Навіны на тэму: апазіцыя
05.11.2007 Вінцук Вячорка быў затрыманы па дарозе на сход Партыі БНФ Гарадзенскага рэгіёну
4 лістапада, Горадня. Старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка накіроўваўся ў Горадню, дзе сёньня меў адбыцца сход арганізацыяў Партыі БНФ Гарадзенскага рэгіёну. Па дарозе на сход аўтамабіль, у якім знаходзіўся Вінцук Вячорка, быў беспадстаўна затрыманы і адканваяваны ў Гарадзенскі гарадзкі аддзел ДАІ. Прычыну затрыманьня супрацоўнікі ДАІ пазьней патлумачылі нейкім "загадам".
03.11.2007 Перад сацыяльнай акцыяй - прэвентыўныя затрыманьні і арышты моладзевых актывістаў
У Кастрычніцкім і Партызанскім судах Менску да розных тэрмінаў арышту засудзілі моладзевых актывістаў Міхаіла Пашкевіча, Мікалая Сергіенкі, Зьмітра Кавалгіна і Сяргея Клюева. Яны былі затрыманы 2 лістапада падчас распаўсюду інфармацыі пра Сацыяльны марш, які адбудзецца 4 лістапада.
02.11.2007 Раніцай у Магілёве супрацоўнікі міліцыі затрымалі Станіслава Кавалеўскага
Моладзевы актывіст разам з сябрам ішоў на заняткі ва ўніверсітэт, калі да іх пад'ехала міліцэйская машына. Супрацоўнікі міліцыі патлумачылі, што студэнты падобныя на рабаўнікоў, якія паўгадзіны таму зьдзейсьнілі злачынства, і даставілі іх ў пастарунак. Станіслава Кавалеўскага трымалі тры гадзіны, пасьля чаго адпусьцілі.
02.11.2007 БРСМ прапануе Маладому фронту браць зь яго прыклад
Пра гэта заявіў першы-сакратар БРСМ Леанід Кавалёў падчас онлайн-канфэрэнцыі, што прайшла на сайце Белтэлерадыёкаманіі, паведамляюць «Беларускія навіны».
31.10.2007 30 кастрычніка прадстаўнікі Рух “За свабоду” ўганаравалі пераможцаў конкурсу "Свабода - гэта..."
У журы увайшлі пісьменьнік Уладзімер Арлоў, сьпявачка Кася Камоцкая, паэт і мастак Міхал Анемпадыстаў, а таксама лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч. Пераможным стаўся слоган “Свабода -- гэта жыцьцё бяз страху”.
30.10.2007 Уладзімеру Сяргееву прысудзілі 20 базавых велічыняў
Актывіст Маладога Фронту Уладзімер Сяргееў атрымаў пастанову аб адміністрацыйнай адказнасьці ў сувязі з баранавіцкімі падзеямі 10 верасьня. Нагадаем, што ў гэты дзень пачаўся судовы працэс па крымінальнай справе над мясцовым лідарам МФ Яраславам Грышчэней.
30.10.2007 Маладафронтаўцы шукаюць заступніцтва ў паслоў
29 кастрычніка моладзевая незарэгістраваная арганізацыя «Малады фронт» зьвярнулася з адкрытым лістом да прадстаўнікоў дыпляматычных місій краінаў Эўрасаюзу, акрэдытаваных у Беларусі.
29.10.2007 У Магілёве былі моцна збітыя актывісты мясцовай суполкі “Моладзі БНФ”.
Гэта адбылося ў ноч з суботы на надзелю.
28.10.2007 У студэнта-каліноўца на мяжы забралі “Лісты зь лесу”
Студэнта-каліноўца Яўгена Скрабутана пратрымалі на памежным КПП “Брузгі” тры гадзіны. Гэта адбылося ўдзень у нядзелю. У яго забралі кнігу Паўла Севярынца “Лісты зь лесу” з сэрыі “Кнігарня “Наша Ніва”.
26.10.2007 Незадаволенае хадайніцтва аб спыненьні другой крымінальнай справы ў дачыненьні да палітвязьня Зьмітра Дашкевіча будзе абскарджана ў судзе
19 кастрычніка сьледчы пракуратуры Лох, які вядзе крымінальную справу Зьмітра Дашкевіча, вынес пастанову аб адмове ў задавальненьні хадайніцтва адваката палітвязьня аб спыненьні крымінальнай справы за адсутнасьцю складу злачынства.
25.10.2007 Моладзевага актывіста Андрэя Цянюту прымусілі прайсьці псіхіятрычную экспертызу
25 кастрычніка Андрэя Цянюту выклікалі ў мясцовае КДБ па крымінальнай справе за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт", па якой ён праходзіць падазраваным. Адкуль яго адвезлі ў псіхіятрычны шпіталь пад Гомелем, каб праверыць яго псіхіятрычнай эксьпертызы. Вызваліўся актывіст толькі ўвечары.
23.10.2007 За палітыку ў «псіхушку»?
Гомельскага моладзевага актывіста Андрэя Цянуту адпраўляюць на псыхіятрычную экспэртызу. Пра гэта юнаку, які праходзіць па крымінальнай справе «Маладога фронту», паведаміў ягоны адвакат Сяргей Красноў.
22.10.2007 Моладзевага лідэра Мікіту Сасіма зноў збіраюцца прызваць на тэрміновую службу ў беларускае войска.
У менскім спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна, дзе апазіцыянер адбываў арышт за падрыхтоўку Еўрапейскага Марша, яго наведалі прадстаўнікі баранавіцкага ваенкамата і супрацоўнікі КДБ.
22.10.2007 Грамадзкасьць адстаяла Алену Макарэвіч
Пад ціскам грамадскасці кіраўніцтва 199-й сталічнай школы адмовілася ад свайго ранейшага намеру выключыць вучаніцу 11 класа Алену Макарэвіч, актывістку "Маладога фронту".
19.10.2007 Павал Юхневіч арыштаваны на 15 сутак
Дэмакратычны актывіст Павал Юхневіч прысуджаны сёння судом Савецкага раёна Менска да 15 сутак арышту. Актывіст толькі ўчора выйшаў з спецпрыёмніка-размеркавальніка на Акрэсціна, дзе правёў 7 сутак арышту за арганізацыю Еўрапейскага Марша, як яго зноў асудзілі па двух артыкулах адміністрацыйнага кодэкса. Прысуд актывісту вынесла суддзя Людміла Савасцьян










