Навіны на тэму: сьмяротнае пакараньне

Праваабаронцы патрабуюць не ўжываць смяротнае пакаранне ў адносінах да Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва!

28.11.2011 Праваабаронцы патрабуюць не ўжываць смяротнае пакаранне ў адносінах да Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва!

Заява беларускіх праваабаронцаў адносна патрабавання дзяржаўнага абвінаваўцы аб прымяненні смяротнага пакарання ў дачыненні да Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.

Маці Кавалёва просіць абараніць абвінавачаных у тэракце ад смяротнага пакарання

23.11.2011 Маці Кавалёва просіць абараніць абвінавачаных у тэракце ад смяротнага пакарання

Любоў Кавалёва звяртаецца да сусветнай грамадскасці праз інтэрнэт. На адмысловым сайце размешчана яе адозва, пад якой можа падпісацца кожны, хто выступае супраць смяротнага пакарання Ўладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава, якіх вінавацяць у мінскім тэракце 11 красавіка.

Спынім забойства - ад імя народа!

19.11.2011 Спынім забойства - ад імя народа!

“Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” заклікаюць усіх дапамагчы захаваць людскія жыцці, падпісаўшыся пад змешчанай у інтэрнеце петыцыяй супраць прымянення выключнай меры пакарання ў дачыненні да Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.

Паспець выратаваць жыццё

18.11.2011 Паспець выратаваць жыццё

У інтэрнэце арганізаваны збор подпісаў за выратаванне жыццяў абвінавачаных ў выбуху ў мінскім метро Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Петыцыя адрасавана ААН і праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch.

14.11.2011 Пракурор патрабуе смяротнага пакарання і для Канавалава, і для Кавалёва

Канавалаў абвінавачваецца ў ажыццяўленні тэракта ў мінскім метро 11 красавіка 2011 года, а Кавалёў — у дапамаганні тэрарызму. Абвінавачанне сцвярджае, што менавіта Кавалёў дапамог Канавалаву ажыццявіць выбух на станцыі метро "Кастрычніцкая".

Шлях даўжынёй у тысячу гадоў: адмена смяротнага пакарання ў Вялікабрытаніі

17.10.2011 Шлях даўжынёй у тысячу гадоў: адмена смяротнага пакарання ў Вялікабрытаніі

Ад вялікага караля да парламентарыяў, ад самых першых грамадскіх арганізацый да простых людзей на вуліцах ... - вось шлях, даўжынёй у тысячу гадоў, вынікам якога стала адмена смяротнага пакарання ў Вялікабрытаніі. Піша Размары Томас, амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі.

Смяротнае пакаранне - абарона ці прыніжэньне чалавечай годнасці?

12.10.2011 Смяротнае пакаранне - абарона ці прыніжэньне чалавечай годнасці?

«У маім першай артыкуле я пісала пра тое, што еўрапейскія краіны, якія перажылі вайну, заключылі пакт аб сумесных намаганнях па адраджэнні павагі да чалавечай годнасці. Мусіць, нішто не кідае такога сур'ёзнага выкліку чалавечай годнасці, як вынесенае судом рашэнне аб забойстве", - піша амбасадар Вялікабрытаніі Размары Томас у працяг тэмы аб прымяненні смяротнага пакарання ў Беларусі.

Праваабаронцы нагадалі беларусам пра праблему смяротнага пакарання (фота)

10.10.2011 Праваабаронцы нагадалі беларусам пра праблему смяротнага пакарання (фота)

10 кастрычніка, у Cусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання, праваабаронцы, грамадскія актывісты і маладыя валанцёры ў сталіцы і рэгіёнах краіны правялі акцыю супраць выкарыстання ў Беларусі смяротнай кары.

Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання: Беларусь заклікалі пакласці канец пакараньням сьмерцю

10.10.2011 Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання: Беларусь заклікалі пакласці канец пакараньням сьмерцю

Актывісты праваабарончай арганізацыі Amnesty International у Сусьветны дзень супраць сьмяротнага пакараньня, патрабуюць ад Беларусі адмены сьмяротнага пакараньня. Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе ўсё яшчэ караюць сьмерцю.

Чаму адмена смяротнага пакарання ў Беларусі настолькі важная для Еўрасаюза?

10.10.2011 Чаму адмена смяротнага пакарання ў Беларусі настолькі важная для Еўрасаюза?

Спадарыня Розмары Томас, амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі, піша з нагоды Сусветнага Дня барацьбы супраць смяротнага пакарання.

Беларусь – краіна-забойца

10.10.2011 Беларусь – краіна-забойца

Сёння – Сусьветны Дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання.

“Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня” абралі лагатып

30.09.2011 “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня” абралі лагатып

Узнагароджаныя аўтары лепшых лагатыпаў для кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня”. Вынікі адмысловага конкурсу былі абвешчаныя на імпрэзе 29 верасьня ў галерэі “Ў”.

29.09.2011 Маці смяротніка расказала пра апошнія дні сына

На сённяшні дзень 28-гадовы гродзенец Андрэй Бурдыка — апошні расстраляны асуджаны ў Беларусі. Прысуд у дачыненні да яго прывялі ў выкананне два месяцы таму.

Ад  Беларусі патрабуюць увядзеньня мараторыя на сьмяротнае пакараньне

29.09.2011 Ад Беларусі патрабуюць увядзеньня мараторыя на сьмяротнае пакараньне

Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня” Андрэй Палуда патрабаваў ад уладаў Беларусі тэрміновага ўвядзеньня мараторыю на сьмяротнае пакараньне.

Запрашаем на падвядзенне вынікаў конкурсу

27.09.2011 Запрашаем на падвядзенне вынікаў конкурсу

29 верасня “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” абвесцяць вынікі конкурсу на лепшы лагатып для кампаніі. Імпрэза, падчас якой будуць узнагароджаны пераможцы, пройдзе ў Галерэі Ў. Пачатак а 19-ай гадзіне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства