Навіны на тэму: апазіцыя

17.12.2007 Учора ў Наваградку затрымлівалі моладзь

У Наваградку акцыя Маладога Фронту была сарваная спецслужбамі. “Толькі мы прыйшлі на плошчу і дасталі партрэты Зьмітра Дашкевіча і Артура Фінькевіча, як да нас адразу падляцелі людзі ў штацкім і выклікалі міліцыю. У выніку мы, 9 чалавек, 2 гадзіны прабылі ў РАЎСЕ, нас здымалі на відэа і прымусілі напісаць тлумачальныя.

14.12.2007 Зьміцер Хведарук:”Яны білі мяне касьцетамі па галаве”

Зьмітру Хведаруку стала значна лепш: ён добра бачыць і размаўляе, можа варушыць рукамі і нагамі, але яшчэ самастойна не ўстае і ня ходзіць. “Сёньня мяне вазілі на рэнген на каталцы, - распавёў Зьміцер, - я не магу нават падняцца з-за моцнага болю ў галаве“.

14.12.2007 Перамога Зьмітра Жалезьнічэнкі

Гомельская абласная судовая калегія па грамадзянскіх справах пад старшынствам Элеаноры Буянковай 13 снежня разгледзіла скаргу адлічанага з Гомельскага дзяржуніверсітэта ім. Ф.Скарыны актывіста апазіцыі Зьмітра Жалезнічэнкі і адмяніла рашэнне суда Цэнтральнага раёна аб адмове ў задавальненні скаргі на дзеянні адміністрацыі ВНУ. Пра гэта БелаПАН паведаміў адвакат былога студэнта Пётр Барысаў.

14.12.2007 Пракуратура вырашыла не ўзбуджаць крымінальную справу супраць Івана Шылы

Бацька моладзевага актывіста Івана Шылы наведаў пракуратуру. Па выніках праверкі было прынята рашэньне ня ўзбуджаць крымінальную справу супраць Івана. Аднак супрацоўнікі міліцыі яшчэ могуць абскардзіць гэтае рашэньне.

13.12.2007 Зьбіты Зьміцер Федарук накіраваў заяву ў пракуратуру

12 сьнежня падчас гвалтоўнага разгону супрацоўнікамі ПМСП мірнай акцыі пратэсту “За незалежную Беларусь” на Кастрычніцкай плошчы супраць прыезду прэзідэнта Расеі быў моцна зьбіты актывіст Маладога Фронту Зьміцер Федарук. Калі выклікалі “хуткую дапамогу”, ніводнага міліцыянта побач не было. Актывіст быў дастаўлены ў 9-ы клінічны шпіталь, дзе была аказана медычная дапамога і пастаўлены дыягназ: закрытае ЧМТ, сатрасеньне галаўнога мозгу, ушыбы рознай ступені цяжкасьці.

13.12.2007 У лякарнях знаходзяцца двое пацярпелых пад час жорсткага разгону акцыі на Кастрычніцкай плошчы

Да гэтага часу лідэр "Маладога Фронту" Зміцер Федарук знаходзіцца ў 9-й менскай лякарні. Пасля першага абследаваньня лекары паставілі дыягназ "сатрасеньне мозгу". Не выключана, што гэта не ўсе траўмы, нанесеныя актывісту пад час жорсткага разгону дэманстрацыі ў абарону суверэнітэту Беларусі. Пры падзеньні, калі амапаўцы вырывалі з рук Федарука сьцяг, ён стукнуўся галавой аб асфальт, і амапаўцы прайшліся па ім нагамі.

Суды над удзельнікамі мітынгу прадпрымальнікаў завяршыліся позна вечарам

12.12.2007 Суды над удзельнікамі мітынгу прадпрымальнікаў завяршыліся позна вечарам

Апошняму ўвечары 11 сьнежня быў абвешчаны прысуд Віктару Івашкевічу — намесьніка старшыні Партыі БНФ асудзілі на 15 сутак. Справа зацягнулася, бо Віктар Івашкевіч, намесьнік старшыні партыі БНФ, заявіў у судзе, што ня можа пазнаёміцца з матэрыяламі справы, бо ягоныя акуляры засталіся ў міліцыі. Судзьдзя Аляксей Бычко, які разглядаў справу, абвясьціў перапынак, каб міліцыянты прывезьлі Івашкевічу акуляры..

