Навіны на тэму: катаваньні
27.01.2010 Наведнікаў "Нацыяналкі" замкнулі на 1,5 гадзіны з-за кіраўніка Туркменістана
Больш за паўтары гадзіны давялося чакаць наведвальнікам Нацыянальнай бібліятэкі, пакуль іх выпусцілі з будынка. Заявіўшы, што ў бібліятэцы знаходзіцца ўрадавая дэлегацыя, ахоўнікі перагарадзілі ўсе выхады, паведамляе "Салідарнасць".
07.12.2009 Яўгена Афнагеля невядомыя вывезьлі за горад
Лідэра “Эўрапейскай Беларусі” Яўгена Афнагеля ў нядзелю схапілі на вуліцы невядомыя людзі ў цывільным і вывезьлі за горад.
07.12.2009 Зьмітра Дашкевіча выкралі і вывезьлі пад Плешчаніцы
Аб 11-й гадзіне ў суботу лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча схапілі невядомыя, як толькі ён адчыніў дзьверы сваёй кватэры, што на Партызанскім праспэкце ў Менску. Дашкевіча закінулі ў машыну і павезьлі за горад.
30.11.2009 У псыхушку пад прымусам
Калінкавіцкая міліцыя прымусова завезла мясцовага прадпрымальніка й праваабаронцу Віктара Чабатарова на экспэртызу ў рэспубліканскі псыхіятрычны шпіталь у Навінках.
24.11.2009 Жанчыны і насілле: новы час – старыя праблемы
З 18 лістапада па 13 снежня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта кніжная выстаўка “Жанчыны і насілле: новы час – старыя праблемы”, прымеркаваная да Міжнароднага дня барацьбы за ліквідацыю насілля ў адносінах да жанчын.
24.11.2009 25 лістапада ў Беларусі стартуе кампанія супраць гвалту ў сям’і
Інфармацыйная кампанія супраць дамашняга гвалту стартуе ў Беларусі 25 лістапада. Пра гэта паведаміла на пасяджэнні круглага стала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення палітыкі занятасці і народанасельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Таццяна Шаметавец.
04.11.2009 Леанiда Тарасенку памылкова пасадзiлi ў турму на пяць гадоў
Даказваючы сваю невiнаватасць, мужчына правёў у месцах пазбаўлення волi 14 месяцаў. I з часам дабiўся поўнага апраўдання. Дзяржава павiнна сплацiць Леанiду Тарасенку грашовую кампенсацыю. Да таго ж цяпер пракуратура цiкавiцца мiлiцыянерам, якi распачаў крымiнальную справу i грамадзянамi, якiя далi хлуслiвыя паказаннi.
30.10.2009 Сталіца — у нацыянальных сьцягах
Уздоўж праспэкту Незалежнасьці ў Менску ад будынку Нацыянальнай бібліятэкі да Батанічнага саду ў чацьвер увечары былі вывешаныя дзясяткі нацыянальных бел-чырвона-белых сьцягоў.
28.10.2009 Чарговыя адпіскі з МУС
Зьбітыя падчас верасьнёўскіх акцыяў моладзевыя актывісты атрымалі адказы з Галоўнага упраўленьня ўласнай бясьпекі МУС.
28.10.2009 “Вясна” і FIDH звярнуліся ў Камітэт па катаваннях ААН
Міжнародная федэрацыя правоў чалавека (FIDH) сумесна з Правабарончым цэнтрам “Вясна” падрыхтавалі і накіравалі паведамленне спецрэпарцёру Камітэта па катаваннях і іншых жорсткіх відах абыходжання ААН сп. Манфрэду Новаку, якое тычыцца падзеяў, звязаных з мірнымі акцыямі 9 і 16 верасня ў Менску.
27.10.2009 Уік-энд па-берасцейску альбо Мая міліцыя мяне зьбівае?
Чарговы факт бесчалавечага абыходжаньня з грамадзянамі з боку супрацоўнікаў міліцыі Берасьця пры выкананьні імі сваіх службовых абавязкаў не застаўся па-за ўвагай мясцовых праваабаронцаў. А сутнасьць справы ў наступным.
22.10.2009 Валянцін Стэфановіч: «Рэпрэсій менш не стала»
Вядомы праваабаронца распавёў, як рэальна ідзе справа з палітычнымі рэпрэсіямі ў Беларусі. Юрыст праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч адказаў на пытанні www.charter97.org
22.10.2009 Справа аб збіцці прафесара Андрэя Каляды закрыта
У Савецкім РУУС Менска заяўляюць, што справа аб збіцці Андрэя Каляды закрыта ў сувязі «з адсутнасцю ў дзеяннях падследчага склада злачынства».
22.10.2009 Актывіста апазіцыі збілі міліцыянеры
Супрацоўнікі Мастоўскага раённага аддзела ўнутраных спраў збілі актывіста партыі “Грамада”(БСДГ) Зміцера Кучуна.Бягучым часам законнасць дзеяння міліцыянтаў правярае пракуратура.
13.10.2009 Інфармацыя аб катаваньнях удзельнікаў мірных акцый накіраваная міжнародным арганізацыям
Па фактах катаваньняў і жорсткага абыходжаньня з затрыманымі ўдзельнікамі мірных акцый 9 і 16 верасня 2009 года ў Менску правабрарончы цэнтр “Вясна” праводзіў збор інфармацыі і аказваў юрыдычную дапамогу пацярпелым ад незаконных дзеяньняў супрацоўнікаў міліцыі. Юрыстамі было падрыхтавана 6 скаргаў на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі ў пракуратуру Цэнтральнага раёна Менска, а таксама апытаньне некалькіх непасрэдных сведак катаваньняў.










