Навіны на тэму: сьмяротнае пакараньне
05.11.2009 Павел Сапелка: “Дзяржава абавязаная ўзяць на сябе адказнасць за плады выхавання сваіх грамадзянаў”
Адвакат Павел Сапелка далучыўся да кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” і падпісаў петыцыю, звернутую да беларускіх уладаў з патрабаваннем адмяніць смяротнае пакаранне ў нашай краіне.
03.11.2009 Праваабаронцы ў чарговы раз заклікалі МЗС выконваць міжнародныя абавязацельствы Рэспублікі Беларусь
Праваабаронцы накіравалі зварот у Міністэрства замежных спраў на імя міністра Сяргея Мартынава з нагоды рэгістрацыі ў Камітэце па правах чалавека ААН індывідуальнага звароту Васіля Юзэпчука, асуджанага да смяротнага пакарання.
30.10.2009 Камітэт па правах чалавека ААН адгукнуўся на просьбу маці Андрэя Жука
30 кастрычніка 2009 году Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў у неадкладным парадку пад нумарам 1910/2009 індывідуальны зварот маці Андрэя Жука, асуджанага да смяротнага пакарання Менскім абласным судом. Пра гэта паведаміў юрыст, праваабаронца з Берасця Раман Кісляк.
29.10.2009 Маці Андрэя Жука, асуджанага да смяротнага пакарання, звярнулася ў Камітэт па правах чалавека ААН
Змагаючыся за жыццё свайго сына, маці Андрэя Жука спрабуе выкарыстаць міжнародныя механізмы прававой абароны. Яна звярнулася ў Камітэт па правах чалавека ААН з просьбай зарэгістраваць індывідуальны зварот у неадкладным парадку. Жанчына таксама выказвае спадзяванні на тое, што Камітэт як мага хутчэй звернецца да Беларусі як дзяржавы-ўдзельніцы Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах з просьбай не выконваць смяротны прысуд да разгляду скаргі па сутнасці. Пра гэта паведаміў берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк.
28.10.2009 Заява Праваабарончага цэнтру “Вясна” з нагоды смяротных прысудаў, вынесеных Васілю Юзэпчуку і Андрэю Жуку
Праваабаронцы заклікаюць беларускія ўлады не выконваць смяротныя прысуды Васілю Юзэпчуку і Андрэю Жуку і патрабуюць неадкладна прыняць меры для ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне.
27.10.2009 Сьмяротны прысуд Жуку не адменены
Сёньня Калегія па крымінальных справах Вярхоўнага Суду РБ пад кіраўніцтвам намесьніка старшыні Калінковіча разгледзела касацыйную скаргу асуджанага да сьмяротнага пакараньня Андрэя Жука. Вынесены раней прысуд пакінуты ў сіле.
22.10.2009 Праблема смяротнай кары аднолькава хвалюе і вядомых драматургаў, і простых студэнтаў (фота)
Сярод творчых працаў, дасланых на конкурс у межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”, “Лепшым літаратурным творам” журы назвала п’есу Андрэя Карэліна “БЛІЦ – С ці ТУТ ТАНЧАЦЬ! (хроніка апошніх гадзінаў)”. “Лепшым публіцыстычным творам” стала эсэ студэнткі юрыдычнага факультэту Інстытута правазнаўства Вікторыі Старасценка.
21.10.2009 Ж.-Э.Хольцапфель спадзяецца, што Беларусь увядзе мараторый на смяротную кару
Увядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне з’яўляецца ключавым элементам для далейшага развіцця ўзаемаадносінаў паміж Еўрасаюзам і Беларуссю. Пра гэта 20 кастрычніка падчас круглага стала, прысвечанага завяршэнню праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі “Спрыянне шырэйшаму ўжыванню міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека падчас адпраўленняў правасуддзя ў Рэспубліцы Беларусь”, заявіў ў размове з Еўрарадыё кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапфель.
20.10.2009 Арыгінальны погляд на праблему смяротнага пакарання (фота)
Арганізатары творчага конкурсу ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” прапануюць вашай увазе працы пераможцаў у намінацыі “Арыгінальны погляд” - міні-тэорыю матэматыка Міхася Булавацкага і графіку праграміста, дызайнера Сяргея Дзядзюля.
16.10.2009 Васіль Юзэпчук падае прэзідэнту прашэнне аб памілаванні
16 кастрычніка адвакат Васіля Юзэпчука падрыхтаваў хадайніцтва аб памілаванні на імя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Асуджаны да смяротнага пакарання просіць захаваць яму жыццё, паколькі магчыма, што ў будучым могуць з’явіцца абставіны, якія пацвердзяць яго невінаватасць. Калі ж прысуд будзе выкананы, то, у выпадку выяўлення памылкі, выправіць яе будзе немагчыма.
16.10.2009 Перагляд “сьмяротнай справы” перанесьлі
Вярхоўны суд перанёс на 27 кастрычніка разгляд касацыйнай скаргі асуджаных на сьмяротнае пакараньне і пажыцьцёвае зьняволеньне. Суд пад старшынствам Валера Кулінковіча задаволіў просьбу абароны адкласьці слуханьні, каб адвакаты змаглі азнаёміцца з матэрыяламі справы.
16.10.2009 У Вярхоўным судзе абскарджваецца смяротны прысуд
Сёньня Вярхоўны суд будзе разглядаць касацыйную скаргу жыхара Салігорскага раёну Андрэя Жука, якога Менскі абласны суд асудзіў на сьмерць за забойства двух чалавек. У кастрычніку гэта будзе ўжо другая “сьмяротная справа” у Беларусі.
13.10.2009 У асуджанага да смяротнага пакарання Юзэпчука з'явілася надзея
Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў скаргу Юзэпчука і запатрабаваў не выконваць смяротны прысуд да разгляду паведамлення па сутнасці.
12.10.2009 "Яны хацелі, каб я яшчэ ўзяў на сябе справы, але я сказаў, што хопіць на мне плюсікі зарабляць"
У залі судовага паседжання за кратамі сядзеў невысокага росту, шчуплы малады чалавек, які знешне выглядаў досыць жаласліва. Выказваўся ён не заўсёды зразумела, а словы яго паказвалі, што ён наогул дрэнна арыентуецца ў тым, што адбываецца. Такім паўстаў перад прысутнымі на паседжанні Вярхоўнага Суда Васіль Юзэпчук. Гэты 30-гадовы чалавек у цяперашні момант знаходзіцца пад вартай у Менскім СІЗА № 1 у чаканні выканання смяротнага прысуду, які ўжо ўступіў у сілу.
12.10.2009 Пакараць смерцю ці памілаваць…
У дзеючым Крымінальным кодэксе налічваецца каля 20 саставаў злачынстваў, за здзяйсненне якіх вінаватым пагражае пазбаўленне жыцця. Статыстыка сведчыць, што суды Беларусі штогод выносяць некалькі смяротных прыгавораў. Так, сёлета ў першай палове года да “выключнай” меры пакарання прыгавораныя два чалавекі.










