Навіны на тэму: апазіцыя
21.08.2007 Запатрабаваў дэклярацыю па-беларуску -- чакай суда
30 жніўня ў Гомелі адбудзецца суд над грамадзкім актывістам Сяргеем Сямёнавым. Падставай для судовага разбіральніцтва зьяўляецца быццам бы адмова спадара Сямёнава ў запаўненьні мытнай дэклярацыі на расейскай мове.
21.08.2007 Вінцук Вячорка: "Прэсінг улады ня можа прыпыніць нашую дзейнасьць"
За выходныя ў берасьцейскай вобласьці былі затрыманыя некалькі дзесяткаў актывістаў Партыі БНФ, быў праведзены вобшук у берасьцейскім офісе, супраць усіх затрыманых складзеныя пратаколы. У суботу, 18 жніўня, у івацэвіцкім раёне былі арыштаваны 16 сяброў моладзі БНФ, якія ладзілі летнік.
20.08.2007 Велапрабег у Салігорску скончыўся затрыманьнямі і зьбіцьцём удзельнікаў
Велапрабег, які ладзілі ў нядзелю актывісты Салігорскага Маладога Фронту завяршыўся затрыманьнямі і зьбіцьцём яго удзельнікаў.
20.08.2007 Івацэвічы: Міліцыя затрымала групу моладзевых актывістаў
Група маладых людзей - у бальшыні гэта сябры Моладзі БНФ - якая адпачывала ў Івацэвіцкім раёне, папярэдне наведаўшы памятныя мясьціны ў Косаве, сёньня была затрыманая івацэвіцкай міліцыяй.
17.08.2007 У Івацэвічах затрыманы ўдзельнікі летніку
Супрацоўнікамі міліцыі затрыманыя ўдзельнікі летніку, які ладзіўся моладзьдзю БНФ.
17.08.2007 «Малады фронт» не рэгіструюць, бо «прапагандуе вайну»
Сёньня ў гарадзкім судзе Менску пачаўся судовы працэс па позьве актывістаў незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» да ўпраўленьня юстыцыі Менгарвыканкаму. Сталічныя ўлады ўжо некалькі разоў адмаўляліся рэгістраваць менскую гарадзкую арганізацыя «Маладога фронту». Апошняя адмова была падпісаная 5 ліпеня.
17.08.2007 Закончылася судовае сьледзтва на працэсе "Маладога фронту" супраць Менгрвыканкаму
Закончылася судовае сьледзтва на працэсе ў Менскім гарадзкім судзе, дзе сёньня разглядаецца пазоў актывістаў незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" да ўпраўленьня юстыцыі Менгарвыканкаму ў зьвязку зь яго адмовай зарэгістраваць арганізацыю.
17.08.2007 Мікіту Сасіма будуць судзіць
Сёння раніцай прэс-цэнтру Хартыі’97 стала вядома месцазнаходжанне моладзевага лідэра Мікіты Сасіма. У Цэнтральным РУУС Менска, нарэшце, прызналіся, што актывіст знаходзіцца ў іх. Па словах супрацоўнікаў міліцыі, сёння Сасіма будуць судзіць, аднак, па якім артыкуле, гаварыць адмаўляюцца.
16.08.2007 За расклейку ўлётак у Менску затрымалі трох моладзевых актывістаў
19-гадовага Паўла Вінаградава і дзьвюх яго непаўналетніх сябровак затрымалі на менскім праспэкце Незалежнасьці. Міліцыянты знайшлі ў іх некалькі ўлётак з надпісам “Прыйшоў наш час. Эўрапейскі марш”.
15.08.2007 Кіраўнік Шклоўскай суполкі партыі БНФ А.Фёдараў застанецца ў турме
Старшыня Шклоўскай суполкі партыі БНФ Аляксандар Фёдараў застанецца ў турме – прынамсі, да сканчэньня сьледзтва. Пракурор Шклоўскага раёну Ігар Сьніткоў не задаволіў хадайніцтва адваката пра вызваленьне шклоўскага палітыка пад падпіску пра нявыезд.
15.08.2007 “Малады фронт” рыхтуецца адзначыць свой дзесяцігадовы юбілей
Як паведаміў першы лідэр самай вядомай моладзевай апазіцыйнай арганізацыі найноўшай гісторыі Беларусі, палітык Павал Севярынец, мерапрыемствы адбудуцца ў Менску і на Крапівенскім полі.
15.08.2007 На беларускай мяжы канфіскавалі кнігі Васіля Быкава
Супрацоўнікі Берасцейскай мытні канфіскавалі ў сакратара аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД) Дзяніса Садоўскага інфармацыйныя матэрыялы.
14.08.2007 Сяржук Клюеў падае скаргу ў Пракуратуру
Актывіст Маладых Дэмакратаў Сяржук Клюеў падаў заяву ў пракуратуру на дзейнасць супрацоўнікаў міліцыі. Сяржук был арыштаваны 24 ліпеня напярэдадні святкавання Дня прыняцця Дэкларацыі аб незалежнасці Беларусі і быў осуджаны на 10 сутак. Пад час арышту ён патрапіў у шпіталь. Менавіта ўмовы ўтрымання ў шпіталі і сталі нагодай, з якой Сяржук падаў заяву ў пракуратуру.
13.08.2007 Баранавічы: Віктару Парначову загадалі не адключаць тэлефоны
Сёньня 22-гадовы жыхар Баранавічаў Віктар Парначоў атрымаў загад мясцовых міліцыянтаў не адключаць свае хатні і мабільны тэлефоны. Юнак папярэджаны пра магчымы тэрміновы выклік ў Баранавіцкае ўпраўленьне ўнутраных справаў.
13.08.2007 Арышт за нацыянальны сьцяг
У пятніцу з самае раніцы блізу 10 супрацоўнікаў міліцыі і службы аховы затрымалі 4 актывістаў моладзевага руху, сярод якіх Ільля Шыла, Андрусь Тычына і Барыс Пархамчук. Маладзёны вярталіся з моладзевага летніку. Прычынаю затрыманьня стаўся нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг, што юнакі трымалі ў рукох.










