Навіны на тэму: катаваньні
05.12.2012 Супраць міліцыянтаў завялі крымінальную справу за катаванні
Праверка фактаў катаванняў вартаўніка аўтастаянкі Васіля Сарочыка скончылася тым, што завялі крымінальную справу па факту перавышэння паўнамоцтваў міліцыяй.
04.09.2012 Праваабаронца абмеркаваў з пракурорамі Віцебшчыны праблемы недапушчальнасці катаванняў
У Віцебскай вобласці прайшла ўнікальная кампанія: на працягу ліпеня- жніўня 2012 года праваабаронца Павел Левінаў наведаў абласную і ўсе раённыя пракуратуры, каб пазнаёміць пракурорскіх работнікаў з заўвагамі Камітэта супраць катаванняў ААН.
27.07.2012 Павел Сапелка: Цяперашняя сітуацыя з Антонам Сурапіным ў СІЗА КДБ нагадвае сітуацыю снежня 2010-га
У сітуацыі з нядопускам адваката да фотажурналіста Антона Сурапіна ў СІЗА КДБ юрыст-праваабаронца Павел Сапелка выказвае занепакоенасць магчымасцю паўтарэння долі арыштантаў Плошчы-2010: у той час як адвакаты “па тэхнічных прычынах” не маглі сустрэцца са сваімі падабароннымі, апошнія падвяргаліся катаванням.
20.07.2012 Следчы камітэт пакрывае міліцыянтаў-катаў?
Бацькі затрыманага па падазрэнні ў крадзяжы Паўла Плаксы, які зараз знаходзіцца ў Жодзінскім СІЗА, атрымалі адказ на свае шматлікія скаргі па фактах катаванняў іх сына супрацоўнікамі Ленінскага РУУС Менска. Следчы камітэт адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы.
28.06.2012 “Няўжо ў наш час магчыма такое дзікунства?!”
Маці затрыманага па падазрэнні ў крадзяжы Паўла Плаксы дамагаецца, каб прайшла паўнавартасная праверка па фактах катаванняў супрацоўнікамі міліцыі ў адносінах да яе сына.
26.06.2012 Сёння – Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў
Па меркаванні праваабаронцаў, гэтая праблема вельмі востра стаіць у нашым грамадстве. Сітуацыя пагаршаецца тым, што ў беларускім заканадаўстве не прапісаны сам тэрмін “катаванні” і, адпаведна, не прадугледжана адказнасць за іх прымяненне.
25.06.2012 Моўчан адмовіўся падпісваць міліцэйскі пратакол
Зьбіты міліцыянтамі актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Андрэй Моўчан адмовіўся падпісаць пратакол, у якім напісана, што ён не падпарадкоўваўся супрацоўнікам міліцыі.
24.06.2012 Віцебскаму праваабаронцу адмовілі ў правядзенні пікету
Паводле Паўла Левінава, мэтай пікету было інфармаванне грамадзян пра выкананне Рэспублікай Беларусь Канвенцыі супраць катаванняў, жорсткага і зневажальнага абыходжання. Ён хацеў правесці свае акцыі 26 чэрвеня, у Міжнародны дзень барацьбы супраць катаванняў.
11.06.2012 Міліцыя зьбіла непаўнагадовага. У дзеяньнях хлопца СК ня ўгледзеў злачынства
Сьледчы камітэт Калінкавіцкага раёну Гомельскай вобласьці адмовіўся заводзіць крымінальную справу супраць міліцыянтаў, якія зьбілі непаўнагадовага Канстанціна Рудзеню.
09.06.2012 Разгарнуў сцяг, паламаў сабе сківіцу і рэбры, адбіў ныркі - версія Следчага камітэту.
Збітага міліцянтамі моладзевага актывіста Андрэя Молчана адпраўляюць на чарговую медычную экспертызу. „Мне сказалі – а можа вы сам сабе гэтыя раны нанеслі” - гаворыць актывіст.
05.06.2012 У беларускім заканадаўстве з'явіцца вызначэнне паняцця "катаванне" (дакумент)
Пра гэта салігорскім грамадскім актывістам паведаміў у сваім электронным лісце старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях Палаты прадстаўнікоў М. Л. Самасейка. Нагадаем, што некалькі салігорцаў накіравалі звароты аб увядзенні ў беларускае крымінальнае заканадаўства паняцця “катаванне” і адказнасці за гэтае злачынства.
01.06.2012 Палітвязня Дзядка змясцілі ў адзіночку на паўгода
Паводле рашэння начальніка Шклоўскай калоніі № 7 Мікалай Дзядок, які адбывае там пакаранне тэрмінам чатыры з паловай гады, пераведзены ў памяшканне камернага тыпу, так званы «БУР», на паўгода.
23.05.2012 Заключэнне пад варту да суду: мера стрымання або пакаранне?
Праваахоўныя органы Беларусі распрацавалі законапраект "Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Крымінальны, Крымінальна-працэсуальны, Крымінальна-выканаўчы кодэксы Беларусі, а таксама Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.
10.04.2012 Супрацоўнікі праваахоўных органаў! Спыніце гвалтоўныя дзеянні ў адносінах да мірных грамадзян!
Затрыманых на днях і асуджаных да дзесяцісуткавага адміністрацыйнага арышту маладафронтаўцаў супрацоўнікі праваахоўных органаў збівалі, прыкоўвалі кайданкамі да батарэі, прымушалі ляжаць на падлозе ў аддзяленні міліцыі. Падобныя абуральныя факты паводзінаў тых, хто мусіць забяспечваць грамадскі парадак і кіравацца ў першую чаргу законам, - не выключэнне з правілаў. Таму краіна павінна ведаць не толькі прозвішчы сваіх "герояў", але і ў твар.
08.04.2012 Затрымалі, зьбілі і адвезьлі на Акрэсьціна
“Маладафронтаўцаў” Зьміцера Крэмянецкага і Міхася Мускага затрымалі 7 красавіка каля 20 гадзін вечара на станцыі метро “Купалаўская”. Іх даставілі ў апорны пункт, а затым адвезлі на Акрэсьціна.










