Навіны на тэму: сьмяротнае пакараньне

На Дзяды ў Польшчы запаляць зьнічы ў памяць аб пакараных сьмерцю беларусах

02.11.2010 На Дзяды ў Польшчы запаляць зьнічы ў памяць аб пакараных сьмерцю беларусах

На Дзяды сябры польскай праваабарончай арганізацыі “Гарызонт” запаляць зьнічы ў памяць аб растраляным у Беларусі па прысуду суда Андрэю Жуку.

01.11.2010 Праваабаронцы заклікалі Вэстэрвэле выставіць Менску шэраг патрабаваньняў

Міжнародная праваабарончая арганізацыя "Amnesty International" заклікала міністра замежных спраў Нямеччыны Гіда Вэстэрвэле запатрабаваць ад беларускіх уладаў падчас візыту ў Менск "неадкладнага мараторыю на сьмяротнае пакараньне".

Сняжана Неўдах звяртаецца да Лукашэнкі другі раз

29.10.2010 Сняжана Неўдах звяртаецца да Лукашэнкі другі раз

Маці траіх дзяцей,  жыхарка Берасьця Снежана Неўдах пісьмова зьвярнулася да кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, каб ён дапамог атрымаць маці растралянага па прысуду суда Андрэя Жука звесткі пра месца пахаваньня сына. Днямі яна атрымала адказ з дэпартаменту выкананьня пакараньняў МУС, датаваны 25 сакавіка. У “дзяжурнай адпісцы” паведамляецца,  што паводле артыкула 175 Крымінальна-выканаўчага кодэксу, цела пакаранага для пахаваньня не выдаецца, пра месца пахаваньня таксама не паведамляецца.

Аляксандр Надсан падтрымаў кампанію за адмену сьмяротнага пакараньня ў Беларусі: "Для мяне жыцьцё – гэта дар Божы” (Відэа)

26.10.2010 Аляксандр Надсан падтрымаў кампанію за адмену сьмяротнага пакараньня ў Беларусі: "Для мяне жыцьцё – гэта дар Божы” (Відэа)

Беларускі грэка-каталіцкі святар, апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў у замежжы айцец Аляксандр Надсан падтрымаў праваабаронцаў у барацьбе за адмену сьмяротнага пакараньня ў Беларусі. Пад час сваёй нядаўняй паездкі на Беларусь ён знайшоў магчымасьць сустрэцца з праваабаронцамі, каб падпісаць Петыцыю за адмену сьмяротнага пакараньня ў рамках апошняга этапа кампаніі, якую праводзіць беларускія праваабаронцы.

“Пакараньне сьмерцю: цана жыцьця і межы права”

25.10.2010 “Пакараньне сьмерцю: цана жыцьця і межы права”

Тэматычная кніжная выстава “Пакараньне сьмерцю: цана жыцьця і межы права” працуе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Яна прысвечаная Еўрапейскаму дню барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня і будзе экспанавацца да 5 лістапада.

Намесьнік міністра замежных спраў Вялікабрытаніі падпісаў петыцыю супраць сьмяротнай кары

14.10.2010 Намесьнік міністра замежных спраў Вялікабрытаніі падпісаў петыцыю супраць сьмяротнай кары

Джэрэмі Браўн, намесьнік міністра замежных спраў Вялікабрытаніі, адказны за правы чалавека, падпісаў петыцыю, якая заклікае да ўвядзеньня мараторыю на сьмяротнае пакараньне ў Беларусі

Што адкажа Прэзідэнт Лукашэнка на зварот Сьняжаны Неўдах?

13.10.2010 Што адкажа Прэзідэнт Лукашэнка на зварот Сьняжаны Неўдах?

Маці траіх дзяцей пісьмова зьвярнулася да кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, каб ён дапамог атрымаць маці растралянага па прысуду суда Андрэя Жука звесткі пра месца пахаваньня сына.

Стынг падтрымаў кампанію за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі: "Час гэта змяніць" (Відэа)

12.10.2010 Стынг падтрымаў кампанію за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі: "Час гэта змяніць" (Відэа)

Стынг, вядомы ва ўсім свеце музыка і актывіст, падтрымаў намаганні праваабаронцаў у барацьбе за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі. Стынг, які выступіў з канцэртам у Мінску ў ходзе сусветнага турнэ Symphonicity, сустрэўся з праваабаронцамі, каб падпісаць петыцыю за адмену смяротнага пакарання ў рамках апошняга этапа кампаніі, якую праводзіць Беларускі Хельсінкскі Камітэт і арганізацыі "Вясна" і "Міжгародная Амністыя". "Час гэта змяніць", - сказаў Стынг у сваім відэазвароце.

Расстрэльваць ці не расстрэльваць?

12.10.2010 Расстрэльваць ці не расстрэльваць?

Беларусь — апошняя краіна Еўропы, у якой практыкуюцца расстрэлы злачынцаў. Ці варта нашай краіне адмовіцца ад пакарання смерцю? З такім пытаннем відэажурналісты «НН» звярнуліся да людзей на вуліцах сталіцы. І атрымалі надзіва разнастайныя і грунтоўныя адказы:

Амаль усе патэнцыйныя кандыдаты выступаюць супраць смяротнага пакарання

11.10.2010 Амаль усе патэнцыйныя кандыдаты выступаюць супраць смяротнага пакарання

Кампанія "Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня" у Беларусі зьвярнулася да патэнцыйных кандадатаў на пасаду прэзідэнта з пытаньнем, ці ёсьць у іх перадвыбарчай праграме пункт пра адмену сьмяротнага пакараньня.

Раман Кісляк супраць Міністэрства замежных спраў

11.10.2010 Раман Кісляк супраць Міністэрства замежных спраў

Брэсцкі юрыст-праваабаронца Раман Кісляк атрымаў адказ з Міністэрства замежных спраў Беларусі на сваю заяву, у якой ён намагаўся адмяніць закон аб тайне часу расстрэлу і месцы пахавання прысуджанага да смяротнага пакарання.

Скажы “Не” сьмяротнаму пакараньню (Фотарэпартаж)

11.10.2010 Скажы “Не” сьмяротнаму пакараньню (Фотарэпартаж)

Актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” ў мінулыя выходныя і напярэдадні правялі шэраг інфармацыйных акцый за адмену гэтага дзікунскага віду пакараньня. Пікеты прайшлі ў многіх гарадах Беларусі і былі прымеркаваныя да Міжнароднага дня супраць сьмяротнага пакараньня, які адзначаецца 10 кастрычніка. Беларусь застаецца адзінай краінай у Эўропе, якая працягвае ўжываць сьмяротнае пакараньне.

Музыкі ў Вільні выступілі за адмену сьмяротнай кары ў Беларусі

11.10.2010 Музыкі ў Вільні выступілі за адмену сьмяротнай кары ў Беларусі

10 кастрычніка адзначаўся міжнародны дзень супраць сьмяротнага пакараньня. У гэты дзень у Вільні музыкі зь Беларусі і Літвы адыгралі разам на адной сцэне дабрачынны канцэрт, каб заклікаць людзей сказаць “НЕ!” сьмяротнай кары ў Беларусі – адзінай краіне ў Эўропе, дзе выконваюцца сьмяротныя прысуды.

У Жытоміры адбылася акцыя супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

11.10.2010 У Жытоміры адбылася акцыя супраць смяротнага пакарання ў Беларусі

10 кастрычніка ў Жытоміры адбылася моладзевая акцыя да Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання.

Як патэнцыйныя кандыдаты ставяцца да сьмяротнага пакараньня?

10.10.2010 Як патэнцыйныя кандыдаты ставяцца да сьмяротнага пакараньня?

10 кастрычніка – Сусьветны Дзень барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня. Патэнцыйныя кандыдаты ў прэзыдэнты адказваюць на пытаньне: “Ці захаваецца падчас вашага прэзыдэнцтва сьмяротнае пакараньне?”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства