Навіны на тэму: апазіцыя
26.03.2008 Галоўныя міліцыянер Менска падсумоўвае Дзень Волі
Па інфармацыі начальніка Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама Анатоля Куляшова “падчас разгону акцыі ў Дзень Волі міліцыя затрымала 88 чалавек. 13 непаўналетніх грамадзян былі перададзеныя бацькам, 2 адпушчаныя без складання пратаколаў. У дачыненні астатніх былі складзеныя пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях - парушэнне парадку арганізацыі і правядзенні масавых мерапрыемстваў. Сёння яны будуць дастаўленыя ў раённыя суды.
"Пацярпелі два супрацоўнікі міліцыі. Абодва знаходзяцца ў лякарні. У аднаго з іх пашкоджанае калена", - распавёў Анатоль Куляшоў для БЕЛТА.
25.03.2008 Затрыманы Мікіта Красноў
Як стала вядома ПЦ "Вясна", на выхадзе з уласнай кватэры ў Дражне супрацоўнікамі міліцыі быў прэвентыўна затрыманы моладзевы актывіст Мікіта Красноў.
25.03.2008 Затрыманы старшыня Моладзі БНФ Алесь Каліта
Сёньня Алесь Каліта быў заблакаваны ў кватэры, каля якой на працягу дня дзяжурылі супрацоўнікі міліцыі,а ў двары стаялі міліцэйскія машыны. Калі моладзевы лідэр усё-ткі здолеў выйсьці з дому, міліцыянты кінуліся за ім. Каля станцыі метро "Пушкінская" Алеся Каліту затрымалі і зараз дастаўляюць у пастарунак.
25.03.2008 Затрыманы Франак Вячорка дастаўлены для допыту на Сапёраў
Толькі што каля сядзібы Партыі БНФ супрацоўнікамі міліцыі ў цывіьным быў затрыманы актывіст Моладзі БНФ Франак Вячорка. Калі ён выйшаў у суседнюю кавярню паабедаць, невядомыя ў цывільным падыйшлі да актывіста, прад'явілі пасьведчаньні супрацоўнікаў праваахоўных органаў і, пасадзіўшы ў белы мікрааўтобус 9594 РН, зьвезьлі ў невядомым накірунку. Як стала вядома ПЦ "Вясна" Вячорку дапытваюць у якасьці сьведкі у следчым упраўленьні папярэдняга раследваньня па мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня.
25.03.2008 Яшчэ двое затрыманых у Віцебску
На Плошчы Свабоды ў Віцебску некалькі хвілінаў таму затрыманы актывісты мясцовай арганізацыі АГП Алесь Пазняк і Ян Таўпыга. Актывісты стаялі на плошчы з разгорнутым нацыянальным сьцягам, калі на іх накінулася некалькі пераапранутых міліцыянтаў і супрацоўнікі ДАІ. Зараз затрыманых актывістаў адвезьлі ў Кастрычніцкі РАУС Віцебска.
25.03.2008 Аляксандра Кузняцова пакаралі штрафам
У судзе Кастрычніцкага раёну Віцебска завяршыўся суд над кіраўніком віцебскай філіі Моладзі БНФ Аляксандрам Кузняцовым, які быў затрыманы ўчора ўвечары. Суддзя Ірына Смалякова абвінаваціла актывіста ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, хаця на судзе і не было даказана, што акцыя адбылася. Кузняцова прысудзілі да штрафу ў памеры 6 базавых велічынь.
24.03.2008 Затрыманьні моладзі ў Віцебску
Мітынг у цэнтры Віцебска, прысвечаны 90-годдзю ўтварэньня БНР, завяршыўся затрыманьнямі. Прыкладна ў 18-30 каля помніка Уладзіміру Караткевічу сабраліся прадстазнікі палітычных партый, грамадскіх арганізацый моладзь. За акцыяй пільна сачылі супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУСа Віцебска.
23.03.2008 У Серабранцы затрыманыя жанчыны за распаўсюд незалежнай інфармацыі
22 сакавіка, Менск. Прыблізна ў 20 гадзін у Серабранцы супрацоўнікі міліцыі затрымалі дзьвюх жанчын, калі тыя распаўсюджвалі незалежнае выданьне "Вольная Серабранака". У газэце сярод іншых зьмяшчаюцца матэрыялы пра агульнанацыянальныя акцыі - дыктоўку і шэсьце 25 Сакавіка.
21.03.2008 Заяўнікам акцыі паабяцалі, што 25 сакавіка ўсе яны будуць на Акрэсціна
Заяўнікам акцыі з нагоды святкавання Дня Волі не дазволі сабрацца ў азначаным месцы, адправіўшы іх па традыцыі на Бангалор. Да таго ж у Мінгарвыканкаме папярэдзілі, што ў выпадку непадпарадкавання арганізатары мерапрыемства акажуцца ў спецразмеркавальніку на Акрэсціна
21.03.2008 У Гомелі затрымалі Андрэя Цянюту
У Гомелі ўвечары 20 сакавіка быў затрыманы актывіст моладзевага нацыянальнага руху Малады Фронт, Андрусь Цянюта. Хлопца схапілі перад пад'ездам дома, дзе жыве маладафронтавец супрацоўнікі міліцыі.
20.03.2008 На старшыню суполкі Моладзі БНФ з Рэчыцы ціснуць праз бацькоў
19 сакавіка на працу да маці Ігара Міхалеўскага, старшыні Рэчыцкай суполкі Моладзі БНФ, прыходзіў супрацоўнік КДБ, які пужаў жанчыну штрафамі ў дачыненьні да сына і, нават, пакараньнямі ў выглядзе адміністратыўнага арышту, калі хлапец ня спыніць сваю дзейнасьць.
19.03.2008 Суд над Кацярынай Салаўёвай прызначаны на 27 сакавіка
Суддзя Полацкага гарадскога суду Алена Марозава 27 сакавіка ў 15-00 пачне разгляд крымінальнай справы моладзевай актывісткі Кацярыны Салаўёвай. Яна абвінавачваецца ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт”. Паводле артыкула 193.1 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь, полацкая актывістка можа быць пазбаўлена волі на тэрмін да 2 год.
18.03.2008 Паўла Кур’яновіча арыштавалі на 15 сутак
Актывіста моладзевага руху “Джынс за свабоду” Паўла Кур’яновіча суд Савецкага раёну Менску арыштаваў на 15 сутак за ўдзел у пікеце насупраць амбасады Кітая.
15.03.2008 У Гомелі актывісты правялі акцыю, прысвечаную Дню Канстытуцыі Беларусі
15 сакавіка у Гомелi адбылася акцыя, прысьвечаная Дню Канстытуцыi, у якой бралі ўдзел актывісты Моладзі БНФ, прадстаўнікі дэмакратычнай моладзі.
15.03.2008 Затрыманьні ў Магілёве і Бабруйску
Актывіст партыі БНФ Сяргей Нягацін сёньняшнюю ноч правёў у Магілёўскім ізалятары часовага ўтрыманьня. Актывіста затрымаў учора блізу 23 гадзіны міліцэйскі нарад. Нагодай для затрыманьня сталіся нібыта непрыстойныя паводзіны Нягаціна. Паводле пратаколу затрыманьня, ён быў п’яны й лаяўся матам.










