Навіны на тэму: апазіцыя

Зьміцера Жалеьзнічэнку вылучаюць на студэнцкую прэмію за мір

01.02.2008 Зьміцера Жалеьзнічэнку вылучаюць на студэнцкую прэмію за мір

Моладзь БНФ выступіла з ініцыятывай аб вылучэньні Зьміцера Жалеьзнічэнкі, студэнта-выдатніка, намесьніка старшыні Гомельскай Моладзі БНФ на студэнцкую прэмію за мір. Зміцер быў двойчы адлічаны з Гомельскага дзяржаўнага унівэрсытэта імя Ф. Скарыны за свае палітычныя погляды і актыўную грамадзянскую пазыцыю. Моладзь БНФ падкрэсьлівае асаблівую мужнасьць Зьмітра ў адстойваньні права на адукацыю, права на карыстаньне роднай, беларускай мовы, адстойваньні свабоды поглядаў.

31.01.2008 Андрэй Кім застаецца за кратамі

Сёньня пасьля адбыцьця тэрміну адміністратыўнага арышту моладзевы актывіст Андрэй Кім быў дастаўлены ў пракуратуру Цэнтральнага раёну сталіцы ў сувязі з узбуджанай супраць яго крымінальнай справай. Сьледчы Лугін адмовіўся прадставіць якую-небудзь інфармацыю маці актывіста. Вядома толькі, што пракуратурай яму вынесена мера стрыманьня пад арыштам.

31.01.2008 "Human Rights Watch" пра сытуацыю ў Беларусі

"Беларускія ўлады зрабілі амаль немагчымай дзейнасьць палітычнай апазыцыі". Такая выснова ўтрымліваецца ў штогадовай справаздачы міжнароднай праваабарончай арганізацыі "Human Rights

31.01.2008 Акрэсьцінскі дзёньнік

Яго напісаў Антон Каліноўскі, які адседзеў 10 сутак адміністратыўнага арышту толькі за тое, што прыйшоў у суд падтрымаць сваю сяброўку, паседжаньне над якой, між тым, праходзіла ў закрытым рэжыме.

31.01.2008 У Салігорску затрымалі моладзь

Учора ў Салігорску а 16-й гадзіне на цэнтральнай плошчы перад будынкам райвыканкаму сабраліся прыватныя гандляры з рынкаў гораду.

28.01.2008 Затрыманьні віцебскіх актывістаў "Моладзі БНФ"

У нядзелю ў Віцебску хлопцы і дзяўчаты раздавалі мінакам на плошчы Волі недзяржаўныя газэты. Міліцыянты палічылі гэта правапарушэньнем. У пастарунак трапілі семнаццацігадовыя Крысьціна і Вікторыя Чыж, іхная старэйшая сястра Вераніка, Артур Шыкін і Аляксандар Ілінец, які ачольвае Кастрычніцкую раённую арганізацыю Партыі БНФ.

21.01.2008 У Магілёве шэраг актывістаў атрымалі позвы ў міліцыю

Напярэдадні акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, што мае 21 студзеня адбыцца ў Магілёве, шэраг магілёўскіх грамадзкіх актывістаў атрымалі позвы, згодна зь якімі яны мусяць уранку 21-га студзеня зьявіцца ў раённыя аддзяленьні міліцыі гораду. Як паведамілі мясцовыя праваабаронцы, позвы атрымалі:

19.01.2008 Міліцыя спрабуе затрымаць Алеся Міхалевіча

Напярэдадні мітынгу прадпрымальнікаў, які мае адбыцца ў панядзелак на Кастрычніцкай плошчы, можа быць арыштаваны намеснік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч. Сёння яму тэлефанавалі з міліцыі, каб папярэдзіць, што мусяць уручыць позву ў РУУС. “Як раз перад вамі мне тэлефанавалі з міліцыі. Яны вельмі хацелі дазнацца, калі я буду дома, каб у рукі перадаць мне позву. Але, я думаю, яны не позву хочуць перадаць, а затрымаць мяне”, - паведаміў Алесь Міхалевіч Рацыі.

19.01.2008 Моладзевых актывістаў адсочваюць нават у крамах

Учора, 18 студзеня, а 10 гадзіне вечара Старшыня Моладзі БНФ Алесь Каліта і Сябра Рады Наста Александровіч пазьбеглі прэвентыўнага затрыманьня і відавочнага арышту напярэдадні 21 студзеня. За актывістамі Моладзі БНФ сачылі ад дому. Алесь Каліта заўважыў "хвост" у краме "Беларусачка", што знаходзіцца ў мікрараёне Сухарава.

17.01.2008 15 сутак - Маўлюдзе Атакулавай

Актывістку “Маладога фронту” “нястомная” суддзя Тацяна Паўлючук пакарала адміністрацыйным арыштам на 15 сутак. Яна была абвінавачвана па арт. 23.34. КаАП РБ. Атакулаву затрымала міліцыя ўчора вечарам на катку каля Палаца спорту разам з Касяй Красновай, і Касяй Галіцкай.

17.01.2008 Чарговы прысуд з канвееру: Сяргееву – 15 сутак

Актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Уладзімера Сяргеева суддзя Тацяна Паўлючук пакарала адміністрацыйным арыштам на 15 сутак.

17.01.2008 Антон Каліноўскі пакараны арыштам на 10 сутак, Кася Галіцкая на 15 сутак

Завяршыўся суд над сябрам партыі БНФ Антонам Каліноўскім. Слуханьне справы хацелі перанесьці з-за адсутнасьці на працэсе сьведкаў на больш позьні час, але вырашілі не затрымліваць ганебны канвеер і пакаралі Каліноўскага арыштам на 10 сутак. суддзя - Тацяна Паўлючук. Суддзя гэтага ж суду Аляксей Бычко прысудзіў Касю Галіцкую да 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Нагадаем, што Антона затрымалі 16 студзеня разам з Франакам Вячоркам, і Юрасём Станкевічам у судзе Цэнтральнага раёну Менску, дзе яны падтрымлівалі сваю сяброўку Юлію Сіўцову. Міліцыянты спачатку адабралі пашпарты маладзёнаў, а потым пасадзілі ў машыну і адвезьлі ў міліцыю.

17.01.2008 Судзяць Кацярыну Краснову

У судзе Цэнтральнага раёну Менска пачаўся разгляд справы актывісткі “Маладога Фронту” Кацярыны Красновай. Яе абвінавачваюць у парушэньні артыкула 23.34 КаАП РБ за ўдзел ў несанкцыянаванай акцыі салідарнасці ўчора на Кастрычніцкай плошчы.

17.01.2008 Франака Вячорку асудзілі на 15 сутак

Сумнавядомая суддзя суду Цэтральнага раёну Менска Тацяна Паўлючук пакарала затрыманага 16 студзеня актывіста Моладзі БНФ Франака Вячорку адміністрацыйным арыштам на 15 сутак. Яго абвінавацілі ў парушэньні арт. 17.1 КаАП за нібыта за лаянку пры затрыманьні.

17.01.2008 Пачаліся суды зад затрыманымі актывістамі Моладзі БНФ

17 студзеня, Менск. Сёньня ў будынку суда Цэнтральнага раёну распачнуцца судовыя працэсы над актывістамі Моладзі БНФ Франакам Вячоркам, Антосем Каліноўскім і Юрасём Станкевічам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства