Навіны на тэму: апазіцыя

29.08.2007 Суд над Яраславам Грышчэнем адбудзецца 10 верасьня

Сёньня моладзеваму актывісту Яраславу Грышчэню прыйшоў пазоў з Баранавіцкага раённага суду.

29.08.2007 Маладафронтаўцаў з крымінальнымі справамі можа стаць болей.

Баранавіцкая пракуратура распачала крымінальную справу па факце з'яўленьня палітычных графіці на сьценах Баранавіцкага гарадзкога суду.

Моладзь далучаецца да Эўрапейскага маршу

28.08.2007 Моладзь далучаецца да Эўрапейскага маршу

Дэмакратычныя моладзевыя арганізацыі Беларусі падтрымліваюць ідэю правядзеньня Эўрапейскага Маршу й возьмуць у ім самы актыўны ўдзел. Пра гэта было заяўлена сёньня ў часе прэсавай канфэрэнцыі, што адбылася ў сядзібе Партыі БНФ. Асноўнымі ў часе маршу будуць лёзунгі аб эўрапейскім выбары Беларусі й памкненьні краіны далучыцца да цывілізаванай сямьі эўрапейскіх народаў. Але ня толькі.

28.08.2007 Магілёў: непаўналетнія моладзевыя актывісты – на волі

Тры з паловай гадзіны прабылі непаўналетнія моладзевыя актывісты Расьціслаў Панкратаў і Алег Каштанаў у пастарунку Ленінскага ўпраўленьня міліцыі Магілёва. У пастарунак актывістаў даставілі на загад намесьніка начальніка абласной управы міліцыі блізу восьмай вечара. Міліцыянт нібыта бачыў, як хлопцы распаўсюджвалі бел-чырвона-белыя стужкі і адзін аднаму перадавалі вялікага памеру бел-чырвона-белы сьцяг.

28.08.2007 Cуд апраўдаў Насту Азарку, Алеся Жукава і Арцёма Дубскага

Актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Насту Азарку, Алеся Жукава і старшыню Асіповіцкай філіі "Моладзі БНФ" Арцёма Дубскага, якіх затрымалі ў Нясвіжы ўначы 25 жніўня, вінавацілі ў дробным хуліганстве. Падставай для абвінавачаньня стаў надпіс на плоце, які напісалі маладафронтаўцы: “Беларусь – гэта сьвятое”. Міліцыянты сьцьвярджалі, што гэты выраз ёсьць абразай грамадства. Аднак адвакат Аляксандр Галіеў пераканаў суддзю Дзьмітрыя Гвазда ў тым, што знявага і абраза ў гэтым выразе адсутнічаюць. Акрамя таго, адвакат спасылаўся на норму новага Адміністратыўнага Кодэксу, па якой меў месца адміністратыўны саўдзел, што ў пратаколах не было адлюстравана належным чынам.

27.08.2007 Суды ў Нясвіжы адбудуцца сёньня

Затрыманых у Нясвіжы ў суботу ўначы актывістаў Маладога фронту будуць судзіць сёньня. Насту Азарку, Насту Палажанку, Арцёма Дубскага і Аляксандра Жукава затрымалі за надпіс, зроблены на плоце - “Беларусь – гэта сьвятое!”. Яшч моладзевыя актывісты раздавалі ўлёткі ў падтрымку Насты Азаркі, крымінальная справа якой будзе разглядацца ў мясцовым судзе 4 верасьня.

27.08.2007 У Бярэсці працягваюць затрымліваць моладзь

Тры актывісты Руху “За Свабоду” былі затрыманыя ў Брэсце за расклейку ўлётак “Свабода Паўлу Севярынцу”.

27.08.2007 Аляксей Шыдлоўскі зноў за кратамі

Моладзевы лідэр Аляксей Шыдлоўскі сёння раніцай быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі і адпраўлены ў спецпрыёмнік-размеркавальнік на вуліцы Акрэсціна.

26.08.2007 Amnesty International выказвае занепакоенасць пераследам маладзёвых актывістаў у Беларусі

“Amnesty International” глыбока занепакоеная паведамленнямі, што за апошнія тыдні пераслед, затрыманні й арышты моладзевых актывістаў беларускімі ўладамі сталі больш частымі. Арганізацыя ўпэўненая, што ўціск з’яўляецца складовай часткай працягваючыхся спробаў урада запалохваць і чыніць перашкоды маладзёвым актывістам і ўсёй грамадзянскай супольнасці ў карыстанні правамі на свабоду сходаў, асацыяцый і выказванняў.

24.08.2007 У Пінску ціснуць на маладых актывістаў

16 жніўня 2006 года актыўная моладзь Пінска праводзіла акцыю “Салідарнасці”. У скверу, прысвечанаму 900 гадавіне Пінска, яны запалілі сьвечы, размясцілі ў шэраг партрэты зніклых і палітвязняў. Пад час правядзеньня акцыі быў затрыманы старшыня Пінскай суполкі Ігар Салавей. У яго забралі лічбавы здымальнік і выдалілі ўсе фотаздымкі з акцыі. Пасля Ігара адвезлі ў Пінскі ГАУС, дзе правялі допыт.

23.08.2007 Суд над Іванам Шылам адбудзецца 4 верасьня

4-га верасьня а 10-й гадзіне ў судзе Салігорску распачнецца разгляд крымінальнай справы сябра Маладога фронту Івана Шылы. Пра гэта карэспандэнту belpa паведаміў сам моладзевы актывіст. Шаснаццацігадовага Івана Шылу абвінавачваюць у дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі (арт. 193.1 Крымінальнага кодэксу РБ).

23.08.2007 Суд Віцебскай вобласці разгледзіць скаргу Таццяны Севярынец

Віцебскі абласны суд разгледзіць сёння скаргу актывісткі Руху “За Свабоду” Таццяны Севярынец на рашэнне Першамайскага райсуда, які 18 чэрвеня адмовіў ёй у аднаўленні на працы.

23.08.2007 Сёньня стане вядома, калі будуць судзіць наступнага маладафронтаўца

Сёньня суд Салігорскага раёну Менскай вобласьці мусіць вызначыць, калі адбудзецца судовае паседжаньне па разглядзе крымінальнае справы актывіста незарэгістраванага “Маладога Фронту” Івана Шылы.

22.08.2007 Севярынцу далі 15 сутак

Сёньня ў Маскоўскім судзе Берасьця вынесьлі прысуд Паўлу Севярынцу. Вырак - 15 сутак (судзьдзя - Вольга Сьмірнова).

Суд над актывісткай незарэгістраванага “Маладога фронту” Настай Азаркай прызначаны на 4 верасня.

22.08.2007 Суд над актывісткай незарэгістраванага “Маладога фронту” Настай Азаркай прызначаны на 4 верасня.

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, у судзе Нясвіжскага раёна 4 верасня будзе разглядацца крымінальная справа Насты Азаркі, узбуджаная па артыкулу 193.1 КК РБ (дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства