Навіны на тэму: апазіцыя

13.08.2007 Арышт за нацыянальны сьцяг

У пятніцу з самае раніцы блізу 10 супрацоўнікаў міліцыі і службы аховы затрымалі 4 актывістаў моладзевага руху, сярод якіх Ільля Шыла, Андрусь Тычына і Барыс Пархамчук. Маладзёны вярталіся з моладзевага летніку. Прычынаю затрыманьня стаўся нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг, што юнакі трымалі ў рукох.

10.08.2007 Затрыманьні маладафронтаўцаў у Салігорску

Сёньня з самае раніцы блізу 10 супрацоўнікаў міліцыі і службы аховы затрымалі 4 актывістаў моладзевага руху, сярод якіх Ільля Шыла, Андрусь Тычына і Барыс Пархамчук, якія вярталіся з маладафронтўскага летніку. Прычынаю затрыманьня стаўся нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг, што юнакі трымалі ў рукох.

10.08.2007 Што рабіць, калі вас хочуць схіліць да супрацоўніцтва з КГБ

Выклік у дэканат, размова з невядомымі, але абазнанымі ў вашым прыватным жыцьці дзядзькамі, прапанова даць інфармацыю ў абмен на вырашэньне праблемаў з вучобай, прозьба нікому не казаць пра размову, прапанова падпісаць пагадненьне пра супрацоўніцтва... У апошні час даводзілася па некалькі разоў выслухоўваць падобныя гісторыі ад моладзі: хлопцаў і дзяўчат, студэнтаў і не студэнтаў. Як вы ўжо здагадаліся, гаворка ідзе пра КГБ.

10.08.2007 9 жніўня ў Гомелі быў затрыманы моладзевы лідэр Андрусь Цянюта

Рэгіянальны лідэр Маладога Фронту Андрусь Цянюта быў затрыманы ў цэнтры Гомеля на вуліцы Палескай невядомымі ў цывільным. Як высьветлілася, гэта былі супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія суправадзілі моладзевага актывіста ў аддзел міліцыі Чыгуначнага р-на.

09.08.2007 Сёньня ў Наваполацку ўначы быў затрыманы грамадзкі актывіст Аляксей Трубкін.

Моладзевы актывіст ішоў па вуліцы Алімпійскай, калі яго спыніў міліцэйскі патруль. Без усялякіх тлумачэньняў з боку міліцыянтаў, Аляксея абшукалі і знайшлі ў кішэні некалькі налепак з лагатыпам Еўрапейскага маршу за свабоду.

09.08.2007 Франак Вячорка апраўданы

Адбыўся суд над кіраўніком культурніцкай камісіі Партыі БНФ Франакам Вячоркам, які абвінавачваўся ў парушэньні арт. 21.14 Адміністрацыйнага кодэксу РБ (Парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня гарадоў і гарадзкіх паселішчаў).

08.08.2007 7 жніўня ў Менску былі затрыманыя лідэры моладзі БНФ Сяржук Семянюк і Ірына Сьмяян

Падчас затрыманьня каля станцыі мэтро "Усход" яны разам зь іншымі актывістамі моладзі БНФ раздавалі друкаваныя віншаваньні з 490-годзьдзем выхаду першай беларускай друкаваная кнігі, выдадзенай у 1517 годзе Францыскам Скарынам.

07.08.2007 Моладзь БНФ прабівае мур забаронаў Менгарвыканкаму

Менскія чыноўнікі, як і іх калегі зь іншых рэгіёнаў Беларусі, упарта не дазваляюць правесьці ў горадзе хоць бы адзін пікет супраць прыняцьця закона пра адмену льгот. Але ў сталіцы знайшоўся чалавек, які вырашыў прабіцца скрозь гэтую сьцяну.

07.08.2007 Моладзь БНФ павіншавала менчукоў з днём Францішка Скарыны

З нагоды 490-годзьдзя з дня выданьня Францішкам Скарынам першай сярод усходніх славян друкаванай кнігі – Бібіліі – 6 жніўня 1517 года ў сталіцы Чэхіі Празе, "Моладзь БНФ" зарганізавала акцыю да гэтай выбітнай падзеі ў гісторыі Беларусі.

06.08.2007 Іх засценкі не скарылі…

Чацьвёра моладзевых актывістаў апазіцыі пакінулі за апошнія дні спецпрыёмнік-размеркавальнік на вуліцы Акрэсціна ў Мінску, дзе яны адбывалі адміністратыўныя арышты ад сямі да пятнаццаці сутак.

06.08.2007 Акрэсціна – погляд знутры

Актывіст моладзевага руху «Ініцыятыва» Аляксей Бондар, затрыманы 23-га ліпеня і асуджаны на 10 сутак, выйшаў на свабоду. Ён распавёў прэс-цэнтру Хартыя’97 пра тое, як адбываў адміністрацыйны арышт.

06.08.2007 У Менску затрыманыя два актывісты АГП

Супрацоўнікі міліцыі Ленінскага раёну Менску затрымалі двух актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі – Арцёма Дарэўскага і Аляксандра Сяргіенку.

03.08.2007 Пад Валожынам студэнтаў прымушаюць згарнуць летні лагер

Сёньня раніцай супрацоўнікі Валожынскага РУУС, а таксама супрацоўнікі раённай санэпідэмстанцыі зьявіліся ў намётавым лягеры ля ракі Іслач на Валожыншчыне, дзе другі дзень адпачываюць прадстаўнікі ЗБС і дэмакратычных моладзевых арганізацый і загадалі моладзі згарнуць лагер.

03.08.2007 Дзеяньні ашмянскіх мытнікаў і супрацоўнікаў КДБ абскардзіць у судзе лідэр моладзі партыі БНФ Алесь Каліта

Моладзевы лідэр Алесь Каліта падрыхтаваў зыск у суд аб спагнаньні з супрацоўнікаў ашмянскай мытні і КДБ матэрыяльнага ўрону, які актывіст панёс па прычыне наўмыснага пашкоджаньня ноутбука.

03.08.2007 “Малады фронт” падаў у суд супраць упраўленьня юстыцыі

Управа Маладога Фронту падала зыск у суд горада Менска супраць Упраўленьня юстыцыі Менгарвыканкама з патрабаваньнем прытрымлівацца закону аб грамадзкіх аб'яднаньнях і зарэгістраваць Малады Фронт.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства