Навіны на тэму: сьмяротнае пакараньне

Калі Беларусь увядзе мараторый на смяротнае пакаранне?

08.10.2010 Калі Беларусь увядзе мараторый на смяротнае пакаранне?

Увядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі будзе магчыма тады, калі грамадскае меркаванне зменіцца істотна. Аб гэтым на адкрыцці выставы “Смерць — гэта не правасуддзе” ў сталічным Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны заявіў старшыня сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях, кіраўнік рабочай групы па вывучэнні праблематыкі смяротнага пакарання Мікалай Самасейка.

Варшаўскія актывісты руху супраць сьмяротнага пакараньня запрашаюць беларусаў

08.10.2010 Варшаўскія актывісты руху супраць сьмяротнага пакараньня запрашаюць беларусаў

Напрацягу трох дзён у Варшаве праходзяць Еўрапейскія дні супраць сьмяротнага пакараньня. Цікавая праграма, якую прадрыхтавалі грамадскія і праваабарончыя арганізацыі, прапануе самыя разнастайныя мерапрыемствы.

Канцэрт супраць сьмяротнага пакараньня ў Вільні

08.10.2010 Канцэрт супраць сьмяротнага пакараньня ў Вільні

10 кастрычніка ва ўсёй Еўропе адзначаюць Міжнародны дзень супраць сьмяротнага пакараньня. У гэты дзень у Вільні музыкі з Беларусі і Літвы адыграюць разам канцэрт на адной сцэне, каб заклікаць людзей сказаць “НЕ!” сьмяротнай кары ў Беларусі.

Пікету супраць сьмяротнага пакараньня ў Барысаве ня быць

08.10.2010 Пікету супраць сьмяротнага пакараньня ў Барысаве ня быць

Барысаўскія праваабаронцы 20 верасьня падалі ў мясцовы райвыканкам заяўку на правядзеньне пікету супраць сьмяротнага пакараньня. Учора стала вядома, што правядзеньне пікету забаронена мясцовымі ўладамі.

У Мінску пакажуць, што «Сьмерць - гэта не правасуддзе»

08.10.2010 У Мінску пакажуць, што «Сьмерць - гэта не правасуддзе»

Сёньня ў Мінску адкрыецца выстаўка "Сьмерць - гэта не правасуддзе», прымеркаваная да Міжнароднага дня барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня, які адзначаецца 10 кастрычніка.

Еўрапарламент у чарговы раз заклікаў Беларусь адмяніць смяротнае пакаранне

07.10.2010 Еўрапарламент у чарговы раз заклікаў Беларусь адмяніць смяротнае пакаранне

Еўрапарламент зноў заклікаў Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне. Пра гэта гаворыцца ў адным з пунктаў прынятай 7 кастрычніка рэзалюцыі, прымеркаванай да Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання.

На мяжы затрымалі актывістаў кампаніі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

06.10.2010 На мяжы затрымалі актывістаў кампаніі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

5 кастрычніка на памежным пункце “Каменны Лог” былі затрыманыя актывісткі кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Ірына Тоўсцік і Паліна Сцепаненка. Іх высадзілі з аўтобусу “Вільня-Менск”. Супрацоўнікі Ашмянскай мытні затрымалі інфармацыйныя матэрыялы кампаніі, якія везлі актывісткі.

Акцыя “Скажы "Не" сьмяротнаму пакараньню” прайшла пад час Дня гораду і дажынак у Маларыце

05.10.2010 Акцыя “Скажы "Не" сьмяротнаму пакараньню” прайшла пад час Дня гораду і дажынак у Маларыце

Пад час Дня гораду і "дажынак" у Маларыце 2 кастрычніка ў межах спартыўнага прабегу праваабаронцы правялі акцыю супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.

Вярхоўны суд: сьмяротнае пакараньне ў Беларусі ўжываецца ў адзінкавых выпадках

30.09.2010 Вярхоўны суд: сьмяротнае пакараньне ў Беларусі ўжываецца ў адзінкавых выпадках

"Сьмяротнае пакараньне і пажыцьцёвае зьняволеньне зьяўляюцца выключнымі мерамі пакараньня і ўжываюцца ў Беларусі ў выключных выпадках", — заявіў журналістам намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Беларусі Валеры Калінковіч.

У музеі Вялікай айчыннай павесяць плакаты супраць смяротнага пакарання

29.09.2010 У музеі Вялікай айчыннай павесяць плакаты супраць смяротнага пакарання

100 лепшых постэраў з усёй Еўропы адбірала спецыяльная камісія Савета Еўропы. Інфапункт гэтай арганізацыі ўжо больш за год працуе ў Беларусі.

23.09.2010 Самасейка: адмена сьмяротнага пакараньня ўплывае на рух Беларусі ў Эўропу

Ад вырашэньня пытаньня аб адмене сьмяротнага пакараньня ў Беларусі ў пэўнай ступені залежыць рух Беларусі па шляху эўрапейскай інтэграцыі, і не прымаць гэта ў разьлік — палітычна няправільна. Пра гэта заявіў старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве і судова-прававых пытаньнях Мікалай Самасейка, перадае "Інтэрфакс".

Дэпутаты абмяркуюць магчымасьць скасаваньня сьмяротнага пакараньня

22.09.2010 Дэпутаты абмяркуюць магчымасьць скасаваньня сьмяротнага пакараньня

23 верасьня рабочая група Нацыянальнага сходу па вывучэньні праблематыкі сьмяротнага пакараньня, прыме ўдзел у пасяджэньні "круглага стала", арганізаванага Радай Эўропы", — паведамілі ў прэсавай службе ПП НС.

Ці пройдзе ў Барысаве пікет супраць сьмяротнага пакараньня?

21.09.2010 Ці пройдзе ў Барысаве пікет супраць сьмяротнага пакараньня?

20 верасьня ў Барысаўскі райвыканкам была пададзеная заяўка на правядзеньне пікету супраць сьмяротнага пакараньня. Такі пікет плануюць правесьці 10 кастрычніка ў Міжнародны дзень супраць сьмяротнага пакараньня.

Патэнцыйным сьмяротнікам пакінулі вышэйшую меру

17.09.2010 Патэнцыйным сьмяротнікам пакінулі вышэйшую меру

Сёньня ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь разглядалася касацыйная скарга на сьмяротны прысуд двум жыхарам Гарадзеншчыны за патройнае забойства. Прысуд Гарадзенскага абласнога суда пакінуты без зменаў.

Тыдзень сьмяротнага пакараньня?

16.09.2010 Тыдзень сьмяротнага пакараньня?

Заўтра, 17 верасьня, Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь нарэшце разгледзіць касацыйную скаргу на сьмяротны прысуд двум жыхарам Гарадзеншчыны за патройнае забойства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства