Навіны на тэму: катаваньні
29.09.2015 У збіцці аднаго з «графіцістаў» Следчы камітэт крыміналу не знайшоў
Яраславу Ульяненкаву, аднаму з затрыманых па «справе графіцістаў» адмовілі ў завядзенні крымінальнай справы ў дачыненні да міліцыянтаў.
08.09.2015 Жанне Пцічкінай не даюць азнаёміцца з пастановай Генпракуратуры па справе аб смерці сына (аўдыё)
Маці Ігара Пцічкіна, які памёр у СІЗА на Валадарцы ў 2013 годзе, доўгі час спрабуе высветліць акалічнасці смерці сына і прыцягнуць да крымінальнай адказнасці асобаў, павінных у гэтай трагедыі.
19.08.2015 Атручванне асуджанага хлёркай - катаванне ці "парушэнне санітарных нормаў"?
Следчы камітэт РБ адмяніў пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў магілёўскай ПК-15, якія катавалі Пятра Кучуру хлёркай ў ШЫЗА, але пры гэтым піша пра "парушэнне санітарных нормаў".
13.08.2015 Крымінальныя справы за беларускамоўныя графіці і свавольства АМАПу (відэа, фота)
11 жніўня ў Мінску людзі ў чорнай форме з аўтаматамі і шлемамі ўварваліся ў тры розныя кватэры. Маладых жыхароў паклалі тварам у падлогу. Ва ўсіх трох кватэрах прайшлі вобшукі ў межах крымінальных справаў, пра якія маладым людзям паведамілі значна пазней.
29.06.2015 Не - катаванням (відэа)
Апраўдання катаванням няма. У міжнародны дзень падтрымання ахвяраў катаванняў праваабаронцы канстатуюць, што ў сучасным свеце ажно ў 141-й краіне са 157-мі, якія падпісалі Канвенцыю ААН супраць катаванняў, зафіксаванае жорсткае абыходжанне з людзьмі.
26.06.2015 “Вясноўцы” далучыліся да флэшмобу “Камітэта супраць катаванняў” (фота)
Праваабаронцы “Вясны” падтрымалі флэшмоб, ініцыяваны грамадскай арганізацыяй “Камітэт супраць катаванняў”.
26.06.2015 Павел Сапелка: Катаванні ў Беларусі - часта прыхаваная праблема (відэа)
У 1997 годзе Генеральная Асамблея ААН абвясціла 26 чэрвеня Міжнародным днём у падтрымку ахвяр катаванняў. Беларусь таксама можна аднесці да пераліку краінаў, дзе дагэтуль ужываюцца катаванні. Эксперт па пытаннях пенітэнцыярнай сістэмы, юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка распавёў аб актуальнасці праблемы катаванняў у Беларусі.
25.06.2015 Жану Пцічкіну абмяжоўваюць у атрыманні інфармацыі
Чарговы адказ з Генеральнай пракуратуры атрымала Жана Пцічкіна - маці загінулага ў СІЗА Ігара Пцічкіна.
23.06.2015 Справа Кучуры: магілёўскія органы пайшлі ў ігнор
Жадаючы схаваць факт катаванняў у ПК-15, мясцовыя органы Следчага камітэта і пракуратуры нахабна пераварочваюць факты з ног на галаву ў адпісках на скаргі - нібыта злачыннага інцыдэнту ў калоніі і не было.
12.06.2015 Начальнік Ленінскага РАУС Магілёва сцвярджае, што яго падначаленыя пенсіянерку не збівалі
Начальнік Ленінскага РАУС горада Магілёва палкоўнік міліцыі Аляксандр Маскалёў даў каментар інтэрнэт-сайту Магілёўскага УУС наконт збіцця яго падначаленымі 58-гадовай пенсіянеркі.
04.06.2015 Справа па факце смерці Ігара Пцічкіна ў СІЗА накіравана на новы разгляд (фота)
Жанна Пцічкіна атрымала адказ з Генеральнай пракуратуры на сваю скаргу аб спыненні крымінальнай справы па факце смерці яе сына Ігара Пцічкіна ў СІЗА-1.
19.05.2015 Баранавічы: праваабаронца просіць пракуратуру праверыць факты збіцця міліцыяй аматараў футбола
Праваабаронца Сяргей Гоўша накіраваў скаргу ў Баранавіцкую міжраённую пракуратуру на дзеянні адказных асоб Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, якія заключаліся ў збіцці футбольных фанатаў.
26.03.2015 Пакуль падследных ў Беларусі катуюць - няма ўпэўненасці, што караюць вінаватых
Такога меркавання прытрымліваецца расійскі праваабаронца Дзмітрый Утукін з Камітэта супраць катаванняў, які накіраваў зварот да прэзідэнта Лукашэнкі з заклікам да мараторыя на смяротнае пакаранне.
20.03.2015 Праблема крыміналізацыі катаванняў значна шырэй, чым бачыць гэта беларускі заканадаўца
Апублікаваны падрыхтаваны Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Нацыянальны даклад да Універсальнага перыядычнага агляду (другі цыкл)
05.03.2015 Маці Ігара Пцічкіна забаронена разгалошваць дадзеныя папярэдняга следства
Маці Ігара Пцічкіна, які памёр у СІЗА на Валадарцы 4 жніўня 2013 года, атрымала адказ на свой зварот у Следчы камітэт Беларусі, у якім прасіла паведаміць вынікі папярэдняга расследвання прычын гібелі яе сына і выдаць даведку аб прычыне ягонай смерці.










