Навіны на тэму: апазіцыя

08.04.2008 Прысуд па справе Касі Салаўёвай будзе абвешчаны ў 17-30

Сёньня ў Полацкім гарадзкім судзе разглядаецца крымінальная справа моладзевай актывісткі Кацярыны Салаўёвай, якую абвінавачваюць у дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт".

08.04.2008 Аляксея Янушэўскага могуць асудзіць сёньня

Моладзевага актывіста Аляксея Янушэўскага міліцыянты абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным вулічным мерапрыемстве. На яго складзены пратакол паводле арт.23.34. КаАП РБ. Ён усё яшчэ знаходзіцца ў пастарунку. Міліцыянты паведамілі, што магчыма сёньня яго ўжо даставяць у суд, дзе яму прызначаць пакараньне. Аляксею пагражае арышт ад 5 да 15 сутак. Летась ён быў пакараны за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі штрафам.

08.04.2008 Полацак: у чаканьні прысуду

Неўзабаве ў гарадскім судзе Полацку будзе абвешчаны прысуд па крамінальнай справе моладзевай актывісткі Касі Салаўёвай, якая абвінавачваецца ў парушэньні артыкула 193.1 Крымінальнага Кодэксу РБ. У часе судовага перапынку Кася Салаўёва атрымала позву зьявіцца ў пракуратуру на допыт па новай крымінальнай справе.

08.04.2008 Кася Салаўёва: “Пры гэтай уладзе беларуская мова можа ператварыцца ў латынь”

11-20 У сваім слове Кася Салаўёва патлумачыла суддзі свой удзел у незарэгістраваным “Маладым фронце” жаданьнем браць удзел у адраджэньні беларускай мовы і культуры. Яна нагадала у судзе, што пры гэтай уладзе беларуская мова можа ператварыцца ў латынь.

Пачаўся суд над Касяй Салаўёвай

08.04.2008 Пачаўся суд над Касяй Салаўёвай

13.20. Паплечнікам мітынгоўцаў удалося утварыць жывы ланцуг, каб пасадзіць удзельнікаў акцыі ў аўтамабіль, які адразу зьехаў ад будынку суду. Атрымалася, што ў падагнаны аўтазак не было каго садзіць. (Радыё ”Свабода”)

13-06. Прысуд Касі Салаўёвай будзе абвешчаны ў 17-30. У судзе перапынак да гэтага часу. Каля будынку суда пяцёра актывістаў селі на зямлю. Каля іх амапаўцы і моладзь, якая спрабуе абараніць хлапцоў і адвесці ў бяспечнае месца. Тым часам да людзей пад’ехаў аўтазак. Міліцыя вырашае, якім чынам затрымаць актывістаў, сярод якіх адзін з братоў Шылаў. Кажуць, што затрыманы Аляксей Янушэўскі.

08.04.2008 Міхаіла Пашкевіча выключаюць з БДУ

Моладзевага актывіста АГП адлічаюць з гістарычнага факультэту БДУ. Цэлы тыдзень хлопец ня можа атрымаць дазволу абараніць курсавую работу. А сёньня паведамілі, што найбліжэйшымі днямі яго адлічаць.

Праз гадзіну ў Полацку пачнецца суд над Касяй Салаўёвай

08.04.2008 Праз гадзіну ў Полацку пачнецца суд над Касяй Салаўёвай

Сёньня ў полацкім гарадзкім судзе пачынаецца суд над Касей Салаўёвай. Дзяўчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Ёй пагражае да двух гадоў зьняволеньня.

07.04.2008 Адкрыты ліст сп. Аляксандру Лукашэнку, Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь

Шведская Ініцыятыва за Дэмакратыю і Правы Чалавека выступіла ў абарону Кацярыны Салаўёвай і супраць палітычна матываванага крымінальнага артыкулу 193.1 КК РБ.

Наста Палажанка – у спісе невыязных

04.04.2008 Наста Палажанка – у спісе невыязных

Актывістка “Маладога Фронту” Наста Палажанка сёння ўначы была знятая з цягніка “Мінск-Варшава”. На памежнымі пераходзе “Варшаўскі мост” беларускія памежнікі паведамілі ёй, што яна знаходзіцца ў спісе невыязных, бо супраць яе распачатая крымінальная справа.

01.04.2008 Зноў пераследуюць Сяргея Мальчыка

31 сакавіка старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі партыі БНФ Сяргей Мальчык позвай быў выкліканы ў Ленінскі РАУС гораду Гродна. Яшчэ 25-га сакавіка пад час святкавання Дня Волі ў Гародні да яго падыходзілі міліцыянты з патрабаваннем прайсці ў аддзяленне і даць тлумачэнні. На гэта Сяргей Мальчык тады заявіў, што без афіцыйна аформленай позвы згодна з заканадаўствам, ён нікуды не пойдзе.

Падтрымаем Андрэя Кіма!

31.03.2008 Падтрымаем Андрэя Кіма!

1 красавіка у 14:00 ў судзе Цэнтральнага раёну горада Менска пачнецца палітычная расправа над моладзевым грамадзкім актывістам, сябрам “Ініцыятывы”, Андрэям Кімам. 22-х гадовага хлопца абвінавачваюць у “«гвалце альбо пагрозе гвалту супрацоўніку міліцыі» паводле арт.364 КК РБ.

“Там, у  БНФ  добра вас падкавалі…” або Як “цкуюць” актыўную моладзь

31.03.2008 “Там, у БНФ добра вас падкавалі…” або Як “цкуюць” актыўную моладзь

За тыдзень да Дня Волі ў інтэрнаце Мінскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжу тэрмінова сабраліся намесьнік дырэктара па выхаваўчай працы Наталя Шапавалава, сацыяльны псіхолаг гэтай навучальнай установы і невядомы сціплы чыноўнік-ідэолаг з адміністрацыі Савецкага раёна Менска. Нагода адна: у адным з пакояў інтэрнату знайшлі некалькі бел-чырвона белых сьцягаў, якія былі выраблены навучэнцамі. Пачалося пасьпешлівае расьледаваньне здарэньня…

28.03.2008 Маладафронтавец Андрусь Цянюта на знак пратэсту галадае ў ізалятары

Учора аднаму зь лідэраў аргкамітэту партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя Паўлу Севярынцу з гомельскага ізалятара патэлефанаваў (!) кіраўнік Маладога Фронту горада Гомеля, Андрусь Цянюта. Хлопец паведаміў, што працягвае трымаць галадоўку пратэста супраць незаконнага затрыманьня.

28.03.2008 Магілёў: Сяргея Нягаціна пакаралі штрафам

Суд Ленінскага раёну Магілёва ўчора пакараў актывіста партыі БНФ Сяргея Нягаціна штрафам у памеры трох базавых велічыняў – 105 тысяч рублёў. Судзьдзя Тацяна Рубіс прызнала актывіста вінаватым у зьдзяйсьненьні 14 сакавіка дробнага хуліганства.

27.03.2008 Суд над полацкай студэнткай Кацярынай Салаўёвай перанесены на 8 красавіка

Яна абвінавачваецца ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт”. Паводле артыкула 193.1 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь, полацкая актывістка можа быць пазбаўлена волі на тэрмін да 2 год.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства