Навіны на тэму: сьмяротнае пакараньне

13.03.2012 Камісія разгледзела прашэнні аб памілаванні Кавалёва, Саннікава і Бандарэнкі

Зараз іх лёс залежыць выключна ад кіраўніка краіны. Калі будзе агучана яго рашэнне, не вядома.

10.03.2012 Справа тэракта: застаўся доўгі шлейф

Што стала з абвінавачанымі ў халатнасці ды іншых злачынствах?

07.03.2012 Яраслаў Пясецкі: Думаю, за тэрактам стаіць больш вялікае зло, чым гэтыя двое

Падчас тэракту ў мінскім метро Яраславу Пясецкаму адарвала ногі. Праз амаль год 27-гадовы мужчына распавёў «Салідарнасці», што ён адчуваў, калі прыйшоў у сябе, чаму сумняецца ў вінаватасці Дзмітрыя Канавалава і як жыве цяпер.

Любоў Кавалёва: "Мяне падманулі. Спаткання з сынам я так і не дачакалася"

02.03.2012 Любоў Кавалёва: "Мяне падманулі. Спаткання з сынам я так і не дачакалася"

Маці асуджанага за саўдзел у тэракце 11 красавіка да сьмяротнага пакарання Уладзіслава Кавалёва хацела скарыстацца правам на спатканне з сынам. У студзені ёй не ўдалося прыехаць на спатканне, а ў лютым у СІЗА КДБ, дзе ўтрымліваееца Уладзіслаў, спаткання ёй не далі.

Міліцыя пераследуе з-за фотаздымкаў у Інтэрнэце

29.02.2012 Міліцыя пераследуе з-за фотаздымкаў у Інтэрнэце

Як стала вядома праваабаронцам, салігорскага актывіста Маладога Фронту Андрэя Тычыну выклікаюць у міліцыю ў сувязі са з’яўленнем у горадзе ўлётак супраць смяротнага пакарання. Варта адзначыць, што пра распаўсюд друкаваных матэрыялаў самі міліцыянты даведаліся праз сеціва.

Сьмяротны прысуд прывялі ў выкананьне?

27.02.2012 Сьмяротны прысуд прывялі ў выкананьне?

Сваякі асуджанага да сьмяротнага пакараньня майстра джыу-джытсу з Гомельшчыны Ігара Мяліка перасталі атрымліваць ад яго лісты.

Акцыя супраць смяротнага пакарання ў Салігорску (фота)

24.02.2012 Акцыя супраць смяротнага пакарання ў Салігорску (фота)

У межах акцыі жыхары гораду змаглі азнаёміцца з ўлёткамі ды інфармацыйнымі буклетамі агульнанацыянальнай кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”. У буклетах, між іншым, апублікавана інтэрв’ю з маці Андрэя Жука з Салігоршчыны, расстралянага ў 2010 годзе.

24.02.2012 Пытанне адмены смяротнай кары — унутраная справа Беларусі, заяўляюць у Палаце прадстаўнікоў

Пытанне аб адмене смяротнай кары з'яўляецца ўнутранай справай Беларусі. Прыняцце рашэння па ім магчыма "толькі з улікам меркавання беларускага грамадства", гаворыцца ў сумесным прэс-рэлізе камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД і камісіі па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Пабачыць камеру смяротнікаў можна ў музеі (відэа)

21.02.2012 Пабачыць камеру смяротнікаў можна ў музеі (відэа)

Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" распавядае пра той жах, які перажывае чалавек у камеры смяротнікаў. Здымкі адбываліся ў Музее ахвяраў генацыду жыхароў Літвы (Вільня, Літва) у рэальнай камеры смяротнікаў, праз якую прайшли тысячы ахвяр савецкага рэжыму.

20.02.2012 Адміністрацыя прэзідэнта адказала на зварот маці асуджанага да смерці Кавалёва

У Адміністрацыі прэзідэнта лічаць мэтазгодным правядзенне прававога аналізу заканадаўства паводле зварота маці асуджанага да смяротнага пакарання Уладзіслава Кавалёва.

Адміністрацыя прэзідэнта абяцае правесці “комплексны прававы аналіз”

18.02.2012 Адміністрацыя прэзідэнта абяцае правесці “комплексны прававы аналіз”

Любоў Кавалёва, маці асуджанага да смяротнага пакарання Уладзіслава Кавалёва, прасіла ўнесці прапановы ў Канстытуцыйны суд аб увядзенні ў Крымінальна-выканаўчы кодэкс артыкула аб прыпыненні выканання смяротнага прысуду ў сувязі са зваротам ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Рэзалюцыя Еўрапарламента па смяротным пакаранні ў Беларусі (тэкст)

17.02.2012 Рэзалюцыя Еўрапарламента па смяротным пакаранні ў Беларусі (тэкст)

Рэзалюцыя Еўрапейскага парламента ад 16 лютага 2012 гада па смяротным пакаранні ў Беларусі; у прыватнасці, па справах Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва

17.02.2012 Еўрапарлямэнт пералічвае ўмовы «размарозкі»

Еўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю, якая асуджае практыку сьмяротнага пакараньня ў Беларусі і заклікае ўлады ўвесьці мараторый на выкананьне гэтага пакараньня.

Заява Прэзідэнта Еўрапарламента Марціна Шульца

16.02.2012 Заява Прэзідэнта Еўрапарламента Марціна Шульца

Пасля сустрэчы з камісарам па пытаннях пашырэння і палітыкі еўрапейскага суседства Штэфанам Фюле, якая адбылася 14 лютага ў Страсбургу, Прэзідэнт Еўрапейскага Парламента Марцін Шульц зрабіў заяву з асуджэннем сітуацыі ў Беларусі, патрабуючы памілаваць Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава, спыніць пераслед Сяргея Каваленкі і рэабілітаваць ўсіх палітычных зняволеных.

Андрэй Палуда: "На жаль, беларускія ўлады не прыслухоўваюцца да рэзалюцый Еўрапарламента"

16.02.2012 Андрэй Палуда: "На жаль, беларускія ўлады не прыслухоўваюцца да рэзалюцый Еўрапарламента"

Сёньня дэпутаты Еўрапарламенту абмяркуюць пытаньне сьмяротнага пакараньня ў Беларусі, Егіпце і Японіі. "Беларускія ўлады, на жаль, не асабліва прыслухоўваюцца да рэзалюцый Еўрапарламента. І асаблівых спадзяваньняў на тое, што гэтая рэзалюцыя зможа неяк паўплываць на сітуацыю, у нас застаецца ўсё меньш і меньш”,- мяркуе каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня” Андрэй Палуда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства