Навіны на тэму: сьмяротнае пакараньне
06.12.2011 Пацыент Багушэўскага “сухотнага” шпіталю гатовы пайсці на смерць замест “віцебскіх тэрарыстаў”
Свой зварот інвалід другой групы Валер Ганчарэнка накіраваў і да Аляксандра Лукашэнкі. У ім спадар Ганчарэнка разважае пра тое, што мае смяротную хваробу, і таму не шкадуе свайго жыцця і гатовы, каб яго расстралялі замест асуджаных за тэрарызм, бо не верыць у справядлівасць прысуду.
06.12.2011 Шматдзетная маці ў цэнтры Мінску пратэставала супраць смяротнай кары
Своеасаблівы перфоманс зладзіла шматдзетная маці Таццяна Гацура разам з двума сваімі сынамі.
06.12.2011 Праваабаронцы просяць кіраўніка Вярхоўнага суда Беларусі ўнесці пратэст на рашэнне аб смяротнай кары Канавалава і Кавалёва
Праваабаронцы просяць старшыню Вярхоўнага суда (ВС) Беларусі Валянціна Сукалу ўнесці пратэст на рашэнне суда аб прымяненні выключнай меры пакарання (смяротнай кары) у дачыненні да Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.
02.12.2011 Зянон Пазняк пра смяротнае пакаранне
"У падрэжымнай Беларусі захоўваецца клясычная праўная сыстэма справядлівасьці ў дачыненьні да забойства і сымэтрычны прынцып адплаты, нягледзячы на тое, што рэжымная судовая сыстэма практычна поўнасьцю страціла сваю самастойнасьць і ператварылася ў рэпрэсіўную машыну ў руках узурпатара ўлады".
02.12.2011 Паэт Строцаў просіць расстраляць яго разам з Кавалёвым і Канавалавым
Паэт і выдавец Дзмітрый Строцаў звярнуўся з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі з вынясеннем смяротнага прысуду абвінавачаным у выбуху ў мінскім метро.
01.12.2011 У Латвіі адменена сьмяротнае пакараньне
Сэйм Латвіі ў чацьвер прыняў у трэцім і канчатковым чытаньні папраўкі да законаў, якія адмяняюць ў краіне сьмяротнае пакараньне.
01.12.2011 “Міжнародная амністыя” асудзіла сьмяротны вырак Канавалаву і Кавалёву
“Міжнародная амністыя” выступіла з асуджэньнем сьмяротнага выраку, вынесенага 30 лістапада Дзьмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву па крымінальнай справе аб красавіцкім тэракце ў Менску.
01.12.2011 Любоў Кавалёва просіць увесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне
Сёньня апоўдні Любоў Кавалёва, маці асуджанага да растрэлу Уладзіслава Кавалёва аднясе ў Адміністрацыю прэзідэнта ліст, адрасаваны Аляксандру Лукашэнку.
01.12.2011 Кэтрын Эштан выказала шкадаванне з нагоды прысуду ў Мінску
«Вярхоўны прадстаўнік ЕС Кэтрын Эштан шкадуе, што Вярхоўны суд Беларусі прысудзіў ў сераду Канавалава і Кавалёва да смяротнага пакарання і выказвае спадзяванне, што іх права на абскарджанне прысуду можа быць цалкам рэалізаванае, — такую заяву зрабіла Мая Качыянчыч, прэс-сакратарка Вярхоўнага прадстаўніка ЕС у справах знешняй палітыкі Кэтрын Эштан.
01.12.2011 "Ёсьць прыкметы крымінальнага злачынства — заведама неправасуднага рашэньня"
30 лістапада першы намесьнік старшыні Вярхоўнага суду Беларусі Аляксандар Федарцоў прыгаварыў да сьмяротнага пакараньня Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва. Іх прызналі вінаватымі ў шэрагу выбухаў, у тым ліку ў выбуху на станцыі мэтро «Кастрычніцкая» ў Менску сёлета 11 красавіка. Тады загінула 15 чалавек, больш за 200 былі параненыя. Сваімі ўражаньнямі ад працэсу і ад сёньняшняга выраку з Радыё Свабода падзяліўся падпалкоўнік КДБ у адстаўцы Валер Костка.
30.11.2011 Канавалава і Кавалёва прысудзілі да смяротнага пакарання
Суд прызнаў Кавалёва вінаватым у саўдзеле ў тэракце 11 красавіка. Як паведамляе БелТА, суд прысудзіў Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва да смяротнага пакарання.
30.11.2011 Смяротнае пакаранне не можа быць кампенсацыяй за ўчыненае зло
"Касцёл абараняе кожнае чалавечае жыццё, заўсёды лічыць яго непарушным і таму заступаецца за асуджаных на смерць. Смерць забойцы не можа быць кампенсацыяй за забойства іншага чалавека, бо гэта не зможа вярнуць жыцця ахвяры або знішчыць зло, ці хаця б затармазіць яго развіццё". Сайт Рыма-каталіцкага Касцёлу ў Беларусі апублікаваў матэрыял пра смяротнае пакаранне.
29.11.2011 У Брэсце прайшла акцыя “Спынім забойствы!”
Мясцовыя актывісты грамадскіх арганізацый і дэмакратычных партый 28 лістапада правялі гэтую акцыю, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да магчымага смяротнага прысуду ў справе Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.
28.11.2011 "Калі заб'еш невінаватага чалавека, потым гэтага не вярнуць"
Сёньня на офісе “Беларускага Хельсінкскага Камітэта” адбылася прэс-канферэнцыя па пытаньні крымінальнай справы аб тэракце 11 красавіка 2011 года ў Менску ў кантэксце праблемы смяротнага пакарання. Любоў Кавалёва агучыла тэкст свайго адкрытага ліста да прэзідэнта Беларусі.
28.11.2011 Прэс-канферэнцыя па крымінальнай справе аб менскім тэракце
Прадстаўнікі грамадзянскай кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” запрашаюць28 лістапада а 12-й гадзіне на прэсавую канферэнцыю па пытаньню крымінальнай справы аб тэракце 11 красавіка 2011 года ў Менску. Прэс-канферэнцыя адбудзецца на офісе “Беларускага Хельсінкскага Камітэта” па адрасе: г. Мінск, вул. К.Лібкнехта, 68, офіс 1201.










