Навіны на тэму: катаваньні
22.08.2019 Няўлоўны амапавец: справа па збіццю дзяўчыны адноўлена
Справа Яны Яцыновіч, якая была жорстка затрымана амапаўцамі у сакавіку 2017 года, зрушылася з месца.
21.08.2019 Валянцін Стэфановіч: Гэтая сістэма парадзіла беспакаранасць
Па меркаванню праваабаронцы, гэтыя нарады наўрад ці дадуць нейкі плён — пакрычыць кіраўнік краіны і супакоіцца. Патрэбны сістэмныя рэформы, большая празрыстасць органаў, стварэнне нацыянальных інстытутаў па абароне правоў чалавека, у прыватнасці, офіса адмысловага ўпаўнаважанага.
20.08.2019 Чаму Лукашэнка абрынуўся на сілавікоў? Адказ – у кейсах “Вясны”
Падчас нарады па пытаннях якасці працы праваахоўных органаў пры выяўленні і расследаванні злачынстваў, якая праходзіць 20 жніўня, прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка жорстка крытыкаваў метады дзейнасці прадстаўнікоў праваахоўных органаў, якія нярэдка выкарыстоўваюць жорсткія сілавыя метады.
20.08.2019 Спецдакладчык ААН па катаваннях апавешчаны пра сітуацыю з Пятром Кучурам
Падставай для гэтага стала жорсткае абыходжанне з асуджаным з боку адміністрацыі папраўчай калоніі ў асобе начальніка ўстановы Аляксея Лазарэнка, мэтай якога было прымусіць яго спыніць скардзіцца на свавольства адміністрацыі калоніі.
16.08.2019 СК не расследуе збіццё зняволенага належным чынам
Жонка асуджанага Пятра Кучуры, якога ў канцы ліпеня перавялі на турэмны рэжым, распавяла некаторыя падрабязнасці ціску на яго ў папраўчай калоніі №15.
16.08.2019 Блогер з Калінкавічаў на судзе заявіў пра катаванні ў СІЗА
Як тлумачыў на судзе Віталь Манько, яго змяшчаюць ў камеры з антысанітарнымі ўмовамі, іншыя сядзельцы ў камеры паляць, парушаюць правілы, а потым абвінавачваюць ў гэтых парушэннях Віталя.
26.07.2019 Урач-педыятр VS міліцэйскае бяспраўе. 7 фактаў супрацьстаяння
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка, які з самага пачатку дапамагае пацярпеламу ад свавольства міліцыі Дзмітрыю Серадзе, прааналізаваў ход яго справы і прыводзіць сем фактаў у супрацьстаянні ўрача-педыятра жорсткаму абыходжанню.
26.07.2019 #БезПраваНаРасправу: Як зарабіць эпілепсію на ўсё жыццё? Спытайцеся ў амапаўцаў
Дзяўчыну, схапіўшы за валасы, з ужываннем грубай фізічнай сілы зацягнулі ў зялёнай аўтобус, дзе адзін з праваахоўнікаў нанёс ёй некалькі моцных удараў у вобласць патыліцы. Праз тыдзень у Яны пачаліся праблемы са здароўем: млоснасць, ваніты, частыя прыступы
22.07.2019 Суд разглядае скаргу беспадстаўна збітага Дзмітрыя Серады
У судзе Партызанскага раёна г. Мінска 22 ліпеня пачаўся разгляд скаргі мінскага ўрача-педыятра Дзмітрыя Серады на пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачынне да супрацоўнікаў органаў унутранных спраў.
17.07.2019 Валянцін Стэфановіч: Паездкі грамадскай назіральнай камісіі ў калоніі нагадваюць экскурсіі
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч распавёў сайту palitviazni.info пра тое, чаму грамадская назіральная камісія не бачаць гэтых фактаў.
02.07.2019 Праваабаронцы звярнуліся ў ААН па справе, якую «расследаваў» прэзідэнт
Юрысты Беларускага дакументацыйнага цэнтра падрыхтавалі індывідуальнае паведамленне ад імя Юрыя Іванова ў Камітэт па правах чалавека, паведамляе bydc.info.
26.06.2019 Ігнараванне праблемы катаванняў – шматгадовая практыка беларускіх уладаў
Нягледзячы на існаванне рэкамендацый міжнародных органаў, распрацаваныя механізмы для комплекснага вырашэння праблемы катаванняў, Беларусь не спяшаецца рабіць захады ў гэтым накірунку. Усё ўпіраецца ў палітычную волю беларускай дзяржавы. А дакладней -- у яе адсутнасць.
26.06.2019 Міжнародны дзень супраць катаванняў: тры гучныя кейсы “Вясны”
У Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў мы прапаноўваем успомніць тры гісторыі , якія сталі вядомыя праваабаронцам падчас працы над праектам #БезПраваНаРасправу.
31.05.2019 Чаму справы памерлых за кратамі не расследуюцца належным чынам?
Час ад часу ў СМІ з’яўляецца інфармацыя пра смерці людзей, якія былі затрыманыя міліцыяй і дастаўленыя ў пастарунак, ці знаходзіліся за кратамі. Часта гэта звязана з папярэднім прымяненнем фізічнай сілы ці спецсродкаў да затрыманых супрацоўнікамі органаў унутраных спраў. Бываюць выпадкі і смерцяў праз неаказанне належнай медыцынскай дапамогі вязням.
29.04.2019 Як сустрэча анархістаў пад Кобрынам скончылася катаваннямі
На выходных 20 красавіка дваццаць прадстаўнікоў спецслужбаў (АМАП і САХР) у бронекамізэльках з аўтаматамі ды ў масках уварваліся на лецішча ў вёсцы Тэўлі Кобрынскага раёну, дзе адпачывала група з 11 маладзёнаў. На ўсіх надзелі кайданкі і адвезлі ў Кобрынскі РУУС, пасля чаго яны ноч правялі ў ізалятары часовага ўтрымання.










