Навіны на тэму: апазіцыя

25.06.2007 Падрабязнасці пра палітычную правакацыю на БТ

У чатырох актывістаў беларускай апазыцыі, якія навучаюцца ў Польшчы, на мытні сканфіскаваны два наўтбука з электроннымі дапаможнікамі па тэрарызме", - паведаміў у нядзелю Першы нацыянальны тэлеканал.

22.06.2007 Сябры Партыі БНФ будуць змагацца за роварныя стаянкі

У Менгарвыканкам сябрам моладзі БНФ Андрусём Ігнатовічам і сябрам Управы Партыі БНФ Франакам Вячоркам пададзеная заяўка на правядзеньне пікету. Мэта пікету: узняць пытаньне пра роварныя стаянкі для студэнтаў і жыхароў гораду Менску. Паводле ініцыятара пікету спадара Ігнатовіча, праблему стаянак для ровараў павіненны вырашаць супольна Менскі гарадзкім выканаўчы камітэт і кіраўніцтва ВНУ гораду Менску.

15.06.2007 Менгарвыканкам не дазволіў зьбіраць подпісы супраць адмены ільготаў

Менгарвыканкам адказаў адмоваю на заяўку, пададзеную сябрамі Партыі БНФ Андрусём Ігнатовічам і Сержуком Семянюком аб правядзеньні 21 чэрвеня пікету з мэтаю збору подпісаў супраць адмены ільготаў.

08.06.2007 Маладафронтаўца Яўгена Скарабутана выклікаюць на допыт у КДБ

Днямі актывісту Маладога Фронту Яўгену Скрабутану, які навучаецца на беларускай філялёгіі у Варшаўскім унівэрсытэце, дахаты ў Зэльве прыйшла позва: зьявіцца ў аддзел КДБ у суседнім Ваўкавыску.

06.06.2007 Чарговая спроба вербоўкі сябра Партыі БНФ Эдуарда Зелянкова

Сябра Партыі БНФ са Жлобіну Эдуарда Зелянкова на працягу некалькіх месяцаў выклікалі ў Камітэт дзяржаўнай бясьпекі. Хлопец навучаецца ў Вільні, у ЭГУ. Па звестках прэс-службы партыі, апошняя размова Эдуарда з супрацоўнікам КДБ Коласавым Андрэем Васільевічам адбылася ўчора.

06.06.2007 «Малады Фронт» зноў спрабуе зарэгістравацца

Арганізацыя «Малады Фронт» робіць чарговую, пятую па ліку, спробу легалізаваць сваю дзейнасьць і падала дакументы ва Упраўленьне юстыцыі Менгарвыканкама на атрыманьне дзяржаўнай рэгістрацыі.

04.06.2007 Працягваюцца допыты рэгіянальных актывістаў “Маладога фронту

Працягваюцца допыты рэгіянальных актывістаў “Маладога фронту

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства