Навіны на тэму: сьмяротнае пакараньне

Любоў Кавалёва патрабуе, каб Генеральная пракуратура праверыла працу Вярхоўнага суду

09.11.2012 Любоў Кавалёва патрабуе, каб Генеральная пракуратура праверыла працу Вярхоўнага суду

Маці Уладзіслава Кавалёва, расстралянага за тэрарызм, лічыць, што Вярхоўны Суд парушыў тэрміны адказу на наглядную скаргу, складзеную адвакатам сына. Таксама яна просіць ініцыяваць праверку па фактах фальсіфікацый у справе выбуху ў менскім метро і парушэнняў Крымінальна-працэсуальнага кодэксу падчас следства і суду, які прыгаварыў Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава да смяротнага пакарання.

09.11.2012 Скаргу Любові Кавалёвай за месяц разгледзець не змаглі

Вярхоўны суд паведаміў маці Ўладзіслава Кавалёва, пакаранага сьмерцю па справе аб выбуху ў менскім мэтро, што наглядная скарга на сьмяротны прысуд знаходзіцца на разглядзе.

У Сімферопалі сказалі "НЕ" смяротнаму пакаранню ў Беларусі

02.11.2012 У Сімферопалі сказалі "НЕ" смяротнаму пакаранню ў Беларусі

Акцыю супраць смяротнага пакарання ў Беларусі падтрымалі сімферопальскім школьнікі, якія падпісвалі паштоўкі са зваротам да Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваннем увесці мараторый на смяротнае пакаранне з наступнай адменай гэтай нормы.

У Магілёве і Гомелі адбыліся прэзентацыі фільма “Убыл по приговору” (фота)

27.10.2012 У Магілёве і Гомелі адбыліся прэзентацыі фільма “Убыл по приговору” (фота)

Фільм, створаны рэжысёрам Віктарам Трацяковым па сцэнары Паліны Сцепаненка ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, магілёўскім ды гомельскім гледачам прадставілі каардынатар кампаніі Андрэй Палуда і рэжысёр фільма Віктар Трацякоў.

Любоў Кавалёва: "Падобна, што турэмныя запісы сына ў СІЗА КДБ проста скралі!"

23.10.2012 Любоў Кавалёва: "Падобна, што турэмныя запісы сына ў СІЗА КДБ проста скралі!"

Маці расстралянага за тэрарызм Уладзіслава Кавалёва прайшла ўсе магчымыя інстанцыі ў пошуках турэмных запісаў сына, якія ёй так і не вярнулі. Засталося апошняе: звярнуцца ў суд. Аднак...

У Мазыры адбылася прэзентацыя фільма "Убыл по приговору"

22.10.2012 У Мазыры адбылася прэзентацыя фільма "Убыл по приговору"

Паказы ў рэгіёнах павінны ліквідаваць інфармацыйны прабел па тэме смяротнага пакарання.

У Берліне адбылася акцыя "Не смяротнаму пакаранню ў Беларусі"

19.10.2012 У Берліне адбылася акцыя "Не смяротнаму пакаранню ў Беларусі"

Яе правялі актывісты берлінскага офіса Міжнароднай амністыі. На пікеце побач з беларускай амбасадай ў Нямеччыне яны заклікалі адмовіцца Беларусь ад смяротнага пакарання, як гэта даўно зрабілі іншыя еўрапейскія краіны.

У Баранавічах і Гомелі адзначылі Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання

11.10.2012 У Баранавічах і Гомелі адзначылі Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання

Праціўнікі смяротнага пакарання ў Баранавічах дзвюма групамі хадзілі па горадзе, размаўлялі з людзьмі і раздавалі ім інфармацыйныя матэрыялы аб неабходнасці забароны смяротнага пакарання. У Гомелі жыхарам абласнога цэнтру нагадалі пра праблему смяротнага пакарання з дапамогай улётак.

«Убыл по приговору»: глядзі, думай, вызначайся! (відэа)

11.10.2012 «Убыл по приговору»: глядзі, думай, вызначайся! (відэа)

Прэм’ерны паказ дакументальнага фільма «Убыл по приговору» адбыўся ў Менску 10 кастрычніка, калі адзначаецца Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання. Фільм створаны рэжысёрам Віктарам Трацяковым па сцэнары Паліны Сцепаненка ў межах кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі».

У Магілёве прайшоў кінапрагляд фільму “Прычына смерці - прочырк”

10.10.2012 У Магілёве прайшоў кінапрагляд фільму “Прычына смерці - прочырк”

Кінапрагляд, які арганізавалі мясцовыя праваабаронцы, быў прымеркаваны да Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання, што адзначаецца 10 кастрычніка.

У цэнтры Мінску з'явіліся расцяжкі "НЕ смяротнаму пакаранню"

10.10.2012 У цэнтры Мінску з'явіліся расцяжкі "НЕ смяротнаму пакаранню"

Моладзевыя актывісты звярнулі ўвагу грамадскасці на Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання.

10.10.2012 Эўропа заклікае Беларусь спыніць сьмяротныя пакараньні

Рада Эўропы і Эўрапейскі Зьвяз заклікаюць Беларусь абвясьціць мараторый на сьмяротнае пакараньне ў якасьці першага кроку да ягонай поўнай адмены.

Сёння - Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання

10.10.2012 Сёння - Сусветны дзень супраць смяротнага пакарання

Сёння Беларусь - адзіная еўрапейская краіна, якая не ўваходзіць у Савет Еўропы. Асноўнай перашкодай для ўваходжання з'яўляецца наяўнасць у краіне смяротнага пакарання.

Галандцы запатрабавалі вярнуць Любові Кавалёвай цела яе сына

04.10.2012 Галандцы запатрабавалі вярнуць Любові Кавалёвай цела яе сына

Сёння раніцай у 5 гарадах Галандыі адначасова прайшоў флэш-моб у падтрымку новай кампаніі Любові Кавалёвай, якая патрабуе вярнуць ёй цела яе сына.

Амбасадары Еўразвяза прад'явілі дэмарш Беларусі з-за смяротнага пакарання

03.10.2012 Амбасадары Еўразвяза прад'явілі дэмарш Беларусі з-за смяротнага пакарання

З нагоды Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання, які будзе адзначацца 10 кастрычніка, амбасадар Латвіі ў Беларусі разам з амбасадарамі Францыі і Італіі ў Беларусі і прадстаўнікамі Дэлегацыі Еўразвяза ў Менску прад'явілі дэмарш МЗС Беларусі, каб яшчэ раз звярнуць увагу беларускіх уладаў на праблему адмены смяротнага пакарання ў краіне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства