Навіны на тэму: катаваньні
21.09.2010 Неадэкэкватнае затрыманьне каля касцёла Сьвятога Язэпа
Перад пачаткам акцыі у абарону касцёла Сьвятога Язэпа і кляштара бэрнардынцаў у Менску вечарам 20 верасьня былі затрыманыя 12 актывістаў. На падыходзе да месца правядзеньня акцыі супрацоўнікі міліцыі пад час затрыманьня ўжывалі неадэкватную фізічную сілу. Многіх затрыманых па дарозе ў Цэнтральны РУУС раёну моцна зьбілі. У Паўла Севярынца разбіты твар, Зміцера Дашкевіча білі нагамі ў грудзі.
17.09.2010 З фэсту — у міліцыю, зь міліцыі — у шпіталь
Гомельскі каардынатар стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Кастусь Жукоўскі, якога ўчора на этнакультурным фэсьце «Покліч Палесься» ў вёсцы Ляскавічы Петрыкаўскага раёну затрымала міліцыя, апынуўся ў раённым шпіталі.
13.09.2010 АМАП збіваў настаўнікаў?
Віцебская пракуратура шукае сведкаў інцыдэнту, што адбыўся падчас закрыцця мінулагодняга фестывалю «Славянскі базар». Трое настаўнікаў заяўляюць, што іх беспадстаўна збілі супрацоўнікі мінскага АМАПу, што ахоўвалі парадак у фестывальным Віцебску.
30.08.2010 Сёння Міжнародны дзень ахвяр гвалтоўных знікненняў
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень ахвяр гвалтоўных знікненняў. Міжнародная канвенцыя аб абароне ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў была прынятая 20 снежня 2006 года Генеральнай асамблеяй ААН.
09.07.2010 Напад на Артура Фінькевіча. Хлопец знаходзіцца ў шпіталі
Артур Фінькевіч і Аляксандар Лыкшын крочылі ў бок управы БНФ праспэктам Машэрава. Раптам да іх падбеглі некалькі чалавек, пырснулі ў вочы невядомай вадкасьцю і зьбілі з ног.
06.07.2010 Суд супраць жорсткага абыходжаньня ў Магілёве
5 ліпеня Ленінскі суд Магілёва пачаў разгляд скаргі валянтэркі грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Аксаны Самуйлавай. Яна вінаваціць начальніка аховы магілёўскага заводу «Ліфтмаш» у нанясеньні цялесных пашкоджаньняў. Сёньня адбылося першае судовае паседжаньне пад старшынствам судзьдзі Ірыны Сарокі.
29.06.2010 Сухотнікі спынілі галадоўку
Пацыенты шпіталя з прымусовым лячэньнем сухотаў у Воўкавічах спынілі галадоўку пратэсту. 23 чэрвеня больш за дваццаць чалавек адмовіліся ад ежы, патрабуючы спыніць зьбіцьцё пацыентаў супрацоўнікамі дэпартамэнту аховы.
03.06.2010 Зьбіты моладзевы актывіст патрабуе ўзбудзіць крымінальную справу ў дачыненьні да міліцыянтаў, якія перавысілі свае службовыя паўнамоцтвы
Актывіст "Моладзі БНФ" Зьміцер Пармон, які ў выніку зьбіцьця супрацоўнікамі міліцыі апынуўся ў 6-м гарадскім клінічным шпіталі з дыягназам “пералом ключыцы”, накіраваў заяву ў пракуратуру Цэнтральнага раёну сталіцы з прозьбай правесьці пракурорскую праверку выкладзеных фактаў і прыцягнуць віноўных да адказнасьці.
28.05.2010 Актывіста “Моладзі БНФ” з пастарунку забрала хуткая зь пераломам ключыцы
Франак Вячорка паведаміў Свабодзе, што яго і Зьмітра Пармона вельмі моцна зьбілі. Зьмітра Пармона зь міліцыі забрала хуткая ў шпіталь зь пераломам ключыцы. Пасьля гэтага з пастарунку адпусьцілі Франка Вячорку.
27.05.2010 Спецслужбы разагналі велапрабег
Актывіст «Моладзі БНФ» Франак Вячорка разам з іншымі ўдзельнікамі акцыі велапрабегу ў памяць Максіма Багдановіча, якіх 27.05 жорстка разагналі амапаўцы і спецслужбы наведалі ў шпіталі Змітра Пармона. Актывісту пры спробе абараніць Франаку Вячорку зламалі ключыцу.
20.03.2010 Міністр унутраных спраў не будзе сустракацца з кіраўніцтвам ГА «БАЖ»
Анатоль Куляшоў не бачыць неабходнасці сустракацца з прадстаўнікамі журналісцкай арганізацыі, паколькі «ўзаемадзеянне супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і журналістаў рэгламентавана законам РБ «Аб сродках масавай інфармацыі».
04.03.2010 Пракуратура ня лічыць выкраданьне чалавека злачынствам
Пракуратура Савецкага раёну Менску адмовілася распачаць крымінальную справу па факце выкраданьня актывіста кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Уладзімера Лемеша.
23.02.2010 Алесь Бяляцкі: Практыка катаванняў, гвалту, непраўдзівых сфабрыкаваных паказаньняў з боку супрацоўнікаў міліцыі ўваходзіць у паўсядзённы ўжытак
Масавыя затрыманні і арышты прадстаўнікоў непрызнанага Саюза палякаў, нервовае стаўленне супрацоўнікаў міліцыі да працы журналістаў, суды і абвінавачванні ў хуліганстве грамадскіх і палітычных актывістаў маюць пад сабой канкрэтныя прычыны, якія ўлада спрабуе прыхаваць за дэмагагічнымі разважаннямі аб правах і свабодах чалавека. Гэтыя прычыны называе віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі ў інтэрвію з нашым карэспандэнтам.
15.02.2010 Тацяна Шапуцька атрымала траўму галавы
У 10-ым клінічным шпіталі Тацьцяне зрабілі здымак і паставілі дыягназ: закрытая лёгкая чэрапна-мазгавая траўма. Дзяўчыне прапанавалі шпіталізацыю на некалькі дзён, каб паназіраць ці ня будзе сур’ёзных наступстваў. Але дзяўчына ад шпіталізацыі адмовілася.
09.02.2010 Затрыманьні пад час акцыі салідарнасьці ў Менску
8 лютага менскія спэцназаўцы разагналі акцыю салідарнасьці зь Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімерам Асіпенкам. Каля 30 актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху на гадавіну зьняволеньня ваўкавыскіх прадпрымальнікаў сталі на Кастрычніцкай плошчы зь іх партрэтамі. Праз тры хвіліны ўсіх удзельнікаў затрымалі і адвезьлі ў міліцыю. Усе затрыманыя цяпер на волі.










