Навіны на тэму: сьмяротнае пакараньне
28.09.2012 Маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва падала наглядную скаргу ў Вярхоўны суд
"У скарзе пералічваюцца парушэнні, з якімі вялося следства і судовы працэс, і я лічу неабходным, каб адбыўся новы, справядлівы разгляд гэтай справы. Я разумею, што пасля смяротнай кары можна толькі адстаяць чэснае імя сына. Але памятаю і пра тое, што неабходна знайсці сапраўдных вінаватых арганізатараў выбуху", - кажа Любоў Кавалёва.
28.09.2012 “Найвышэйшая мера”: прэм’ера дакументальнага фільму
Прэм’ера дакументальнага фільму "Найвышэйшая мера", створанага на замову "Белсату", адбудзецца сёння, 28 верасня, а 20:20. Паўтор стужкі - у суботу, а 08:20.
27.09.2012 Маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва падала наглядную скаргу
Любоў Кавалёва падала наглядную скаргу ў Вярхоўны суд 27 верасня.
27.09.2012 Бюро АБСЕ па правах чалавека прадставіла справаздачу 2012 пра смяротнае пакаранне
26 верасня на штогадовай нарадзе АБСЕ па правах чалавека, якая праходзіць у Варшаве, Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) прадставіла даведачны дакумент аб смяротнай кары ў рэгіёне АБСЕ за бягучы год.
31.08.2012 Любоў Кавалёва скардзіцца Генпракурору на старшыню КДБ
Маці расстралянага за выбух у менскім метро Уладзіслава Кавалёва працягвае патрабаваць, каб з СІЗА КДБ ёй вярнулі нататкі сына. Усё звароты ў гэтую ўстанову кіраўніцтвам проста ігнаруюцца, кажа Любоў Кавалёва. 31 жніўня Кавалёва накіравала заказным лістом скаргу на імя Генеральнага пракурора Аляксандра Канюка.
07.08.2012 Рэп супраць смяротнага пакарання
Так, пра смяротнае пакаранне таксама можна спяваць, і сёння мы прэзентуем музычны відэакліп на гэтую тэму. Стварылі яго маладыя дзяўчаты з магілёўскага рэп-гурта “Прадмова” Роня Роніч і Каця Красавік пры ўдзеле Уладзіміра Някляева, Адама Глобуса, Любові Кавалёвай і праваабаронцаў.
01.08.2012 Любоў Кавалёва мае намер дамагацца ад старшыні КДБ пісьмовага адказу на патрабаванне вяртання ёй запісаў сына
Як паведаміла жанчына, яе паўторны зварот да Зайцава быщ атрыманы ў КДБ 16 ліпеня, пра што яе праинфармавали, аднак адказу пакуль не было.
14.07.2012 Любоў Кавалёва працягвае пошукі турэмных запісаў сына
Маці Уладзіслава Кавалёва, расстралянага паводле абвінавачання ў тэрарызме, напісала паўторную скаргу старшыні КДБ. Яна скардзіцца на дзеянні супрацоўнікаў СІЗА КДБ, якія не вярнулі ёй турэмныя запісы сына.
05.07.2012 Любоў Кавалёва так і не атрымала тлумачэнняў наконт абыходжання з целамі пакараных смерцю
Маці Уладзіслава Кавалёва, расстралянага паводле абвінавачання ў тэрарызме, звярталася ў розныя інстанцыі, у тым ліку і да Аляксандра Лукашэнкі. Яна прасіла, каб ёй выклалі абгрунтаванне неабходнасці трымаць у сакрэце месцы пахавання пакараных смерцю і немагчымасці аддаць іх целы для пахавання сваякам.
26.06.2012 Л. Кавалёва: "Ліст з Генпракуратуры сведчыць пра неахайнасць у працы і непавагу да грамадзян"
Любоў Кавалёва: "Адказ падпісаў уласнаручна Аляксей Стук, які быў дзяржаўным абвінаваўцам на працэсе майго сына і Дзімы Канавалава. Але ці чытаў спадар Стук тое, што падпісвае? Хто такія "В.Ю.Коновалов" і "Д.Г.Ковалёв", пра якіх ён мне піша?"
13.06.2012 Палякі падпісваюцца пад “Петыцыяй супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі”
Шэсцьдзесят тысяч грамадзян Польшчы наведалі інтэрнэт-старонку сайта Праваабарончага цэнтру “Вясна” з “Петыцыяй супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі” на польскай мове. Толькі ў траўні каля дзесяці тысяч з іх пакінулі свой подпіс пад петыцыяй.
05.06.2012 Любоў Кавалёва напісала скаргу старшыні КДБ
Маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва, абвінавачанага ў тэрарызме, больш як 30 дзён чакала адказу на свой ліст з СІЗА КДБ. У скарзе на імя старшыні КДБ Вадзіма Зайцава яна піша, што ягоныя падначаленыя парушаюць прэзідэнцкі ўказ пра звароты грамадзянаў.
24.05.2012 Жыхары Берліна падтрымалі акцыю супраць смяротнага пакарання ў Беларусі
Аддзяленне міжнароднай арганізацыі Amnesty International у Берліне правяло сярод жыхароў нямецкай сталіцы акцыю па зборы петыцый супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. Кожны ўдзельнік падпісаў адмысловую паштоўку з заклікам да беларускіх уладаў адмяніць гэты жорсткі від пакарання.
24.05.2012 Імёны стваральнікаў фільма "Метро" – дзяржаўная таямніца?
Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька адмовіўся назваць тых, хто працаваў над фільмам "Метро", паказаным да ўгодкаў трагедыі 11 красавіка. І параіў Любові Кавалёвай і Барысу Хамайду, якія лічаць фільм паклёпніцкім і мяркуюць звярнуцца ў суд, абскардзіць яго адказ, звярнуўшыся "у вышэйстаячы орган (Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь)".
24.05.2012 Беларуская амбасада раіць палякам паглядзець фільм "Метро"
Беларуская амбасада зрабіла адпаведную заяву неўзабаве пасля таго, як Польшчу па запрашэнні тэлеканала TVN наведалі сястра і маці Уладзіслава Кавалёва і па канале 8 траўня быў паказаны тэлефільм "Як выглядае справядлівасць у Беларусі".










