Навіны на тэму: сьмяротнае пакараньне

29.03.2011 Новы рапарт Amnesty International аб сьмяротных прысудах у сьвеце

У сьвеце памяншаецца лічба выкананых сьмяротных прысудаў, заяўляюць экспэрты зь міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International. Арганізацыя распаўсюдзіла адмысловы рапарт на гэтую тэму.

Прэзідэнт Беларусі адмовіў у памілаваньні асуджаным на сьмерць Бурдыку і Грышкаўцову

25.02.2011 Прэзідэнт Беларусі адмовіў у памілаваньні асуджаным на сьмерць Бурдыку і Грышкаўцову

Аб гэтым 22 лютага паведаміла прадстаўніца Гродзенскай абласной пракуратуры на тэлеканале АНТ.

15.02.2011 Генсакратар Рады Еўропы заклікаў Беларусь тэрмінова ўвесці мараторый на смяротную кару

Генеральны сакратар Рады Еўропы Турб’ёрн Ягланд заклікае Беларусь тэрмінова ўвесці мараторый на смяротную кару. Адпаведную заяву распаўсюдзіла 15 лютага прэс-служба Рады Еўропы.

Сьмяротны прысуд майстру джыу-джытсу Мяліку Вярхоўны суд пакінуў ў сіле

11.02.2011 Сьмяротны прысуд майстру джыу-джытсу Мяліку Вярхоўны суд пакінуў ў сіле

Калегія Вярхоўнага суда Беларусі пад старшынствам намесьніка старшыні ВС Валерыя Калінковіча 11 лютага разгледзела касацыйныя скаргі асуджанага да вышэйшай меры пакараньня жыхара Гомельшчыны Ігара Мяліка.

Прыгавораны да пакараньня сьмерцю звярнуўся да Прэзідэнта Беларусі

17.12.2010 Прыгавораны да пакараньня сьмерцю звярнуўся да Прэзідэнта Беларусі

Прысуджаны да пакараньня сьмерцю Алег Грышкаўцоў звярнуўся да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з прашэньнем прыпыніць выкананьне сьмяротнага прысуду да разгляду ў Камітэце па правах чалавека яго індывідуальнага паведамленьня. 13 сьнежня гэты ліст праз адвакатаў быў перададзены ў Адміністрацыю Прэзідэнта.

Асуджаны да сьмяротнага пакараньня Алег Грышкаўцоў зьвярнуўся ў Камітэт па правах чалавека

16.12.2010 Асуджаны да сьмяротнага пакараньня Алег Грышкаўцоў зьвярнуўся ў Камітэт па правах чалавека

6 сьнежня у Камітэт па правах чалавека ААН было пададзенае індывідуальнае паведамленьне Алега Грышкаўцова, які які 14 траўня 2010 года быў прыгавораны да сьмяротнага пакараньня. Праваабаронца Раман Кісьляк, які непасрэдна дапамагаў у падрыхтоўцы і падачы скаргі, паведаміў, што асуджаны скардзіўся найперш на тое, што крымінальная справа разлядалася не бесстароннім судом, і гэта выразна праяўлялася ў перадузятых выказваньнях судзьдзяў падчас працэсу.

Святлана Жук працягвае змаганьне за права ведаць месца пахаваньня свайго сына

14.12.2010 Святлана Жук працягвае змаганьне за права ведаць месца пахаваньня свайго сына

У Менгарсудзе 13 сьнежня адбыўся касацыйны разгляд скаргі маці пакаранага сьмерцю Андрэя Жука на рашэньне суду Ленінскага раёна Менска аб адмове ў распачынаньні грамадзянскай справы з прычыны непадведамаснасьці справы суду.

Акцыя «Гарады за жыцьцё - гарады супраць сьмяротнага пакараньня» ўпершыню прайшла ў Менску

01.12.2010 Акцыя «Гарады за жыцьцё - гарады супраць сьмяротнага пакараньня» ўпершыню прайшла ў Менску

Актывісты кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня”, прадстаўнікі праваабарончага цэнтру "Вясна" правялі незвычайную акцыю «Гарады за жыцьцё - гарады супраць сьмяротнага пакараньня» ў Менску 30 лістапада.

“Гарады за жыцьцё - гарады супраць сьмяротнага пакараньня”

01.12.2010 “Гарады за жыцьцё - гарады супраць сьмяротнага пакараньня”

Старшыня праваабарончага цэнтру "Вясна", віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі 30 лістапада 2010 года ў сталіцы Кыргызстана Бішкеку прыняў удзел у акцыі «Гарады за жыццё - гарады супраць сьмяротнага пакараньня».

”Праблемы прымянення смяротнага пакарання ў Беларусі” вачамі журналістаў

29.11.2010 ”Праблемы прымянення смяротнага пакарання ў Беларусі” вачамі журналістаў

Двухдзённы семінар “Праблемы прымянення смяротнага пакарання ў Беларусі і іх асвятленне ў СМІ” для журналістаў прайшоў ў Менску. Арганізатары мерапрыемства – няўрадавая арганізацыя “Міжнародная турэмная рэформа” (Расія) і Беларуская асацыяцыя журналістаў.

26.11.2010 Прапанова Сняжаны Неўдах аб разгалошванні месцаў пахавання растраляных будзе разгледжаная

Жыхарка горада Брэста Сняжана Неўдах атрымала адказ з Нацыянальнага Цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў РБ на свой зварот да прэзідэнта ад 28 кастрычніка 2010 года.

19.11.2010 Абмеркаванне праблемы смяротнага пакарання ў Беларусі х журналістамі

Двухдзённы трэнінг для беларускіх журналістаў і рэдактараў «Праблемы прымянення смяротнага пакарання ў Беларусі і іх асвятлення ў СМІ» ладзяць ГА «БАЖ» і Цэнтр экстрэмальнай журналістыкі (Масква).

12.11.2010 Лукашэнка: сьмяротнае пакараньне можна замяніць пажыцьцёвым зьняволеньнем

"Каб гэтую праблему вырашыць, нам трэба правесьці рэфэрэндум", — заявіў Аляксандар Лукашэнка. У інтэрвію нямецкім журналістам, вытрымкі зь якога прыводзіць БелТА, кіраўнік Беларусі адзначыў, што з тых часоў, калі сьмяротнае пакараньне было замацаванае вынікамі рэфэрэндуму, пазыцыя людзей не зьмянілася.

11.11.2010 У Мінску вывучаюць зварот аб змякчэнні стаўлення да сваякоў расстраляных

Брэстаўчанка Сьняжана Неўдах атрымала адказ на свой зварот у прэзідэнцкую Адміністрацыю. Яна прасіла, каб маці расстралянага Андрэя Жука паведамілі пра месца пахавання сына. У адказе з Адміністрацыі паведамляецца, што пытанне вывучаецца ў Нацыянальным цэнтры заканадаўства і прававых даследаванняў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прававы кансультант Сняжана Неўдах Раман Кісляк.

“Сваякі маюць права маліцца за нябожчыка і пахаваць яго па царкоўных канонах”

03.11.2010 “Сваякі маюць права маліцца за нябожчыка і пахаваць яго па царкоўных канонах”

Сьвятар Беларускай праваслаўнай царквы, які пажадаў не называць сваё імя, пракаментаваў адмову Дэпартамента па выкананьні пакараньняў МУС, аддаць маці пакаранага растрэлам Андрэя Жука цела яе забітага сына, каб яна магла пахаваць яго па праваслаўным звычаяў, але і паведаміць, дзе ён пахаваны”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства