Навіны на тэму: сьмяротнае пакараньне
16.04.2010 Міжнародная супольнасць абураная смяротнымі пакараннямі ў Беларусі
14 красавіка сябры Сеткі дамоў правоў чалавека, а таксама шэраг міжнародных праваабарончых арганізацый прынялі зварот у сувязі з стаўшым вядомым фактам смяротнага пакарання двух грамадзянаў Беларусі.
09.04.2010 Рэакцыя міжнароднай праваабарончай супольнасці на выкананне новых смяротных прысудаў у Беларусі
Вялікая колькасць замежных і міжнародных праваабарончых арганізацый даслала Аляксандру Лукашэнку й беларускаму ўраду зварот з асуджэннем выканання смяротных прысудаў у дачыненні да Андрэя Жука й Васіля Юзэпчука, а таксама ігнаравання рэкамендацый Камітэта па Правах Чалавека ААН і пераследу беларускіх праваабаронцаў. Прапануем вашай увазе поўны тэкст звароту.
01.04.2010 Камітэт ААН абураны сьмяротнымі пакараньнямі ў Беларусі
Камітэт ААН у пытаньнях правоў чалавека выказаў абурэньне ў сувязі з пакараньнем сьмерцю двух людзей, чые скаргі знаходзіліся на разглядзе камітэту.
31.03.2010 У беларускіх турмах 142 чалавекі знаходзяцца пажыцьцёва
Старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўствt і судова-прававых пытаньнях, кіраўнік працоўнай групы па абмеркаваньнb праблематыкі сьмяротнага пакараньня Мікалай Самасейка назваў БелТА лічбу 142.
30.03.2010 Урад Беларусi, пакараўшы смерцю, парушыў міжнародныя абавязацельствы
Апошнія тры тыдні адбывалася вясенняя сесія Камітэта па правах чалавека. На паседжанні былі падняты пытанні, звязаныя з Беларуссю. У прыватнасці, па дзвюх справах. Гэта справы двух мужчын, прыгавораных да смяротнага пакарання, - Васіля Юзэпчука і Андрэя Жука, якія паскардзіліся ў Камітэт па правах чалавека.
25.03.2010 “Выкананыя сьмяротныя прысуды паказалі сутнасьць беларускай дзяржавы”
Госьця Начной Свабоды – праваабаронца Ірына Тоўсьцік.
24.03.2010 Самасейка пра сьмяротнае пакараньне
Нядаўняе выкананьне двух сьмяротных прысудаў актуалізавала праблему гэтага пакараньня, якая зьяўляецца адным са спрэчных момантаў у дыялёгу паміж Беларусьсю і Эўразьвязам.
23.03.2010 Затрыманыя праваабаронцы звяртаюцца з заклікам да міжнароднай супольнасці
Скарыстаўшыся магчымасцю апошняга тэлефавнавання перад адпраўкай з РУУС Ленінскага раёну Менска ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, Алесь Бяляцкі перадаў ад сябе і сваіх паплечнікаў заклік да міжнароднай супольнасці.
23.03.2010 Праваабаронцы трапілі ў міліцыю
Ноч да суду праваабаронцы Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Ірына Тоўсьцік правядуць у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, што па вул.Акрэсьціна, 4. Праваабаронцаў вінавацяць паводле артыкула 23.34 КаАП - «парушэньне правілаў правядзеньня масавых мерапрыемстваў». Разгляд іх справаў адбудзецца 24 сакавіка ў судзе Ленінскага раёну Менску (Дом Правасудзьдзя, вул. Сямашкі 33). Час пачатку судовага працэсу пакуль невядомы.
23.03.2010 Рада Еўропы асудзіла прывядзенне ў выкананне двух смяротных прысудаў у Беларусі
Рада Еўропы рашуча асуджае прывядзенне ў выкананне двух смяротных прысудаў у Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве старшыні Камітэта міністраў РЕ Мішэлін Кальмі-Рэй, генеральнага сакратара РЕ Турб'ёрна Ягланда і кіраўніка Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Меўлюта Чавушаглу.
23.03.2010 Маці расстралянага Андрэя Жука: “Мы аб'ездзілі ўсе могілкі вакол Мінска”
"Пасля сустрэчы 4 сакавіка я спытала, калі можна перадаць сыну наступную перадачу, — паведаміла яна. — Мне адказалі — 19 сакавіка. <…> Прывезлі перадачу, як звычайна падала заяву. Мне сказалі: пачакайце — іх некуды павезлі. <…> Потым выйшаў нейкі дзяжурны адміністратар і сказаў: "Увогуле, вы яго нідзе не шукайце, чакайце паведамлення".
23.03.2010 У Беларусі прыведзены ў выкананне смяротныя прысуды
Заява РПГА БХК і ПЦ "Вясна" у межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”
23.03.2010 Расстраляныя
"Міжнародная амністыя" зьвярнулася да Аляксандра Лукашэнкі з заклікам увесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне пасьля таго, як сёньня стала вядома, што ў канцы мінулага тыдня яшчэ два беларускія вязьні былі расстраляныя. Андрэй Жук і Васіль Юзэпчук былі асуджаныя да пакараньня сьмерцю ў 2009 годзе за асобныя злачынствы. Але ўтрымліваліся ў адной камэры сьмяротнікаў у Менску.
22.03.2010 “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” запрашаюць на экстранную прэс-канферэнцыю
Шаноўныя журналісты, запрашаем вас на экстранную прэсс-канферэнцыю, якая адбудзецца ў аўторак, 23 сакавіка, у межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”. Пачатак а 13-ай гадзіне.
19.03.2010 У Савеце Рэспублікі гавораць пра адмену сьмяротнага пакараньня
Старшыня Пастаяннай камісіі Савету Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўнаму будаўніцтву Яўген Сьмірноў не выключае, што ў Беларусі будзе вырашана пытаньне аб адмене сьмяротнага пакараньня.










