Навіны на тэму: катаваньні
26.06.2017 КПЧ ААН прыняў да разгляду зварот аб катаваннях у ІЧУ Аляксандра Акуліча
Маці загінулага ў Светлагорскім ІЧУ адміністратыўна арыштаванага Аляксандра Акуліча паведаміла, што яе зварот быў зарэгістраваны 12 чэрвеня ў Камітэце па правах чалавека ААН.
21.06.2017 Дзмітрый Крэмянецкі патрабуе ад КДБ кампенсацыю шкоды за ўтрыманне пад вартай
Актывіст «Маладога фронту» Дзмітрый Крэмянецкі звярнуўся ў КДБ з заявай аб вынясенні пастановы на кампенсацыю шкоды.
09.06.2017 "Уся адказнасць за далейшы лёс Мурада Амрыева кладзецца і на службовых асобаў Беларусі"
Праваабаронца ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч пракаментаваў перадачу Мурада Амрыева расійскім спецслужбам, а ў далейшым і чачэнскай паліцыі, у выніку чаго існуе пагроза яго жыццю.
09.06.2017 Генпракуратура – Бяляцкаму: Выкладзеная ў заяве інфармацыя наконт катаванняў носіць меркаваны характар
Старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі атрымаў адказ з Генеральнай пракуратуры Беларусі наконт правядзення праверкі аб магчымым выкарыстанні катаванняў у дачыненні да асоб, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ і МУС.
07.06.2017 У сувязі з інфармацыяй пра катаванні ў СІЗА КДБ патрабуем неадкладнага вызвалення з-пад варты ўсіх фігурантаў справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”
Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый. Мінск, 7 чэрвеня 2017 г.
07.06.2017 Відэасведчанне Сяргея Кунцэвіча пра катаванні ў СІЗА КДБ
Адзін з фігурантаў справы "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” Сяргей Кунцэвіч, якому 2 чэрвеня змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе, распавёў праваабаронцам “Вясны” аб тым, што пад час допытаў у СІЗА КДБ яго катавалі невядомыя асобы ў чорных масках.
05.06.2017 Сяргей Кунцэвіч просіць Следчы камітэт узбудзіць крымінальную справу ў сувязі з катаваннямі ў СІЗА КДБ
Фігурант справы "аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” Сяргей Кунцэвіч, якому 2 чэрвеня змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе, звярнуўся ў Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
22.05.2017 Валянцін Стэфановіч: Мы не выключаем таго, што “патрыётаў” катуюць у СІЗА
Заснавальнік "Белага легіёна" Сяргей Бульба і экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч заяўляюць, што ў СІЗА катуюць затрыманых па “справе патрыётаў”.
22.05.2017 Алесь Бяляцкі звярнуўся да Генпракурора з нагоды звестак пра катаванні ў СІЗА КДБ і МУС
У апошні час у шэрагу СМІ і інтэрнэт-рэсурсах з’явіліся паведамленні аб магчымым выкарыстанні катаванняў і іншых бесчалавечных відаў абыходжання з асобамі, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ і МУС у якасці абвінавачаных па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў і дзейнасці незаконнага ўзброенага фармавання.
15.05.2017 Збіты міліцыяй Павел Кірлік: «Думаю, што справу хочуць замяць»
Павел Кірлтк, якога збівалі двое сутак у аддзяленні міліцыі, распавёў, што пакуль Следчы камітэт не спяшаецца распачынаць крымінальную справу па факце катаванняў і бесчалавечнага абыходжання, а наадварот спрабуе ціснуць на яго і яго блізкіх.
19.04.2017 #БезПраваНаРасправу: «Я разумеў, што магу застацца без рукі, проста стаць інвалідам»
У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся Павел Кірлік, якога двое сутак збівалі і катавалі ў ГАМ №1 Маскоўскага раёна г. Мінска.
12.04.2017 Затрыманы на Дзень Волі: капітан міліцыі цягаў мяне па падлозе і наступаў на мяне нагамі
Жыхар Мінскага раёну Павел Лях рыхтуе скаргу ў ГУАБ МУС на дзеянні капітана міліцыі Віталя Мазнёва, у якой просіць праверыць законнасць дзеянняў міліцыянта і, калі ў іх будуць выяўленыя прыкметы злачынства, распачаць крымінальную справу.
03.03.2017 Падранае паліто і сінякі на целе – вынік “размовы” актывісткі з супрацоўнікам міліцыі
Актывістка прафсаюзу РЭП мінчанка Галіна Лагацкая 1 сакавіка патрапіла на прыём да намесніка начальніка Маскоўскага РУУСа Мінска Мікалая Рудніцкага. Перад гэтым на жанчыну нібыта быў складзены пратакол апытання за ўдзел у маршы супраць Дэкрэту №3 17 лютага.
03.03.2017 Галоўны праваабаронца ААН: Смяротнае пакаранне ўяўляе сабой катаванне
Вярхоўны камісар па правах чалавека ААН Зейд Раад аль-Хусэйн ізноў заклікаў усе дзяржавы адмовіцца ад смяротнага пакарання. Тым часам Спецдакладчык ААН па катаваннях рэкамендаваў СПЧ ініцыяваць прававое даследаванне па пытанні смяротнага пакарання ў кантэксце катаванняў.
03.03.2017 Гвалт у Гомельскім СІЗА: ці прыме суд да ўвагі рашэнні пракуратур?
Прыёмная маці непаўналетняга Віталя Г., які знаходзіцца ў СІЗА-3, атрымала адказы на свае скаргі з пракуратуры г. Гомеля і пракуратуры Цэнтральнага раёна г. Мінска.