11.12.2007 Затрыманых у Баранавічах падлеткаў адпусьцілі без складаньня пратаколу

Баранавіцкія “маладафронтаўцы” Вадзім Аўраменка, Вадзім Логіш і Павал Крываносаваў былі затрыманыя ўвечары 10 снежня за распаўсюд улётак.

10.12.2007 Затрыманы “маладафронтавец” Барыс Гарэцкі

Актывіста Маладога Фронту й журналіста Радыё Рацыя Барыса Гарэцкага затрымалі на плошчы Каліноўскага ў час мітынгу прадпрымальнікаў.

10.12.2007 Мастоўскага дэмакратычнага актывіста Алеся Зарэмбюка абвінавачваюць у арганізацыі несанкцыянаванага мітынгу і пагражаюць судом.

Мітынгам пракуратура Мастоў лічыць сустрэчу Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі райцэнтра 4 лістапада.

Віктара Івашкевіча затрымалі на Чырвонай

10.12.2007 Віктара Івашкевіча затрымалі на Чырвонай

На вуліцы Чырвонай затрыманы намесьнік старшыні БНФ Віктар Івашкевіч. Ён быў на Кастрычніцкай плошчы падчас мітынгу прадпрымальнікаў, павітаўся са знаёмымі і сышоў. Зараз яго павезьлі ў Цэнтральнае РАУС. Спадара Івашкевіча вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыяваным мерапрыемстве.

10.12.2007 Маладафронтаўцы абскардзяць пастановы камісіі

Маладзёны не пагаджаюцца з рашэньнем камісіі па справах непаўнагадовых, згодна з чым 28 лістапада актывістаў "Маладога Фронту" аштрафавалі: Хрысьціна Самойлава атрымала 2.48 мільёнаў рублёў, Іван Шыла 1.86 мільёнаў, а ягоныя бацькі 620 тысячаў руб. 7 сьнежня салігорскія маладафронтаўцы падалі скаргі ў раённы суд.

10.12.2007 Моладзевую актывістку Касю Салаўёву аднавілі ва ўніверсітэце

Пра гэта Касе Салаўёвай паведаміў рэктар Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, выклікаўшы Касю на неафіцыйную размову.

07.12.2007 Прысуд Аляксандру Данілеўскаму – 180 гадзінаў грамадскіх работ

180 гадзінаў грамадскіх работ у выглядзе крымінальнага пакараньня атрымаў студэнт першага курсу ЕГУ з Віцебску Аляксандар Данілеўскі. Сёньня, пасьля тыднёвага разгляду сутнасьці крымінальнай справы, суддзя суду Першамайскага раёна Віцебска Алена Шарэц прызнала яго вінаватым у парушэньні часткі 1 артыкула 380 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь (падробка, выраб, выкарыстаньне або распаўсюд падробных дакументаў, штампаў, пячатак бланкаў).

07.12.2007 Актывісту моладзі БНФ пагражаюць канфіскацыяй маёмасьці і забаронай выезду за мяжу

Сёньня адлічанага з унівэрсытэту імя Ф. Скарыны моладзевага актывіста Зьмітра Жалезнічэнку выклікалі ў суд Чыгуначнага раёну Гомеля. Судовы выканаўца Дзяніс Сапоненка запатрабаваў ад яго тлумачэньняў, чаму ён ня сплачвае штрафы. Зьміцер патлумачыў, што ня мае грошай, каб сплаціць штрафы, паколькі не працуе, а імкнецца праз суды аднавіцца ва ўнівэрсытэце. Штрафы ж яму прысудзілі, як ён лічыць, паводле надуманых падставаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства