Уладзіміра Яроменка пакаралі 10 суткамі арышту
Уладзімір Яроменак пакараны 10 суткамі арышту. Таксама стала вядома, што з ЦІП на Акрэсціна своечасова не выйшаў актывіст "Маладога фронту" Зміцер Крэмянецкі.
Актывіст “Маладога фронта” Уладзімір Яроменак павінен быў сёння ў 16:10 быць вызвалены з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Сябрам і аднадумцам, якія прыйшлі яго сустракаць, супрацоўнікі ЦІП адказалі, што ў адпаведны час Яроменка адпусцілі. У гэтай сітуацыі праваабаронцы бачаць пэўную пагрозу для былога палітвязня.
Акцыя пад назвай “Краіна Дурняў” выклікала цікавасць у мінакоў і, як зараз высветлілася, не засталася без увагі праваахоўных органаў: праз некалькі дзён у міліцыю быў выкліканы адзін з моладзевых актывістаў Аляксей Коўтун. Па якім артыкуле заведзена справа і хто можа быць прыцягнуты да адказнасці, пакуль невядома.
У судзе Іван Амельчанка заявіў, што на самрэч ён напісаў на плакаце па-ангельску "My cop ok" (што прыкладна азначае "мая міліцыя - добрая"), то бок ніякай непавагі да міліцыянта не выказваў, а плакат заклікаў супрацоўнікаў праваахоўных органаў прытрымлівацца закону.