Навіны на тэму: апазіцыя

11.07.2007 У псіхдыспансэры Грышчэню пераконвалі ў марнасьці яго дзейнасьці

Сёньня баранавіцкі моладзевы актывіст Яраслаў Грышчэня праходзіў псыханэўралягічную экспэртызу ў мясцовым дыспансэры.

10.07.2007 Крымінальная справа Яраслава Грышчэні падоўжаная яшчэ на 2 месяцы

Учора моладзевы актывіст Яраслаў Грышчэня позваю выклікаўся ў баранавіцкую раённую пракуратуру. Сьледчая Юлія Аскальдовіч паведаміла хлопцу, што ягоная крымінальная справа падоўжана яшчэ на два месяцы. Яраслава падазраюць у парушэньні артыкулу 193 КК «Дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі». У пятніцу ў суд перадалі аналягічную справу Івана Шылы, салігорца найхутчэй будуць судзіць у жніўні.

10.07.2007 Супраць Франака Вячоркі можа быць узбуджана адміністратыўная справа

Сябра Партыі БНФ Франак Вячорка ўчора быў выкліканы ў аддзел гарадзкой гаспадаркі Адміністрацыі Савецкага раёну гораду Менску.

09.07.2007 У Оршы з друкаванымі выданьнямі затрыманы “маладафронтавец”

Супрацоўнікамі аршанскай міліцыі позна вечарам 8 ліпеня быў затрыманы сябра “Маладога фронту” Ігар Казмірчак.

Крымінальную справу супраць лідэра салігорскага «Маладога Фронту» Івана Шылы пракуратура перадае ў суд

05.07.2007 Крымінальную справу супраць лідэра салігорскага «Маладога Фронту» Івана Шылы пракуратура перадае ў суд

У сувязі з гэтым у пятніцу Іван выкліканы да сьледчага дзеля азнаямленьня са справаю. Чакаецца, што Шыла будзе пераведзены са статусу падазраванага ў статус абвінавачанага.

05.07.2007 Акрэсцінскія служакі адмовіліся прыняць перадачу для Алеся Каліты

Старшыні Рады моладзі БНФ Алесю Каліце, які адбывае адміністратыўнае пакараньне у спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна сёньня адмовілі ў перадачы. Ён быў затрыманы ля управы БНФ 3 ліпеня у лёгкім летнім адзеньні (шортах і шлёпках). Як стала вядома ПЦ “Вясна”, раніцай 5 ліпеня сябры праспрабавалі перадаць перадачу, у якой знаходзілася вопратка і сродкі гігіены. Супрацоўнікі спецпрыёмніка-размеркавальніка адмовіліся прыняць перадачу, спаслаўшыся на тое, што яе можна перадаваць толькі блізкім сваякам.

Павал Севярынец прэзентуе новую кнігу

05.07.2007 Павал Севярынец прэзентуе новую кнігу

Сёньня на сядзібе партыі БНФ (пр. Машэрава 8) адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Паўла Севярынца "Брату". Пачатак мерапрыемства ў 17:30. Уваход вольны.

04.07.2007 Алесь Каліта арыштаваны на 15 сутак

Суд Цэнтральнага раёну сталіцы вынес пакараньне старшыні моладзевай камісіі Партыі БНФ Алесю Каліта - 15 сутак арышту.

04.07.2007 Дзесяць сутак за дробнае хуліганства - Павалу Серадзенку

Cёньня ў судзе Цэнтральнага раёна Менска праходзіць суд над затрыманымі 3 ліпеня старшынёй Рады моладзі БНФ Алесем Калітой і сябрам моладзі БНФ Павалам Серадзенкам. Пакуль вядома, што яны абвінавачваюцца ў дробным хуліганстве. Менавіта па гэтым артыкуле Адміністратыўнага кодэксу 10 суткамі арышту пакараны Павал Серадзенка. Прысуд Алесю Каліце пакуль не абвешчаны.

04.07.2007 Алеся Каліту і Павала Серадзенку абвінавачваюць у дробным хуліганстве

Старшыня Рады моладзі БНФ Алесь Каліта і сябра моладзі БНФ Павал Серадзенка, якія былі затрыманыя ўчора каля сядзібы Партыі БНФ, на працягу некалькіх гадзін знаходзіліся ў Цэнтральным РУУС гораду Менску. На моладзевых актывістаў склалі пратакол і абвінавацілі ў дробным хуліганстве.

29.06.2007 Як КДБ дзейнічае супраць маладых актывістаў у Пінску.

Апошні час актыўнасьць спецслужбаў ськіраваная на моладзевых актывістаў: за імі сочаць, тэлефануюць, запрашаюць на неафіцыйныя гутаркі, дасылаюць позвы на допыты, запалохваюць.

29.06.2007 30 чэрвеня распачне сваю працу летнік «Гарадзенская фартэца».

Яго мэта - прыцягнуць увагу грамадскасці, найперш гродзенцаў, да праблемы разбурэння гістарычнага цэнтру Гродна.

27.06.2007 Аляксей Трубкін: "За паўгады ў маім кампутары магло зьявіцца што заўгодна"

Маладзёвы актывіст, сябра Партыі БНФ Аляксей Трубкін каментуе сюжэт Першага каналу пра затрыманыя ноўтбукі з дапаможнікамі па тэрарызму.

Грамадзкага актывіста з Берасьця запрашаюць ў летнік для непаўнагадовых, якія знаходзяцца на ўліку ў міліцыі

27.06.2007 Грамадзкага актывіста з Берасьця запрашаюць ў летнік для непаўнагадовых, якія знаходзяцца на ўліку ў міліцыі

27-га чэрвеня з вучнямі, якія знаходзяцца на ўліку, будзе праводзіцца размова наконт правядзеньня летняга адпачынку, ім будзе прапанавана прыняць удзел у летніку для непаўнагадовых, знаходзячыхся на ўліку ў камісіі, каб яны не бадзяліся без нагляду і ня здзейсьнілі злачынстваў.

26.06.2007 Сяргея Салаша бяруць у распрацоўку

Цягам двух апошніх дзён у барысаўскую раённую пракуратуру на допыты выкліканыя васьмёра мясцовых апазыцыйных актывістаў, паплечнікаў лідэра барысаўскай суполкі Партыі БНФ Сяргея Салаша. Позвы ў пракуратуру атрымалі Зьміцер Бабіцкі, Сяргей Сацук, Зьміцер Мацельскі, Алег Мацкевіч і іншыя, паведамляе “Наша ніва”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства