Навіны на тэму: апазіцыя
19.10.2007 Гомельскі абласны суд адхіліў скаргу грамадзкага актывіста, сябра Моладзі БНФ Зьмітра Жалезьнічэнка
Сёньня судзьдзя Гомельскага абласнога суду Аляксей Шаміхін адхіліў скаргу моладзевага актывіста Зьмітра Жалезьнічэнкі на 8-сутачны арышт і штраф 620 тысяч рублёў. Так спадара Жалезьнічэнку пакаралі паводле абвінавачаньня ў лаянцы і непадпарадкаваньні міліцыі.
19.10.2007 Зьмітра Дашкевіча будзе судзіць судзьдзя Кашкіна
Справу лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча перадалі ў Шклоўскі раённы суд. Паводле другога абвінавачаньня, актывісту, які ўжо асуджаны на паўтара году, пагражае яшчэ шэсьць месяцаў зьняволеньня.
18.10.2007 У судзе Нясьвіскага раёну адбыўся суд над намесьнікам старшыні ?ады моладзі БНФ Сержуком Семенюком.
Яго абвінавацілі ў зьдзяйсьненьні адміністратыўнага правапарушэньня па арт. 17.1 КаАП дробнае хуліганства.
17.10.2007 У судзе Маскоўскага раёну Менску адбыўся разгляд справаў сябраў Моладзі БНФ Ірыны Сьмяян і Марыі ?удакоўскай.
Дзяўчаты бралі ўдзел у летніку каля вёскі Косава 17-19 жніўня. Нагадаем, што тады былі складзеныя пратаколы за дробнае хуліганства на 16 удзельнікаў летніку.
17.10.2007 Мастацтва здзіўляць: топ 5 пэрфомансаў Моладзі БНФ
Пэрфоманс (performance) – у літаральным значэньні – прадстаўленьне. Гэта нешта прамежкавае паміж тэатрам і правакацыяй. Кожны пэрфоманс мае задачу: прадэманстраваць або зьвярнуць увагу й, натуральна, зьдзівіць. Пэрфоманс – мастацтва незвычайным чынам паказаць простыя рэчы.
16.10.2007 З арышту на допыт
Сёння ў Гомелі ў 13.45 пасля сямі дзён арышту адпусцілі на свабоду актывіста ?уху “За Свабоду” Уладзіміра Кацору. Аднак не паспеў ён павітацца з роднымі і сябрамі, як міліцыянты схапілі яго, пасадзілі ў аўтазак і адвезлі ў Чыгуначны ?АУС Гомеля.
16.10.2007 Суд пакараў штрафам сябра Моладзі БНФ Алеся Мыцько
15 кастрычніка ў Першамайскім судзе Менску разглядалася справа актывіста Моладзі БНФ Алеся Мыцко, якога абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы падчас знаходжаньня ў жніўні ў моладзевым летніку каля вёскі Косава.
16.10.2007 Яраслаў Грышчэня выйшаў на волю
Маладафронтаўца, прыхільніка ?уху “За Свабоду” Яраслава Грышчэню выпусцілі сёння з-пад арышту. Ён быў асуджаны ў нядзелю на адны суткі за лаянку.
14.10.2007 Моладзевыя актывісты Яраслаў Грышчэня і Віктар Парначоў знаходзяцца ў баранавіцкім сьледчым ізалятары.
Увечары 13 кастрычніка Яраслаў Грышчэня пасьпеў паведаміць “Свабодзе”, што невядомыя намагаюцца зламаць дзьверы кватэры, якую маладафронтаўцы арандавалі на месяц. Яраслаў з Віктарам адмыслова прыехалі ў Менск, каб узяць удзел у апейскім маршы “За Свабоду”.
13.10.2007 Салігорская міліцыя адсочвае дэмакратычных актывістаў
Напярэдадні апейскага Маршу супрацоўнікі Салігорскае міліцыі пачалі адсочваць мясцовых дэмакратычных актывістаў. Міліцыянты наведваюць апазыцыянэраў дома, пытаюцца ці зьбіраюцца тыя ў Менск на дазволены ўладамі "апейскі Марш - За Свабоду"
10.10.2007 На Насту Азарку складзены пратакол за расклейваньне налепак
Па словах Насты, яна вярталася з працы дадому, калі да яе падышлі міліцыянты і даставілі ў мясцовы ?АУС.
10.10.2007 Крымінальны пераслед Дзмітрыя Дашкевіча – спроба запалохаць грамадска актыўную моладзь
Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна” Мінск, 9 кастрычніка 2007 г.
09.10.2007 Абвешчаны прысуд Іллю Богдану
Сёньня ў судзе Заводзкага раёну Менску быў абвешчаны прысуд намесніку старшыні Модладзі БНФ” Іллю Богдану. Суддзя Жана Брысіна пакарала актывіста 5 суткамі адміністрацыйнага арышту і .. адпусьціла на волю, патлумачыўшы сваё рашэньне правам на абскарджваньне прысуду.
08.10.2007 Вярхоўны суд Беларусі не задаволіў касацыйную скаргу незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” на рашэньне Менскага гарадзкога суду аб адмове ў рэгістрацыі.
Цяпер усе ўнутраныя механізмы абароны сваіх правоў вычарпаныя, застаюцца толькі міжнародныя.
08.10.2007 Прысуд па адміністратыўнай справе Ільлі Богдана будзе абвешчаны 9 кастрычніка
Сёньня адбылося судовае паседжаньне па справе намесьніка старшыні Моладзі БНФ Ільлі Богдана, абвінавачанага ў хуліганцкіх дзеяньнях падчас правядзеньня моладзевага летніку ў жніўні.










