Навіны на тэму: апазіцыя

22.11.2007 Актывіста Партыі БНФ Вадзіма Канапацкага выклікаюць у КДБ

Намесьніку кіраўніка Менскай гарадзкой структуры Партыі БНФ Вадзіму Канапацкаму сёньня патэлефанаваў супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі. Мужчына назваў сябе і папрасіў Вадзіма Канапацкага як мага хутчэй наведаць установу КДБ з мэтаю "параўмаўляць".

16.11.2007 Лiст ад Дзмiтрыя Дашкевiча

"Па вызваленнi, як тое i абяцаў у судзе, планую займацца ўсё тым жа — “Маладым фронтам”, гуртаваннем моладзi вакол хрысцiянскiх каштоўнасцяў i заснаваннем на iх нацыянальнай iдэi," - з ліста палітвязьня.

14.11.2007 Яраслава Грышчэню звольнілі з працы

13 лістапада дырэктар Баранавіцкага Дома культуры чыгуначнікаў патэлефанаваў мясцоваму моладзеваму актывісту Яраславу Грышчэню і паведаміў, што той звольнены з працы.

14.11.2007 Вынікі экспертызы Андруся Цянюты :хлопец адэкватны, адпавядае свайму ўзросту…

13 лістапада падчас чарговага допыту ў КДБ Андрусь Цянюта з адвакатам азнаёміліся з вынікамі псыхіятрычнай экспертызы, праведзенай яшчэ паўмесяцы назад.

12.11.2007 У Ваўкавыску КДБ спрабаваў сарваць сход Партыі БНФ

11 лістапада ў Ваўкавыску адбыўся сход Партыі БНФ па вылучэньні дэлегатаў на Зьезд, які заплянаваны на 8-9 сьнежня 2007 году. Сход праходзіў пад безупынны грукат у бляху дзьвярэй супрацоўнікаў міліцыі, якіх было 4 чалавекі. Пільнаваць сход ім дапамагала некалькі чалавек у цывільным. Пасьля заканчэньня мерапрыемства, калі фронтаўцы пачалі выходзіць з будынку, супрацоўнікі міліцыі зрабілі спробу перапісаць пашпартныя зьвесткі.

12.11.2007 У Ваўкавыску КДБ спрабаваў сарваць сход Партыі БНФ

Учора ў Ваўкавыску адбыўся сход Партыі БНФ па вылучэньні дэлегатаў на Зьезд, які заплянаваны на 8-9 сьнежня 2007 году. На сходзе прысутнічалі лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка, яго намесьнік Алесь Міхалевіч, кіраўнік гарадзенскай абласной арганізацыі Сяргей Мальчык, кіраўнік Ваўкавыскай арганізацыі Мікалай Кавальчук, сябра Ўправы Партыі БНФ Уладзімер Кішкурна.

09.11.2007 У Шклове завяршыўся суд над маладафронтаўцам Зьмітром Дашкевічам.

Зьміцер Дашкевіч абвінавачваўся паводле арт. 402 КК «Адмова альбо ўхіленьне сьведкі ад даваньня паказаньняў». Летам Зьміцер катэгарычна адмовіўся даваць паказаньні супраць сваіх сяброў з «Маладога фронту», у прыватнасьці супраць Івана Шылы. Паводле гэтага артыкулу Дашкевіч мог бы атрымаць яшчэ паўгоду турмы.

09.11.2007 Сёньня – працяг суду над Зьмітром Дашкевічам

У Шклове а 10-й раніцы павінен адбыцца працяг суду над маладафронтаўцам. Суд над Зьмітром мусіў распачацца 6 лістапада, але быў перанесены з фармальнай прычыны. Паводле заканадаўства абвінавачаны мусіць атрымаць паведамленьне пра прызначэньне судовага працэсу не пазьней як за 5 сутак да яго пачатку. Зьміцер даведаўся пра гэта 1 лістапада і на раніцу 6 лістапада поўных пяць сутак не мінула.

09.11.2007 Яраслаў Грышчэня трапіў у аварыю

Кіраўнік Баранавіцкай філіі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Яраслаў Грышчэня трапіў у аўтааварыю пад Дзяржынскам. Цяпер Грышчэня знаходзіцца ў Дзяржынскім шпіталі.

Салігорскаму актывісту Івану Шылу пагражае чарговая крымінальная справа

08.11.2007 Салігорскаму актывісту Івану Шылу пагражае чарговая крымінальная справа

Маладзён быў затрыманы ўчора падчас пікету на галоўнай плошчы гораду, разам зь ім былі затрыманыя й яшчэ некалькі ўдзельнікаў акцыі. У той момант калі раённыя чыноўнікі ўскладвалі кветкі да помніку Ўладзімеру Леніну, 7 чалавек разгарнулі транспарант “Камунізм пад трыбунал”. Рэакцыі міліцыі не давялося доўга чакаць, уся акцыя трывала літаральна 15 сэкундаў.

05.11.2007 Маладафронтаўцаў затрымалі за спробу адзначыць дзень народзінаў Вітушкі

Сёньня ў Нясьвіжы былі затрыманыя актывісты моладзевага нацыянальнага руху Малады Фронт: Іван Шыла, Ільля Шыла, Крысціна Самойлава ,Зміцер Банько. Пазьней ужо каля мясцовага РУУСу быў схоплены сябар МФу Андрусь Тычына.

05.11.2007 Затрыманьні ў Нясвіжы

Сёньня пасля 15-00 ў Нясьвiжы затрымалi Iвана й Iльлю Шылаў, Крысьцiну Самойлаву й Зьмiцера Банько.

05.11.2007 6 лістапада ў Шклове пачынаецца суд над палітвязьнем Зьмітрам Дашкевічам

Асуджанага на паўтары гады калоніі лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча абвінавачваюць у тым, што ён адмовіўся сьведчыць супраць сваіх паплечнікаў.

05.11.2007 Наступны допыт Андруся Ценюты прызначаны на 13 лістапада

Андрусь распавёў, што падчас допыту ў КДБ яму паведамілі, што вынікі псыхіятрычнай экспертызы ўжо вядомыя, аднак хлопец адмовіўся з імі знаёміцца і што-небудзь падпісваць без адваката. Наступны допыт прызначаны на 13 лістапада. Андрусь не выключае, што яму могуць прад’явіць абвінавачваньні і ўзяць падпіску аб нявыяздзе.

05.11.2007 СТВОРАНЫ САЙТ, ПРЫСЬВЕЧАНЫ ПАЛІТВЯЗЬНЮ ЗЬМІТРУ ДАШКЕВІЧУ!

На сайце Вы знойдзеце разнастайную інфармацыю пра Зьмітра, яго біяграфію, фотаздымкі, артыкулы і інш., а такама зможаце далучыцца да кампаніі “Свабоду Дашкевічу”! Просьба да тых, хто мае свае асабовыя сайты, ставіць наш банэр, каб як мага болей людзей даведалася пра зьняволенага Зьмітра. Дапаможам Зьмітру разам!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства