Навіны на тэму: сьмяротнае пакараньне
16.09.2010 Праваабаронца Раман Кісьляк зьвярнуўся ў МЗС ў пытаньні сьмяротнай кары
Праваабаронца Раман Кісьляк зьвярнуўся ў міністэрства замежных спраў з заявай аб прывядзеньні крымінальна-выканаўчага кодэксу ў адпаведнасьць зь Міжнародным пактам грамадзянскіх і палітычных правоў для ўзнаўленьня правоў родных тых людзей, якія пакараныя сьмерцю ў Беларусі.
14.09.2010 Вынесены яшчэ адзін сьмяротны прысуд
Сёньня ў Магілёўскім абласным судзе абвешчаны прысуды Аляксандру Сычову і Ігару Мяліку, па абвінавачаньню ў серыі жорсткіх злачынстваў, здзейсьненых у складзе банды на тэрыторыі Магілёўскай вобласьці. Першы асуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня, другі - да вышэйшай меры пакараньня.
08.09.2010 Чарговыя кандыдаты на вышэйшую меру пакараньня?
Да 14 верасьня ў Магілёўскім абласным судзе абвешчаны перапынак у разглядзе крымінальнай справы па абвінавачваньні Аляксандра Сычова і Ігара Мялікава, якія ў складзе банды здзейсьнілі серыю жорсткіх злачынстваў на тэрыторыі Магілёўскай вобласьці. Ім пагражае сьмяротнае пакараньне. Кіраўнік злачыннай групы, заснавальнік Беларускага рэспубліканскага грамадскага аб'яднаньня джыу-джытсу і самаабароны, пазбегнуў суду, паколькі некалькі месяцаў назад раптоўна памёр.
07.09.2010 Прадстаўнікі “Міжнароднай Амністыі” ў рамках праграмы супраць смяротнага пакарання наведалі Гродна
Прадстаўнікі праваабарончай арганізацыі "Міжнародная амністыя" Хэза Макгіл ды Айша Юнг наведалі Гродна ў рамках праграмы змагання супраць практыкі смяротных пакаранняў злачынцаў.
06.09.2010 Маці пакаранага смерцю Андрэя Жука не прадаставяць звесткі аб месцы пахавання сына
Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, у жніўні Святлана Жук, сын якой быў пакараны смерцю 18 сакавіка 2010 года, накіравала адпаведныя скаргі ў Савет міністраў і міністру ўнутраных спраў. Паводле слоў праваабаронцы, падставай для іх стала перакананне маці ў тым, што не прадастаўленне ёй такіх звестак з'яўляецца бесчалавечным і парушае артыкул 7 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
06.09.2010 Рыгор Кастусёў супраць сьмяротнага пакараньня
Кандыдат у прэзыднты Беларусі ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў паставіў свой подпіс пад пэтыцыяй супраць сьмяротнага пакараньня. Падпісаньне пэтыцыі ладзіцца беларускай грамадзянскай кампаніяй "Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня", мэтай якой ёсьць спыненьне сьмяротнай кары ў краіне і далучэньне Беларусі да агульнаэўрапейскіх каштоўнасьцяў.
24.08.2010 Рашэньне пытаньня па сьмяротным пакараньні з'яўляецца не адзіным для атрыманьня Беларуссю статусу спецзапрошанага ў ПАРЭ - дакладчык па Беларусі
Адмена ці ўвядзеньне мараторыя на сьмяротнае пакараньне ў Беларусі з'яўляецца не адзіным пытаньнем, ад рашэньня якога залежыць аднаўленьне для беларускага парламента статусу спецыяльна запрошанага ў Парламенцкую Асамблею Рады Еўропы, заявіла дакладчык па Беларусі камісіі па палітычных пытаннях ПАРЭ Сініка Хурскайнэн ў аўторак у Мінску.
30.07.2010 Разгляд касацыйнай скаргі на сьмяротны прысуд перанесены на 17 верасьня
Перанесены разгляд ў Вярхоўным судзе Беларусі касацыйнай скаргі на сьмяротны прысуд двум жыхарам Гродзенскай вобласьці за патройнае забойства, здзейсьненае 14 кастрычніка 2009 года. Новая дата – 17 верасьня. Раней планавалася, што Вярхоўны суд разгледзіць справу 30 ліпеня. Аб прычынах пераносу застаецца толькі здагадвацца.
26.07.2010 Сьмяротнае пакараньне: лёд крануўся ў Кітаі
Кітай мае намер скараціць спіс злачынстваў, за якія прадугледжана смяротнае пакаранне, і адмовіцца ад яго ўжывання ў дачыненні да асобаў, узрост якіх перавышае 70 гадоў, паведаміла газета China Daily.
20.07.2010 Сьмяротныя прысуды: што скажа Вярхоўны суд 30 ліпеня?
Прызначаная дата разгляду з Вярхоўным Судзе Беларусі касацыйных скаргаў асуджаных да вышэйшай меры пакараньня жыхароў Гародні Алега Грышкаўцова і Андрэя Бурдыкі. 30 ліпеня будзе выкарыстаны апошні шанец захаваць жыцьцё гарадзенскім забойцам. Праўда ў асуджаных яшчэ застаецца ілюзорная магчымасьць памілаваньня прэзідэнтам краіны, але, як сведчыць практыка, на гэта спадзявацца не даводзіцца, бо за ўвесь час незалежнасьці Беларусі прэзідэнт памілаваў толькі аднаго чалавека.
15.07.2010 Далучыцца да петыцыі за адмену сьмяротнага пакараньня можа кожны
У 2009 годзе стартавала кампанія "Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня", мэтай якой ёсьць спыненьне сьмяротнай кары ў краіне і далучэньне Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасьцяў. Прадстаўнікі праваабарончай супольнасьці краіны падрыхтавалі адпаведную петыцыю. Гэты зварот за подпісамі вядомых беларускіх дзеячоў і праваабаронцаў 10 сьнежня 2009 году, у Міжнародны дзень правоў чалавека, быў перададзены ў Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Парламент. Зараз збор подпісаў працягваецца і кожны грамадзянін Беларусі можа далучыцца да петыцыі. Ініцыятары кампаніі спадзяюцца, што ўлады Беларусі пяройдуць да рашучых дзеяньняў, накіраваных на спыненьне выкананьня сьмяротных прысудаў.
25.06.2010 Сьмерць сьмяротнаму пакараньню!
Французскае агенцтва TBWA вырабіла для Amnesty International прыгожы ролік аб адмене сьмяротнага пакараньня.
17.06.2010 У Драгічынскім раёне па-ранейшаму забіваюць пенсіянераў
13 лістапада 2009 года ў Драгічынскім раёне было знойдзенае цела 85-гадовай жыхаркі вёскі Гутава. Паводле эксьпертызы, жанчына была задушаная. Па падазрэньні ў забойстве затрыманыя дзьве 24-гадовыя жанчыны, адна з якіх зьяўляецца грамадзянкай Расіі.
15.06.2010 “Скажы: НЕ – смяротнаму пакаранню!” – на YouTube
Відэаролік “Скажы: НЕ – смяротнаму пакаранню!” прэзентаваны на YouTube ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”.
14.06.2010 Смяротнае пакаранне. У пошуках афіцыйнай статыстыкі. Працяг
Нарэшце праваабаронцы атрымалі адказ з Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь на запыт аб колькасці вынесеных і выкананых смяротных прысудаў з 1990 па 2009 год. Пра выкананыя смяротныя прысуды Міністэрства юстыцыі інфармацыю не прадаставіла.










