Навіны на тэму: сьмяротнае пакараньне

14.02.2012 Еўрапарламент абмяркуе праблему смяротнага пакарання ў Беларусі

Еўрапарламент на паседжанні 16 лютага абмяркуе праблему прымянення смяротнага пакарання ў шэрагу краінаў, у тым ліку і ў Беларусі.

62 % чытачоў недзяржаўнай газеты “Intex-press” супраць смяротнага пакарання

13.02.2012 62 % чытачоў недзяржаўнай газеты “Intex-press” супраць смяротнага пакарання

Баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press” праводзіць апытанне сярод сваіх чытачоў. 62 % адказалі, што станоўча ставяцца да ідэі замены смяротнога пакарання пажыццёвым зняволеннем пры ўмове, каб асуджаныя да пажыццёвага зняволення не мелі магчымасці датэрмінова вызваліцца.

Адміністрацыя прэзідэнта: "Беларусь ідзе па шляху абмежавання смяротнага пакарання”

13.02.2012 Адміністрацыя прэзідэнта: "Беларусь ідзе па шляху абмежавання смяротнага пакарання”

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч атрымаў з Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адказ на свой зварот с просьбай увесці мараторый на смяротнае пакаранне. Гэты зварот быў накіраваны разам з 165 тысячамі іншымі петыцыямі з 30 краінаў 9 снежня 2011 году, напярэдадні Дня правоў чалавека. У адказе гаворыцца, што “Рэспубліка Беларусь паслядоўна ідзе па шляху абмежавання выкарыстання смяротнага пакарання”.

Маці і сястра Уладзіслава Кавалёва даслалі каментары да скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН

09.02.2012 Маці і сястра Уладзіслава Кавалёва даслалі каментары да скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН

Маці і сястра асуджанага да смяротнага пакарання Уладзіслава Кавалёва накіравалі ў Камітэт па правах чалавека ААН свае аргументы да каментароў урада Рэспублікі Беларусь.

08.02.2012 Еўразьвяз: Не — расстрэлам і катаваньням!

Прадстаўніцтва Еўрапейскага Зьвязу ў Беларусі заклікала беларускія ўлады не прыводзіць у выкананьне сьмяротныя прысуды, вынесеныя асуджаным за тэракт у менскім мэтро Дзьмітрыю Канавалаву і Ўладзіславу Кавалёву.

Раман Кісляк: “Довады беларускага ўраду не вытрымліваюць крытыкі”

07.02.2012 Раман Кісляк: “Довады беларускага ўраду не вытрымліваюць крытыкі”

Раман Кісляк лічыць аргументы ўраду аб нявычарпальнасці ўнутраных сродкаў абароны неабгрунтаванымі. Па ягоных словах, зварот са скаргай у парадку нагляду не прызнаецца міжнароднымі органамі ў сферы правоў чалавека ў якасці прававога сродку ўнутрыдзяржаўнай абароны, паколькі ў гэтым выпадку не ўзбуджаецца прававая працэдура.

07.02.2012 Урад Беларусі – супраць разгляду скаргі Кавалёвых у ААН

Урад Беларусі лічыць непрымальным разгляд скаргі маці ды сястры Уладзіслава Кавалёва аб парушэнні права на жыццё ў Камітэце правоў чалавека ААН, бо не вычарпаныя ўнутраныя сродкі абароны. Гэта вынікае з адказу ўраду, які прыйшоў у Камітэт правоў чалавека ААН.

Маці асуджанага за тэракт Уладзіслава Кавалёва звярнулася ў Канстытуцыйны суд

02.02.2012 Маці асуджанага за тэракт Уладзіслава Кавалёва звярнулася ў Канстытуцыйны суд

Любоў Кавалёва падала заяву з тым, каб Канстытуцыйны суд даў заключэнне, што беларускае крымінальна-выканаўчае заканадаўства не адпавядае Канстытуцыі і міжнародным прававым нормам.

02.02.2012 Маці Уладзіслава Кавалёва адказалі з адміністрацыі прэзідэнта

Любоў Кавалёва атрымала адказ на свой заврот да кіраўніка краіны з просьбай памілаваць яе сына, а таксама адказ на просьбу аб асабістай сустрэчы з Лукашэнкам.

02.02.2012 Камітэт ААН заклікаў не выконваць прысуд Кавалёву і Канавалаву

Камітэт па правах чалавека ААН зьвярнуўся ў кампэтэнтныя органы Беларусі з просьбай прыпыніць выкананьне сьмяротнага прысуду ў дачыненьні да асуджаных за тэракты Ўладзіслава Кавалёва і Дзьмітрыя Канавалава.

02.02.2012 Маці Уладзіслава Кавалёва звярнулася ў Канстытуцыйны суд

Маці прыгаворанага да смяротнай кары за саўдзел у тэрарызме Уладзіслава Кавалёва звярнулася ў Канстытуцыйны суд Беларусі.

02.02.2012 Эштан заклікала да ўвядзення мараторыя на смяротную кару ў Беларусі

Вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан заклікала да ўвядзення мараторыя на смяротную кару ў Беларусі.

01.02.2012 Кавалёў азнаёміўся з пратаколамі судовага паседжаньня

Адзін з асуджаных на сьмяротнае пакараньне па справе аб тэракце ў менскім мэтро Уладзіслаў Кавалёў і ягоны адвакат скончылі знаёміцца з пратаколамі судовага паседжаньня.

01.02.2012 БХК накіраваў у камісію па памілаванні ліст у абарону асуджаных

Прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага Камітэта дабіваюцца права прысутнічаць на паседжанні камісіі па памілаванні, якая будзе разглядаць справу прызнаных вінаватымі ў тэрарызме і прысуджаных да смяротнага пакарання Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.

30.01.2012 Еўрапарламентары патрабуюць адмяніць смяротную кару Кавалёву і Канавалаву

З такой заявай выступілі дэпутаты Еўрапарламента Лайма Андрыкейне ад Літвы і Эдуард Кукан, былы міністр замежных справаў Славакіі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства