Навіны на тэму: катаваньні
08.02.2019 Знявага Анастасіі Гусевай — на кантролі ў Спецдакладчыка ААН
Праваабаронцы "Вясны" звярнуліся да спецдакладчыка ААН з просьбай заклікаць беларускія ўлады правесці расследаванне фактаў жорсткага і бесчалавечнага абыходжання па нашумелай гісторыі па новай справе аб графіці.
06.02.2019 #БезПраваНаРасправу: Як рэагаваць на зневажальнае абыходжанне?
Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе чарговы матэрыял ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.
04.02.2019 Закрытасць адкрытых судоў
Праваабаронцы “Вясны” зноў робяць спробы патрапіць на судовае разбіральніцтва асуджанага Святаслава Барановіча. 12 лютага суд будзе разглядаць пытанне аб яго пераводзе з калоніі ў турму.
04.02.2019 Аляксея Шчадрова збіла міліцыя
Аляксея Шчадрова, былога медыка, які адкрыў прытулак для бяздомных пад Шчучынам, усю ноч дапытвалі і збівалі міліцыянты. Той прызнаўся, каб яны спыніліся.
31.01.2019 #БезПраваНаРасправу: Кантакт з міліцыяй і збіццё: як пазбегнуць гвалту
Калі вы сумняваецеся ў законнасці дзеянняў супрацоўніка міліцыі, але не з'яўляецеся экспертам у галіне права, не варта дапускаць непадпарадкавання, а тым больш супраціву; неправамерныя дзеянні супрацоўніка можна абскардзіць пазней.
25.01.2019 Наста Гусева: трое сутак катаванняў і здзекаў. Хто адкажа?
Суткі без ежы і вады, адсутнасць медыцынскай дапамогі і магчымасці схадзіць у туалет, а таксама здзекі, абразы і пагрозы - усё гэта давялося перажыць Анастасіі Гусевой, падазронай па новай справе аб графіці, падчас свайго трохсуткавага затрымання.
23.01.2019 #БезПраваНаРасправу: Замест расследавання збіцця актрысы – хлусня і цынізм
Ноччу 1 студзеня 2018 года Святлана Сакалоўская ў прыўзнятым настроі і з сябрамі прыйшла на навагоднюю ёлку да Чыжоўка-арэны, дзе ў гэты час праходзіў святочны канцэрт. Ад той трагічннай ночы прайшоў ужо год, але гісторыя мінскай актрысы, якая тады абляцела ўсе беларускія СМІ, ніяк не можа прыйсці да свайго завяршэння.
15.01.2019 #БезПраваНаРасправу: «Удары наносілі без разбору - і дубінкамі, і берцамі»
Іронія лёсу: гісторыя са збіццём мінчука супрацоўнікамі міліцыі паўтарылася праз пяць гадоў.
27.12.2018 #БезПраваНаРасправу: «Я разумела, што адзіны спосаб - пераканаць іх прытрымлівацца закону»
Пяць супрацоўнікаў міліцыі скруцілі дзяўчыну, з ужываннем грубай сілы адкаталі пальчыкі і трымаючы за валасы - сфатаграфавалі.
13.12.2018 #БезПраваНаРасправу: “Скажаш, што білі – жыўцом закапаем”
Разбіраючыся ў праблемах сына, яго прыёмны бацька Іван Рыгоравіч Высоцкі, даведаўся што Паўла моцна збілі. Потым запалохалі. А датычная да гэтага родная ганцавіцкая міліцыя….
05.12.2018 #БезПраваНаРасправу: Адзінаццаць гадзін здзекаў і пагроз у гарадзенскай міліцыі
Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе чарговую гісторыю ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.
28.11.2018 #БезПраваНаРасправу: "Калі ты не падпішаш прызнанне, магчыма, твая дачка памрэ"
Алена П. і яе дачка Сандра з жахам і слязьмі ўспамінаюць той дзень, калі Алену затрымалі супрацоўнікі міліцыі па заяве з крамы жаночай адзення: прадавец, не выявіўшы ў канцы дня аднаго з сукенак, прыгадала, што яго ў ліку іншых прымярала адна з наведвальніц.
22.11.2018 "Асуджэнне мядзельскіх следчых і судэксперткі — знакавая падзея для беларускага грамадства"
Дадзеную сітуацыю каментуе юрыст праваабарончага цэнтру "Вясна" Павел Сапелка.
19.11.2018 #БезПраваНаРасправу: «Ды не здохнеш ты...», - казалі затрыманаму ў пастарунку
Вечар у кампаніі сяброў для жыхара Мінска Дзмітрыя Качановічы скончыўся збіццём ў аддзеле міліцыі.
15.11.2018 На судзе ў калоніі Святаслаў Барановіч распавёў пра катаванні
Пятага лістапада на тэрыторыі ПК№1 у Наваполацку прайшоў судовы працэс па скаргах асуджанага за ўжыванне гвалту да міліцыянта Святаслава Барановіча на вынесеныя яму дысцыплінарныя спагнанні. Суд адхіліў усе яго скаргі ў поўным аб’ёме.










