адваката і сьведчыць супраць сябе, аднак падпісаў дакумент, згодна з якім мусіць абавязкова зьяўляцца на допыты і сьледчыя мерапрыемствы.
27.09.2007 Студэнт і моладзевы актывіст Яўген Скрабутан асуджаны на пяць сутак арышту па абвінавачаньні ў нецэнзурнай лаянцы.
Скрабутан быў затрыманы 25 верасьня, калі пры вобшуку ў яго былі знойдзены налепкі і ўлёткі да «Эўрапейскага маршу», заплянаванага на 14 кастрычніка.
27.09.2007 Актывістаў Моладзі БНФ, якія ўдзедьнічалі ў летніку, пакуль не засудзілі
27 верасьня а 12-ай у судзе Маскоўскага раёну горада Менску адбыўся разгляд адразу трох справаў у дачыненьні да актывістаў “Моладзі БНФ”. Па-ранейшаму маладзёнаў афіцыйна судзяць за “дробнае хуліганства”, г. зн. за ўдзел у летніку МБНФ пад Івацэвічамі.
27.09.2007 25 верасьня па крымінальнай справе "Маладога фронту" быў дапытаны ў якасьці сьведкі Тэльман Маслюкоў.
Допыт праводзіўся ў міжраённым аддзяленні Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Падчас допыту Маслюкоў не пагадзіўся з фармулёўкай "незаконная друкаваная прадукцыя" – такое вызначэнне супрацоўнікі КДБ спрабавалі ўключыць у паказанні ў дачыненні да выданняў, якія знайшлі ў жыхара Светлагорска Арсеня Ягорчанкі.
26.09.2007 Пратакол адпраўлены на дапрацоўку, Івашкевіча адпусьцілі
Адміністрацыйную справу Віктара Івашкевіча меліся сёньня разглядаць у кабінэце судзьдзі Першамайскага раёну сталіцы Юрыя Гарбатоўскага, які знаходзіцца ў будынку ЖЭС па вуліцы Астрашыцкая. Аднак пратакол затрыманьня накіраваны судзьдзём на дапрацоўку. Ці адбудзецца паседжаньне, невядома.
26.09.2007 У Гародні будуць судзіць Яўгена Скрабутана
У Горадні затрыманага ўчора ўвечары Яўгена Скрабутана даставяць у суд. Студэнт-каліновец Яўген Скрабутан правёў ноч у гарадзенскім пастарунку. У Кастрычніцкім РАУС гораду пацьвердзілі, што яго затрымалі ўчора ўвечары “за дробнае хуліганства”.
26.09.2007 Светлагорскіх дэмакратаў цягаюць у КДБ
У Светлагорску 25 верасня па крымінальнай справе “Маладога фронту” быў дапытаны ў якасці сведкі мясцовы жыхар Тэльман Маслюкоў. Допыт праводзіўся ў міжраённым аддзяленні Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Падчас допыту Т. Маслюкоў не пагадзіўся з фармулёўкай “незаконная друкаваная прадукцыя”, якую супрацоўнікі КДБ спрабавалі ўключыць у паказанні ў дачыненні да выданняў, якія былі выняты у жыхара Светлагорска Арсеня Ягорчанкі.
26.09.2007 У Бярэсці затрыманы актывіст Андрэй Шарэнда
Сёння зранку ў Брэсце каля пад’езду свайго дома быў затрыманы актывіст руху “За Свабоду” Андрэй Шарэнда. Зараз міліцыянеры вязуць яго ў Маскоўскі РАУС Брэста для складання пратакола.
26.09.2007 Віктара Івашкевіча будуць судзіць за ўлёткі да Эўрапейскага маршу
Сёньня ў судзе Першамайскага раёну Менску будуць судзіць старшыню аргкамітэту Эўрапейскага маршу, які заплянаваны на 14 кастрычніка, Віктара Івашкевіча. Яго абвінавачваюць у закліку ўдзельнічаць у несанкцыянаванай акцыі. Івашкевіча затрымалі ўчора на ганку кавярні “Эль-Памідора” разам са старшынём аргкамітэту Сацыяльнага маршу Валерыем Ухналёвым. Яны разам з чатырма сябрамі адзначалі дзень народзінаў Івашкевіча. На ганку іх чакалі спэцназаўцы.










