Навіны на тэму: апазіцыя
15.03.2008 У Менску затрыманы грамадскі актывіст Зміцер Касперовіч
15 сакавіка ў Менску затрыманы прадстаўнік аргкамітэта па стварэньні Беларускага камітэта ў абарону правоў зьняволеных "Над бар'ерам" Зміцер Касперовіч. Як паведаміў БелаПАН,яго калега Цімафей Дранчук, Касперовіча спынілі супрацоўнікі ДАІ, калі ён знаходзіцца за рулём свайго аўтамабіля, прыкладна ў 12 гадзін у раёне станцыі метро "Акадэмія навук".
12.03.2008 Актывіста Алеся Зарэмбюка цкуе КДБ
Учора мастоўскага актывіста руху "За Свабоду" Алеся Зарамбюка цягам двух з паловай гадзінаў трымалі ва ўпраўленьні КДБ па Гарадзенскай вобласьці.
12.03.2008 У Полацку затрымалі моладзь з налепкамі да Дня Волі
Учора вечарам ў Полацку міліцыя затрымала актывіста БХД Сяргея Глінскага і Касю Салаўёву. У маладзёнаў былі знойдзены налепкі з заклікамі да Дня Волі 25 сакавіка
10.03.2008 Крымінальныя справы за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня ў Менску
1. Баразенка Аляксандр, вучыццца ва Уроцлаўскім універсітэце (Польша), трапіў у спіс невыязных з Беларусі. Быў арыштаваны 11 студзеня на 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, прад’яўлена абвінавачваньне па па ч.1 арт. 342 КК РБ – “Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак ".
10.03.2008 У Серабранцы затрымалі актывістаў незарэгістраванага “Маладога фронту”
9 сакавіка Цэнтральная рада арганізацыі праходзіла ў сталічным мікрараёне Серабранка на офісе Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП).
07.03.2008 У Бабруйску затрыманы Арцём Дубскі
Як стала вядома ПЦ "Вясна", Арцём збіраўся выправіцца ў Менск з фотаматэрыяламі для выставы ў Бруселі. Затрымлівалі актывіста старшы лейтэнант Малахаў і прапаршчык Радзкоў. У Дубскага таксама канфіскавалі экземпляры мясцовай газеты "Бабруйскі кур'ер". Арцём Дубскі з'яўляецца адным з 14 абвінавачаных па крымінальнай справе, ўзбуджанай пасьля мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня ў Менску.
07.03.2008 Новы абвінавачаны ў справе за мітынг 10 студзеня
20 гадовы Антон Койпіш зьвінавачаны ў парушэньні парадку і ў актыўным удзеле ў мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня ў Менску. Сярод іншага хлопцу інкрымінуецца перакрыцьцё праспэкту Незалежнасьці. Антону Койпішу пагражае да трох гадоў зьняволеньня, а ў найлепшым выпадку — штраф. Антон Койпіш атрымаў паведамленьне пра адлічэньне з чацьвертага курсу мэханіка матэматычнага факультэту БДУ. Антон Койпіш — чатырнаццаты чалавек, які фігуруе ў крымінальнай справе, заведзенай у сувязі зь менскімі падзеямі 10 студзеня 2008 году.
06.03.2008 Зьмітра Жалезьнічэнку пакінулі ў войску
Судзьдзя Цэнтральнага райсуду Гомеля Жанна Андрэйчык не падтрымала скаргу маці актывіста і прызнала законным адлічэньне Зьмітра з Гомельскага універсітэту.
05.03.2008 Сяргіец Максім арыштаваны на пяць сутак
Такое рашэньне прыняла судзьдзя Цэнтральнага райсуду сталіцы Тацяна Паўлючук. Моладзевы актывіст разам з двума сябрамі быў затрыманы ўчора ў тралейбусе нібыта за налепкі з заклікам прыняць удзел у акцыі, прымеркаванай да 25 сакавіка. Сябраў адпусьцілі з пастарунку, а Максіма Сяргейца пакінулі пад вартай да суду.
05.03.2008 Судзяць Максіма Сяргейца
Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёна Менска слухаецца адміністрацыйная справа моладзевага актывіста Максіма Сяргейца. Яго, разам з двумя сябрамі, затрымалі ўчора ў тралейбусе, нібыта за налепкі з заклікам прыняць удзел у акцыі, прымеркаванай да 25 сакавіка. Дваіх адпусьцілі з Цэнтральнага РУУСа, а Максіма пакінулі пад вартай да суду.
04.03.2008 Справу Кацярыны Салаўёвай перадалі ў суд
Яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі. Крымінальную справу супраць актывісткі “Маладога фронту” КацярыныСалаўёвай па абвінавачаньні ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі перадалі ў суд.
04.03.2008 Ф.Вячорка: “Палову сьцягоў і ўлётак да масавых акцый адбірае міліцыя”
Сёньня журналіст Аляксандар Уліцёнак размаўляе з Франакам Вячоркам пра эфэктыўнасьць працы ў мабілізацыі прыхільнікаў дэмакратычных пераменаў.
03.03.2008 Аляксея Марозава будуць судзіць за салідарнасьць з палітвязьням
2 сакавіка ў 19 гадзінаў каля дому, дзе жыў палітзьняволены Аляксандр Казулін, на вуліцы Старажоўскай пры вывешваньні расьцяжкі з патрабаваньнем вызваліць апазіцыйнага палітыка супрацоўікі міліцыі затрымалі Аляксея Марозава, удзельніка акцыі салідарнасьці, якую праводзіла маладзёвая камісія БСДП (Грамада). Міліцыянты са словамі "Стой, сука, страляць будзем!" дагналі хлопца і да гэтага часу не было вядома дзе ён.
28.02.2008 Пачаліся затрыманьні за сьвяткаваньне 25 сакавіка
Сёньня ў судзе Савецкага раёну сталіцы адбылося судовае паседжаньне па адміністратыўнай справе, заведзенай ў дачыненьні да моладзевых актывістаў Юлі Сіўцовай і Яўгена Пятліцкага, затрыманых учора за распаўсюд налепак пра 90-годзьдзе Беларускай Народнай Рэспублікі. Судзьдзя Аксана Рэлява адклала яго да заўтрашнягя дня, а актывістаў адвезьлі на Акрэсьціна.
27.02.2008 Справу А.Кіма падрыхтавалі для перадачы ў суд
Сьледзтва ў крымінальнай справе супраць актывіста незарэгістраванай арганізацыі ”Ініцыятыва” Андрэя Кіма скончылася. Хлопца затрымалі 21 студзеня пры разгоне дэманстрацыі пратэсту прадпрымальнікаў. Яго абвінавачваюць у пагрозе супрацоўніку ДАІ. Пасьля таго, як Андрэй азнаёміцца з матэрыяламі справы, яе перададуць у суд.










