Навіны на тэму: апазіцыя

08.05.2008 Аплаціць галадоўку!

Ізалятар часовага ўтрыманьня Гомеля падаў у суд пазоў з патрабаваньнем спагнаць з кіраўніка Гомельскай філіі Маладога Фронту Андруся Цянюты грошы, якія маладафронтавец павінен быў выплаціць за 10-сутачны арышт перад Днём Волі.

08.05.2008 КДБ працягвае цікавіцца актывістамі

Моладзевую актывістку, навучэнку трэцяга курсу магілёўскага бібліятэчнага тэхнікума Кацярыну Юрчанкову наведаў падчас заняткаў супрацоўнік КДБ.

03.05.2008 Папярэджаньні непаўналетнім віцебскім актывісткам

Камісія па справах непаўналетніх Першамайскага райвыканкаму абвясьціла папярэджаньне 17-гадовым вучаніцам сярэдняй школы №38 Крысьціне і Вікторыі Чыж, якія 16 красавіка былі затрыманыя падчас акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі.

03.05.2008 Баранавіцкіх маладафронтаўцаў суд пакараў штрафамі

2 траўня ў Баранавічах адбыліся адміністрацыйныя суды над лідэрам мясцовай філіі Маладога Фронту Яраславам Грышчэнем, актывістамі Арцёмам Ластавецкім і Алесем Першакам, затрыманымі напярэдадні Дня Эўропы.

02.05.2008 1 мая – у Першамайскім РУУС

1 траўня на афіцыйным сьвяточным мерапрыемстве ля будынку Нацыянальнай бібліятэкі міліцыя затрымала шэраг моладзевых актывістаў.

30.04.2008 Спецслужбы працягваюць цікавіцца дзейнасьцю "Маладога Фронту"

Гомельскі дарожна-будаўнічы каледж, у якім навучаецца актывіст мясцовага Маладога Фронту Жуковіч Кірыл, наведалі супрацоўнікі КДБ.

Моладзь БНФ правяла акцыю абароны помніка Максіма Багдановіча

30.04.2008 Моладзь БНФ правяла акцыю абароны помніка Максіма Багдановіча

29 красавіка моладзевыя актывісты Партыі БНФ зладзілі ў сталіцы акцыю пратэсту супраць дэмантажу помніка Максіма Багдановіча ў сквэры Нацыянальнага Тэатра Опэры і Балету.

28.04.2008 Затрыманьні маладафронтаўцаў у Салігорску

Увечары 25 красавіка ў Салігорску былі затрыманы актывісты мясцовай філіі "Маладога Фронту" Іван Шыла, Хрысьціна Самойлава, Глеб Сноркін і Аляксей Валабуеў.

25.04.2008 Крымінальная справа супраць гомельскага маладафронтаўца спыненая

Кіраўнік Гомельскай філіі "Маладога Фронту" Андрусь Цянюта атрымаў паведамленьне за подпісам сьледчага гомельскага аддзела КДБ Сідлярова Д.В, што адноўленая восеньню крымінальная справа па арт. 193.1 КК РБ, канчаткова спыненая.

23.04.2008 Франака Вячорку выклікалі ў ваенкамат

Міліцыянты не дапусьцілі актывіста Моладзі БНФ Франака Вячорку на адкрыты ўрок у школу нумар 189 гораду Менску, дзе ён меўся распавесьці школьнікам аб прафэсіі журналіста.

23.04.2008 Восем новых палітвязьняў

Вынесьлі прысуд удзельнікам "працэсу 14-ці": Андрэй Кім пойдзе ў турму на паўтара году, Уладзімер Сяргееў і Антон Койпіш заплацяць 3,5 млн рублёў штрафу, астатнія 7 чалавек атрымалі па 2 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў калёніі адкрытага тыпу. Андрэй Кім прысуджаны да 1,5 году калёніі агульнага рэжыму.

22.04.2008 Рэктар Шымаў здаўся

Строгаю вымоваю ў дачыненьні да актывісткі Маладога Фронту Людвісі Атакулавай абмежаваўся рэктар БДЭУ Шымаў.

22.04.2008 Сябры Моладзі БНФ у Віцебску не атрымалі рэкамэндацыі для паступленьня ва ўнівэрсытэт

21 красавіка ў Віцебску моладзевыя актывісты Партыі БНФ Аляксендр Кузьняцоў, Юля Міхайлава, Вікторыя і Хрысьціна Чыж прайшлі сумоўе для абітурыентаў, якія плянуюць паступаць на факультэт правазнаўства і юрыдычнага права пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Пятра Машэрава. Ніхто зь сябраў Моладзі БНФ рэкамэндацыі не атрымаў.

21.04.2008 Сустрэча Мілінкевіча з гарадзенцамі сарваная

Аляксандра Мілінкевіча і трох ягоных супрацоўнікаў дзьве гадзіны дапытвалі ў Гарадзенскім РАУС.

18.04.2008 “Заклён на волю” і прэміі БНФ

15 красавіка ў Мінску адбылося ўручэнне прэміяў БНФ за дасягненні ў галіне грамадзянскай чыннасці, культуры, навукі і адукацыі, а таксама дыпомаў пераможцам паэтычнага конкурсу “Заклён на волю”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства