Навіны на тэму: апазіцыя

06.12.2007 Сяржуку Гумінскаму пагражаюць СІЗА завочна

На днях бацькоў “маладафронтаўца” Сяржука Гумінскага ўжо другі раз за апошні час наведала міліцыя.

03.12.2007 Зьміцер Жалезьнічэнка - беларускамоўны прызыўнік? Да псыхіятра!

Моладзевы актывіст Партыі БНФ з Гомелю Зьміцер Жалезьнічэнка на падставе накіраваньня прызыўной мэдычнай камісіі гарадзкога ваенкамату праходзіць псыхіятрычную экспэртызу ў абласным клінічным псыхіятрычным шпіталі.

30.11.2007 Крымінальная справа Артура Фінькевіча перададзеная ў суд

Новую крымінальную справу супраць палітвязьня Артура Фінькевіча яшчэ ў сераду 28 лістапада перадалі з пракуратуры ў суд Кастрычніцкага раёну Магілёву. Пра гэта паведаміла маці Фінькевіча Марыя Вячаславаўна.

29.11.2007 Суд Ленінскага раёна спыніў справу ў дачыненьні да Аляксандры Клімовіч

Нагадаем, што на працягу восені менскія суды разглядалі справы актывістаў моладзі БНФ, па так званым Івацэвіцкім працэсе. Хлопцаў і дзяўчат вінавацілі ў лаянцы матам. Вынікам гэтых судовых спраў сталі 11 штрафаў, 4 прыпыненыя справы, 1 справа перададзена ў камісію непаўнагодніх і 1 справа скончылася прызначэньнем пакараньня ў выглядзе адміністрацыйнага арышту тэрмінам на 5 сутак. Да сёньняшняга дня ніякіх вынікаў не было па трох справах, адная з іх справа над Аляксандрай Клімовіч.

29.11.2007 Бацькоў салігорскай моладзевай актывісткі Крысьціны Самойлавай аштрафавалі на 2,5 мільёны рублёў.

Такое рашэньне вынесла 28 лістапада адміністрацыйная камісія Салігорскага гарвыканкаму.

28.11.2007 Моладзевую актывістку Кацярыну Салаўёву абвінавачваюць у крымінальных злачынствах

Паводле пратаколу затрыманьня, дзяўчыну абвінавацілі ў пашкоджаньні дзяржаўнай маёмасьці. Сёньня ёй інкрымінавалі яшчэ два артыкулы Крымінальнага кодэксу: удзел у незарэгістраванай арганізацыі (арт.193) і зьнявага дзяржаўнай сымболікі (арт.139).

28.11.2007 Пракуратура лічыць ужываньне кайданкаў у дачыненьні да хворага арыштаванага Сяргея Клюева абаснаваным

Моладзевы актывіст Сяргей Клюеў атрымаў адказ з пракуратуры Савецкага раёну сталіцы на сваю скаргу, у якой прасіў правесьці пракурорскую праверку па факце таго, што падчас знаходжаньня ў інфекцыйным шпіталі супрацоўнікі праваахоўных органаў прыкавалі яго кайданкамі да ложка на ўсю ноч.

28.11.2007 Кася Салаўёва: “Кэдэбэшнікі спрабавалі падпаліць мне валасы”

Уначы была затрыманая полацкая сяброўка Маладога Фронту Кася Салаўёва. Дзяўчыну схапілі на вуліцы невядомыя людзі ў штацкім і гвалтоўна адвезьлі ў міліцыю.

28.11.2007 Кацярына Салаўёва: «Усё адбывалася як у крымінальным серыяле»

Як паведамляла Хартыя’97, у нядзелю ўвечары ў Полацку была затрыманая актывістка “Маладога Фронту” Кацярына Салаўёва. Дзяўчыну схапілі на вуліцы невядомыя людзі ў штацкім і гвалтоўна адвезьлі ў міліцыю. Пра акалічнасьці свайго затрыманьня кажа прэс-службе “Маладога Фронту” сама пацярпелая.

27.11.2007 Крымінальная справа супраць сьветлагорскага маладафронтаўца Арсеня Ягорчанка прыпынена

Моладзевы актывіст са Сьветлагорску Арсень Ягорчанка атрымаў пастанову з Упраўленьня КДБ па Гомельскай вобласьці, што папярэдняе сьледзтва крымінальнай справы за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт", па якой ён праходзіць падазраваным, прыпынена па прычыне "немагчымасьці вытворчасьці сьледчых дзеяньняў".

27.11.2007 Менскія гатэлі адмовіліся засяляць дэлегатаў Зьезду Партыі БНФ

Ніводзін зь менскіх гатэляў не дае згоду разьмясьціць у сябе дэлегатаў Зьезду Партыі БНФ, якія прыедуць у Менск 8 сьнежня.

27.11.2007 У Полацку чарговае затрыманьне за графіці

Сёньня а 15 гадзіне моладзевая актывістка Кацярына Салаўёва мусіць зьявіцца ў міліцыю на допыт. Яе затрымалі асобы ў цывільным учора а 21-й гадзіне вечара ля будынку Полацкага гарвыканкаму пасьля таго, як яна напісала фарбай на гарвыканкамаўскай сьцяне лёзунг: “Нас не спыніць! МФ”.

24.11.2007 Крымінальная справа супраць маладафронтаўца Кірыла Атаманчыка прыпынена

Пра гэта даведаўся бацька маладафронтаўца, патэлэфанаваўшы ў КДБ.

23.11.2007 2008-ы стане Годам Беларускай Народнай Рэспублiкi

Сойм Партыi БНФ ухвалiў канцэпцыю, а таксама план кампанii па святкаваннi 90-х угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублiкi, кульмiнацыяй якой стане акцыя 25 сакавiка.

23.11.2007 КДБ працягвае перасьлед дэімакратычнай моладзі

Актывістцы моладзі БНФ Марыі Рудакоўскай 22 лістапада патэлефанаваў супрацоўнік КДБ Новік Сяргей Міхайлавіч і прапанаваў сустрэцца, каб паразмаўляць аб яе жыцьці і плянах на будучыню.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства