Навіны на тэму: сьмяротнае пакараньне

07.02.2008 Савет Еўропы асудзіў пакаранне смерцю лідэраў гомельскай злачыннай групоўкі

Генеральны сакратар Савета Еўропы Тэры Дэвіс выступіў з асуджэннем новых фактаў прымянення ў Беларусі пакарання смерцю ў якасці вышэйшай меры. Такая рэакцыя СЕ з'явілася пасля прывядзення ў выкананне смяротнага прыгавору ў дачыненні да трох лідэраў гомельскай злачыннай групоўкі — Сяргея Марозава, Валерыя Гарбатага і Ігара Данчанкі, паведамляе прэс-служба Савета Еўропы.

06.02.2008 Беларусь – апошняя “чорная дзіра” у Еўропе, дзе практыкуецца сьмяротнае пакараньне

Як стала вядома ўчора са сродкаў масавай інфармацыі, быў прыведзены ў выкананьне смяротны прысуд у дачыненьні да трох лідэраў гомельскай злачыннай групоўкі — Сяргея Марозава, Валерыя Гарбатага і Ігара Данчанкі. Як паведаміў БелаПАН адзін з гомельскіх адвакатаў, якія бралі ўдзел у судовым працэсе па справе «марозаўскай банды», дакументы аб прызнаньні С.Марозава памерлым прыйшлі на мінулым тыдні ў ЗАГС Чыгуначнага раёну Гомеля.

30.01.2008 Сьмяротнае пакараньне

2007 год стаў гістарычнай вехай у накірунку змаганьня за адмену сьмяротнага пакараньня ва ўсім сьвеце: 15 лістапада Трэці камітэт ААН (сацыяльныя, гуманітарныя пытаньні і пытаньні культуры) прыняў Рэзалюцыю, якая заклікала нацыі ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне. Ніколі раней абмеркаваньне дадзенага пытаньня ў межах Трэцяга камітэту, дзе права голасу маюць усе краіны-ўдзельніцы ААН, не прыводзіла да прыняцьцья Рэзалюцыі з-за рознасьці поглядаў дзяржаваў і розных прававых сістэмаў.

03.12.2007 Вярхоўны суд рыхтуецца да адмены смяротнага пакараньня

Беларусь ужо фактычна падышла да рубяжу, за якім стаіць мараторый на ўжыванне смяротнага пакарання, заявіў старшыня Вярхоўнага суду РБ Валянцін Сукала.

29.11.2007 Ван дэр Ліндэн заклікае ўлады Беларусі адмяніць пакаранне смерцю

Старшыня Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) Рэнэ ван дэр Ліндэн заклікаў улады Беларусі адмяніць смяротныя прысуды Сяргею Марозаву, Ігару Данчэнку і Валерыю Гарбатаму, які былі ў 2006 годзе прысуджаныя Вярхоўным судом да расстрэлу. Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніка ПАРЕ, распаўсюджанай прэс-службай Рады Еўропы.

27.11.2007 Гарадзенскага маньяка-міліцыянта расстралялі

Аляксандр Сяргейчык быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні шасці забойстваў. У канцы траўня гэтага году Вярхоўны Суд вынес былому камандзіру роты Гарадзенскага райаддзелу дэпартамента аховы МУС Аляксандру Сяргейчыку смяротны прысуд. Як паведамляе “Комсомольская правда в Белоруссии”, на днях (дакладная дата і месца пакарання не разгалошваюцца) прысуд у дачыненні да Сяргейчыка быў выкананы.

16.11.2007 Беларусь не дазволіла Еўропе стаць свабоднай ад пакарання смерцю

Трэці камітэт ААН пасля доўгага абмеркавання прыняў праект рэзалюцыі аб увядзенні мараторыя на пакаранне смерцю. За дакумент прагаласавалі 99 краін, 52 – супраць і 33 устрымаліся. Супернікі рэзалюцыі заявілі пра ўмяшанне ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў шляхам навязвання ім сваёй сістэмы правасуддзя.

16.11.2007 ААН ПРЫНЯЛА РЭЗАЛЮЦЫЮ АБ МАРАТОРЫІ НА СМЯРОТНАЕ ПАКАРАННЕ

Беспрэцэдентная рэзалюцыя ААН, якая заклікае нацыі ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне, у чацьвер прынятая большасцю пры галасаванні ў Трэцім камітэце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства