Навіны на тэму: катаваньні
08.06.2009 Яўгена Скрабца выпусцілі са шпіталя
У пятніцу ўвечары берасьцейскага маладафронтаўца Яўгена Скрабца адпусьцілі са шпіталя. Нагадаем, некалькі дзён назад міліцыянты і супрацоўнікі ваенкамата ля пад'езду затрымалі Яўгена Скрабца і гвалтам адвезьлі ў вабласны шпіталь на абсьледваньне.
04.06.2009 Моладзевыя актывісты ізноў пад прыцэлам вайскоўцаў
Сёння, 4 чэрвеня, актывіста Берасьцейскага Маладога Фронту Яўгена Скрабца затрымалі ля пад'езду супрацоўнікі ваенкамата і міліцыі.
11.05.2009 Скінхэды запужваюць актывістак "Моладзі БНФ"
У Наваполацку некалькі падлеткаў-скінхэдаў напалі з пагрозамі на дзяўчат, актывістак мясцовай філіі Моладзі БНФ. Гэта здарылася вечарам у суботу, 9 траўня, калі двое дзяўчат вярталіся з універсітэта праз лесапарк дадому. Невядомыя спынілі іх у глухім месцы, адабралі значкі і пагражалі фізічнаю расправай. Дзяўчаты адразу патэлефанавалі ў міліцыю, але дапамогі так і не дачакаліся.
17.04.2009 Суд не задаволіў скаргу Хведарука
Суд Першамайскага раёну Менску не задаволіў скаргу моладзевага актывіста Зьмітра Хведарука на незаконныя дзеяньні вайскоўцаў падчас прызыву.
14.04.2009 Міліцыя "не змагла" знайсьці тых, хто зьбіваў Франака Вячорку
На імя Франака Вячоркі прыйшло паведамленьне, падпісанае С.Бясьсьмертным, намесьнікам начальніка УУС Савецкага раёну Менска. УУС (у арыгінале па-расейску) піша: "Вашая заява разгледжаная. Прынятымі мерамі росшуку высьветліць асобу, якая прычыніла Вам цялесныя пашкоджаньні, ня сталася магчымым. Адміністрацыйны працэс паводле Вашай заявы спынены на падставе ч.1 п.3 арт. 9.6 Працэсуальна-выканаўчага кодэксу Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэньнях па сканчэньні тэрмінаў накладаньня адміністрацыйнага спагнаньня".
23.03.2009 Сёньня суд у справе Франка Вячоркі
На сёньня, 23 сакавіка, у Менскім вайсковым гарнізонным судзе прызначана паседжаньне ў справе лідэра моладзі БНФ Франка Вячоркі. Франак паскардзіўся на дзеяньні вайскоўцаў і мэдыкаў, якімі камандавалі людзі ў цывільным падчас прызыўной кампаніі.
26.02.2009 26 лютага - касацыйны суд у справе Франака Вячоркі
26 лютага ў 15:00 у Менскім гарадзкім судзе (вул. Дуніна-Марцінкевіча, д.1) пачнецца слуханьне скаргі на рашэньне раённага суду ў справе незаконнага прызыву Франака Вячоркі ў войска. Касацыйную скаргу падаў бацька Франака Вінцук Вячорка, які ёсьць афіцыйным прадстаўніком свайго сына ў судзе.
24.02.2009 Зьмітру Хведаруку зрабілі апэрацыю
Як паведамляе прэсавая служба “Маладога фронту”, сёньня ў галоўным вайсковым шпіталі Міністэрства абароны Беларусі сябру арганізацыі, нядаўна забранаму ў войска Зьмітру Хведаруку была зробленая апэрацыя на вене.
24.02.2009 Скаргу Шылы разгледзяць вайскоўцы
Салігорскі гарадскі суд 20 лютага прыняў рашэнне перадаць скаргу Івана Шылы ў Лепельскі міжгарнізонны вайсковы суд.
24.02.2009 Ваенная пракуратура пацьвердзіла факт зьбіцьця Ф.Вячоркі ў дзень “прызыву”
Вінцук Вячорка як прадстаўнік гвалтам забранага ў войска Францішка Вячоркі атрымаў зь Менскай міжгарнізоннай ваеннай пракуратуры адказ на скаргу ад 29 студзеня, адрасаваную Беларускаму ваеннаму пракурору.
20.02.2009 У войску Івану Шылу пагражаюць дысбатам
Гвалтоўна прызваных у войска Франка Вячорку і Зьмітра Хведарука абсьледавалі ў Рэспубліканскім вайсковым шпіталі, але з розных прычын адмовілі ў шпіталізацыі.
06.02.2009 Валянцін Стэфановіч: “Праблемы катавання і грамадскага кантролю над органамі ўнутраных спраў, спецслужбамі не губляюць актуальнасці для Беларусі”
Абмеркаванне сітуацыі недаверу грамадскасці да судоў і пракуратуры, суровых рэаліяў пенітэцыярнай сістэмы апошнім часам набыло новы размах у нашым грамадстве. Паколькі адпаведная інфармацыя з’яўляецца дастаткова закрытай, а часам і засакрэчанай, складана ацаніць маштабнасць гэтых праблемаў. Але, нягледзячы на тое, яны з’яўляюцца рэаліямі нашых дзён.
04.02.2009 Беларусь ратыфікавала Канвенцыю ААН супраць катаванняў, але не выконвае міжнародныя абавязальніцтвы
У міжнародным праве фармулёўку тэрміну “катаваньне” ўтрымлівае “Канвенцыя супраць катаванняў ды іншых жорсткіх, бесчалавечных альбо прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання”, прынятая Генеральнай Асамблеяй ААН 10 снежня 1984 і ратыфікаваная Рэспублікай Беларусь 13 сакавіка 1987 году.
04.02.2009 Катаванні супраць апазіцыі – рэальнасць лукашэнкаўскай Беларусі
Беларускія праваабаронцы заяўляюць аб фактах здзекаў над апазіцыяй з боку сілавых структур.
29.01.2009 Моладзевы Саюз "Наша Україна" правеў пікет супраць незаконных прызываў у войска
Моладзевы Саюз “Наша Україна” правеў пікет ля амбасады Беларусі ў Кіеве з патрабаваньнем спыніць палітычныя рэпрэсіі у дачыненьні да грамадзкіх актывістаў у Беларусі. Нагодаю для пратэсту стаў незаконны прызыў у войска лідэра Моладзі БНФ Франака Вячоркі.










