Навіны на тэму: апазіцыя

27.02.2008 Кацярыне Салаўёвай прад'яўляюць абвінавачаньне

У ГУУС Полацка да сьледчага Аляксандра Малярскага сёньня выкліканая моладзевая актывістка Кацярына Салаўёва. Як стала вядома ПЦ "Вясна" адлічанай студэнтке рыхтуюцца прад'явіць афіцыйнае абвінавачаньне па крымінальным артыкуле 193.1 за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт" і перадаць матэрыялы справы ў суд. Аднак адвакат Кацярыны Салаўёвай сёньня задзейнічаны ў іншым судовым працэсе.

26.02.2008 З Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі адлічаны сябра Партыі БНФ Ігар Пажарыцкі

Яшчэ адзін моладзевы актывіст Партыі БНФ адлічаны з унівэрсытэту

25.02.2008 Прыпынена следства ў адносінах моладзевага актывіста Андрэя Цянюты

Упраўленьне КДБ па Гомельскай вобласьці прыпыніла сьзлества ў дачыненьні да моладзевага актывіста Андрэя Цянюты.

18.02.2008 Крымінальная справа Аляксея Сарнова за графіці перададзеная ў суд

Супрацоўнікі гродзенскай міліцыі перадалі ў суд справу Аляксея Сарнова – жыхара горада, які ноччу 17 снежня нанёс на сценах 2 дамоў графіці з заклікам да ўладаў вярнуць ільготы.

Франак Вячорк: “Я – студэнт, які не ўпісаўся ў новую канцэпцыю журфака

15.02.2008 Франак Вячорк: “Я – студэнт, які не ўпісаўся ў новую канцэпцыю журфака

Распавядае Франак: “Сёньня а 10-ай раніцы дэкана факультэта журналістыкі БДУ Сяргей Дубовік не без сарказму паведаміў мне, што загадам рэктара за подпісам прарэктара я адлічаны за "акадэмічную непасьпяховасьць".

14.02.2008 Маці Жалезнічэнкі падала ў суд на “Гомельскую праўду”

Ала Жалезнічэнка, маці гомельскага моладзевага актывіста Змітра Жалезнічэнкі, які зараз адпраўлены на службу ў войска, звярнулася ў суд з іскавай заявай аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі да абласной газеты "Гомельская праўда".

13.02.2008 У Гомелі аштрафаваныя Уладзімір Шумілін і Андрэй Аляшкевіч

Міліцыянты затрымалі моладзевых актывістаў напярэдадні ў цэнтры гораду, калі тыя раздавалі мінакам улёткі з інфармацыяй пра сустрэчу жыхароў горада з лідэрам руху “За свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам, дазвол на якую мясцовыя ўлады не далі. У пастарунку ў іх канфіскавалі каля тысячы ўлетак і склалі адміністратыўныя пратаколы па арт. 23.34 КаАП - парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня массавага мерапрыемства.

12.02.2008 Новыя затрыманьні моладзі

Учора ўвечары за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў пра Еўразвяз былі затрыманыя трое моладзевых актывістаў. Паводле папярэдняй інфармацыі Сяргей Розум, Дзяніс Ганчароў і Паліна Кур'яновіч былі затрыманыя міліцыянтамі ў раёне вуліцы Гарадскі Вал і дастаўленыя ў РУУС Цэнтральнага раёну. Іншых падрабязнасцяў пакуль няма, паведамляе сайт “JEANS – за свабоду!”

11.02.2008 Малады фронт рыхтуецца да Дня любові

Лічаныя дні застаюцца да сьвята ўсіх закаханых – Дня сьвятога Валянціна. Як штогод, “Малады Фронт” адзначыць гэтую дату традыцыйным шэсьцем па цэнтры Менску. У гэты дзень беларуская моладзь хоча прызнацца ў любові да Эўропы. Адмыслова дзеля гэтага ўдзельнікі шэсьця наведаюць амбасады краін Эўразьвязу, якія акрэдытаваныя ў беларускай сталіцы.

09.02.2008 Вярніце Зьмітру Жалезьнічэнку магчымасьць вучыцца! Заява Партыі БНФ

Суд Савецкага раёну г.Гомеля ў межах грамадзянскай справы аб незаконнасьці прызыву Зьмітра Жалезьнічэнкі яшчэ 01.02.2008 г. вынес вызначэньне аб прыпыненьні яго прызыву ў войска. Гэтае вызначэньне суду павінна выконвацца адразу і абскарджаньню не падлягае. Дакумэнты суду яшчэ на пачатку тыдня былі прадстаўленыя ў ваенкамат, які ажыцьцявіў прызыў у войска Зьмітра Жалезьнічэнкі. На жаль, у гэты момант ваенкамат, спасылаючыся на працэдурныя недасканаласьці, сабатуе выкананьне судовага вызначэньня.

05.02.2008 Маці Зьмітра Жалезьнічэнкі падала ў суд на ваенкамат

Ала Жалезьнічэнка, маці паўторна адлічанага з унівэрсытэту і тэрмінова прызванага ў войска выдатніка і грамадзкага актывіста Зьмітра Жалезьнічэнкі, падала пазоў у суд на Гомельскі гарадзкі ваенкамат.

05.02.2008 4 лютага ў Салігорску быў затрыманы актывіст Маладога Фронту Глеб Сноркін

Па словах маладафронтаўца Івана Шылы, калі дзесяці маладых людзей стаялі й гутарылі на вуліцы, калі да іх падышлі супрацоўнікі міліцыі і загадалі паказаць дакуманты і рэчы. У пакунку маладафронтаўца Глеба Сноркіна былі знойдзены ўлёткі, з-за чаго яго й забралі ў салігорскі РАЎС.

Фінькевіч - на волі

05.02.2008 Фінькевіч - на волі

Сёньня ў Магілёўскім абласным судзе разглядаецца касацыйная скарга па справе Артура Фінькевіча. Верагодна, што тэрмін пакараньня можа быць зменшаны да 6 месяцаў. Як паведаміў ПЦ “Вясна” Зміцер Федарук, пракурор Каранькоў, які падтрымаў першапачатковы прысуд, кардынальна зьмяніў сваё стаўленьне на віны Фінькевіча.

04.02.2008 Салігорскіх маладафронтаўцаў зноў аштрафавалі

1 лютага адміністрацыйная камісія Салігорскага райвыканкаму паўторна разгледзела справы маладафронтаўцаў, абскарджаныя імі ў судзе і накіраваныя на перагляд.

04.02.2008 Працягваецца ціск на маладафронтаўку Алену Макарэвіч

Тыдзень назад актывістку менскага Маладога Фронту Алену Макарэвіч выклікалі на размову ў КДБ, дзе прапаноўвалі спыніць грамадзка-палітычную дзейнасьць, а таксама пагражалі ўзбуджэньнем супраць яе крымінальнай справы. Гэты перасьлед працягваецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства