Навіны на тэму: сьмяротнае пакараньне

11.04.2012 Тацяна Вадалажская: Патаемныя расстрэлы - знак здзяйснення злачынства

Беларускія ўлады ўжываюць сістэму таемнага забойства, калі родныя асуджанага не ведаюць даты выканання прысуда і не могуць пахаваць забітага. Гэта індыкатар нецывілізаванасці і агульнай непавагі да грамадства, а ў хаванні забойства наагул выражаецца адчуванне здзяйснення злачынства.Такім меркаваннем з Службай інфармацыі “ЕўраБеларусі” падзялілася старэйшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, кандыдат сацыялагічных навук Тацяна Вадалажская.

Рыгор Васілевіч: Смяротнае пакаранне можна адмяніць і без рэферэндуму

11.04.2012 Рыгор Васілевіч: Смяротнае пакаранне можна адмяніць і без рэферэндуму

Былы генпракурор распавёў Еўрарадыё, што трэба мяняць у законах і ці магчыма было прызначыць іншы прысуд абвінавачаным у тэракце.

Рэпартаж пра тры дні з жыцця маці асуджанага на смерць беларуса ўскалыхнуў польскае грамадства

11.04.2012 Рэпартаж пра тры дні з жыцця маці асуджанага на смерць беларуса ўскалыхнуў польскае грамадства

У сувязі з першай гадавінай выбуху на станцыі метро “Кастрычніцкая” ў Мінску, на польскай тэлевізіі ТVN з заклікам аб увядзенні мараторыя на смяротнае пакаранне выступіла Любоў Кавалёва - маці забітага Уладзіслава Кавалёва.

У дзень расстрэлу Кавалёва беларускі МЗС пісаў Камітэту ААН пра прыпыненне выканання прысуду

05.04.2012 У дзень расстрэлу Кавалёва беларускі МЗС пісаў Камітэту ААН пра прыпыненне выканання прысуду

Прадстаўнікі Беларусі праінфармавалі Камітэт па правах чалавека аб тым, што наглядная скарга Кавалёва пададзена ў Вярхоўны суд, прэзідэнт разглядае яго прашэнне аб памілаванні. Пакуль гэта не будзе разгледжана, выкананне смяротнага прысуду будзе прыпынена.

Віцебскія актывісты выказваюць сваю стаўленне да смяротнага пакарання (відэа)

04.04.2012 Віцебскія актывісты выказваюць сваю стаўленне да смяротнага пакарання (відэа)

Рэспубліка Беларусь - адзіная краіна ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе дагэтуль людзей караюць смерцю.

“Малады Фронт” звяртаецца да дэпутатаў па пытаньні ўвядзеньня мараторыя на сьмяротнае пакараньне

04.04.2012 “Малады Фронт” звяртаецца да дэпутатаў па пытаньні ўвядзеньня мараторыя на сьмяротнае пакараньне

Зарэгістраваная ў Чэхіі грамадская арганізацыя “Малады Фронт” выступіла з новай ініцыятывай па ўвядзеньні мараторыя на сьмяротнае пакараньне ў Беларусі. Актывісты арганізацыі зьвярнуліся да ўсіх дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу з патрабаваньнем ініцыяваць галасаваньне па пытаньню ўвядзеньня мараторыя на сьмяротнае пакараньне.

03.04.2012 Палова апытаных беларусаў лічаць неабходным адмяніць смяротную кару ў краіне

49,7% беларусаў мяркуюць, што смяротная кара ў краіне павінна быць адменена. Такія звесткі сакавіцкага апытання грамадскай думкі, праведзенага Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (Вільня, Літва).

Дадатковая інфармацыя па справе Кавалёва накіравана ў Камітэт па правах чалавека ААН

02.04.2012 Дадатковая інфармацыя па справе Кавалёва накіравана ў Камітэт па правах чалавека ААН

У Камітэт па правах чалавека ААН накіравана дадатковая інфармацыя ў рамках разгляду індывідуальнага паведамлення маці асуджанага да смяротнага пакарання і расстралянага Уладзіслава Кавалёва -- Любові Кавалёвай і ягонай сястры Таццяны Казяр.

Салігорцы даслалі Лукашэнку паштоўкі супраць смяротнага пакарання (фота)

29.03.2012 Салігорцы даслалі Лукашэнку паштоўкі супраць смяротнага пакарання (фота)

Салігорскія праваабаронцы працягваюць ажыццяўленне грамадскіх дзеянняў, скіраваных на адмену смяротнага пакарання ў Беларусі. Гэтым разам грамадскія актывісты гораду дасылалі паштоўкі да Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваннем тэрміновага ўвядзення мараторыя на вынясенне смяротных прысудаў і выкананне пакаранняў.

Афіцыйная дата расстрэлу Уладзіслава Кавалёва – 15 сакавіка

28.03.2012 Афіцыйная дата расстрэлу Уладзіслава Кавалёва – 15 сакавіка

"Але ўжо ні 13, ні 14 сакавіка да яго чамусці не пускалі адваката Станіслава Абразея. Яны з Уладзіславам так і не падалі наглядную скаргу, бо ім не далі сустрэцца", --гаворыць Любоў Кавалёва, маці асуджанага і пакаранага смерцю за тэракт у мінскім метро.

Amnesty International: Смяротнае пакаранне ў 2011 годзе

27.03.2012 Amnesty International: Смяротнае пакаранне ў 2011 годзе

“Краіны, якія прыводзілі ў выкананне смяротныя прысуды ў 2011 годзе, рабілі гэта з пагрозлівай хуткасцю”, — падсумоўвае Amnesty International у сваім штогадовым аглядзе на тэму смяротных прысудаў і пакаранняў смерцю.

У Познані 25 Сакавіка ўзгадалі беларускіх палітвязняў (фота)

26.03.2012 У Познані 25 Сакавіка ўзгадалі беларускіх палітвязняў (фота)

Студэнты-палітолагі Познаньскага універсітэта 25 сакавіка арганізавалі акцыю па зборы лістоў да палітвязняў Беларусі. Большасць людзей ахвотна пагаджаліся і пісалі словы падтрымкі і салідарнасці.

Любоў Кавалёва просіць, каб ёй аддалі цела расстралянага сына

24.03.2012 Любоў Кавалёва просіць, каб ёй аддалі цела расстралянага сына

Маці абвінавачанага за тэракт і расстралянага паводле рашэння Вярхоўнага суду Уладзіслава Кавалёва накіравала заказны ліст у прэзідэнцкую адміністрацыю 22 сакавіка, яшчэ раз прадублявала свой зварот 23 сакавіка – ужо факсам.

Большасць не падтрымлівае рашэння прэзідэнта

23.03.2012 Большасць не падтрымлівае рашэння прэзідэнта

Такія вынікі паказвае апытанка, якую баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press” ужо некалькі дзён ладзіць на сваім сайце. На 23 сакавіка на пытанне “Вы памілавалі б Канавалава і Кавалёва?”станоўча адказалі каля 60% наведвальнікаў.

23.03.2012 У Бундэстагу адбыліся дэбаты па сьмяротным пакараньні ў Беларусі

Дэпутаты Бундэстагу на сваім паседжаньні 22 сакавіка ўвечары аднагалосна асудзілі сьмяротнае пакараньне двух маладых беларусаў, абвінавачаных у зьдзяйсьненьні тэракту ў менскім мэтро.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства