Навіны на тэму: сьмяротнае пакараньне
30.04.2013 Магілёўскі абласны суд вынес чарговы смяротны прысуд
Магілёўскі абласны суд вынес першы ў 2013 годзе смяротны прысуд. Выключная мера пакарання будзе прыменена да ўраджэнца Жытомірскай вобласці 1969 г.н., на рахунку якога чатыры забойствы. Апошняе ён здзейсніў ужо ў турме.
25.04.2013 Родныя расстралянага Уладзіслава Кавалёва патрабуюць рассакрэціць месца ягонага пахавання
Маці і сястра абвінавачанага ў здзяйсненні тэракту ў Мінску ў красавіку 2011 года і расстралянага Уладзіслава Кавалёва Любоў Кавалёва і Таццяна Казяр звярнуліся ў Адміністрацыю прэзідэнта, Міністэрства ўнутраных спраў і Камітэт дзяржаўнай бяспекі з патрабаваннем раскрыць ім месца пахавання Уладзіслава.
25.04.2013 Андрэй Курэйчык: “Я ня веру, што смяротнае пакаранне пазбавіць нас ад злачыннасці” (Відэа)
Вядомы беларускі і расейскі сцэнарыст і актор Андрэй Курэйчык падпісаў петыцыю супраць смяротнага пакарання ў Беларусі.
24.04.2013 Смяротнае пакаранне - дзяржаўны інструмент кіравання або "сацыяльная справядлівасць"?
Ці мае права дзяржава вырашаць, хто павінен жыць, а хто - не? Як суадносіцца правасуддзе і мера пакарання? Ці можа смерць быць законным пакараннем за злачынства? Гэтыя і многія іншыя пытанні задавалі ўдзельнікі Клуба сацыяльнага і прававога кіно на чарговай сустрэчы, якая прайшла нядаўна ў Крыме.
11.04.2013 У Маскве пратэставалі супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі
Ля будынку беларускай амбасады ў сталіцы Расеі прайшла акцыя Amnesty International супраць прымяненьня сьмяротнага пакараньня ў Беларусі.
11.04.2013 Сёння — другая гадавіна выбуху ў мінскім метро
У другую гадавіну выбуху на станцыі "Кастрычніцкая" Мінскага метрапалітэна ў праваслаўных і каталіцкіх храмах сталіцы пройдуць набажэнствы ў памяць пра загінулых і пацярпелых у выніку гэтай трагедыі.
10.04.2013 Amnesty International: Смяротнае пакаранне ў Беларусі па-ранейшаму ў вельмі строгай сакрэтнасці
"Беларусь заставалася адзінай краінай у Еўропе і Цэнтральнай Азіі, дзе захоўвалася смяротнае пакаранне. Гэтую меру пакарання па-ранейшаму атачала абстаноўка вельмі строгай сакрэтнасці", - канстатуе Amnesty International у сваім штогадовым аглядзе, прысвечаным смяротным прысудам і пакаранням смерцю.
07.04.2013 Amnesty International звярнулася ў суд за забарону пікету ля амбасады Беларусі
Міжнародная праваабарончая арганізацыя аспрэчыць у судзе адмову ўладаў Масквы ў правядзенні пікету ля беларускай амбасады.
02.04.2013 Любові Кавалёвай не адказалі, якая структура ў Беларусі займаецца выкананнем смяротных прысудаў
Маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва, абвінавачанага ў тэрарызме пасля выбуху ў мінскім метро, хоча ведаць падрабязнасці пра апошнія хвіліны сына, якога лічыць неправасудна пакараным сьмерцю.
02.04.2013 Чаго мы не ведаем пра смяротнае пакаранне? Запрашаем журналістаў на трэнінг 13 красавіка!
Адной з самых закрытых для беларускага чытача па-ранейшаму з’яўляецца тэма вынясення і выканання смяротных прысудаў. Як адбываецца следства? Дзе ўтрымліваюць зняволеных? Па якіх крытэрах выносяць прысуд? Як прыводзіцца ён у выкананне і што пра гэта ўсё думаюць Рада Еўропы, АБСЕ ды праваабаронцы?
01.04.2013 У рэгіёнах дыскутавалі на тэму сьмяротнага пакараньня
Шэраг грамадскіх дыскусій па абмеркаваньні тэмы сьмяротнага пакараньня ў Беларусі адбыліся на мінулым тыдні ў розных гарадах: 27 сакавіка ў Магілёве, 30 сакавіка ў Гародні і 31 сакавіка ў Менску.
27.03.2013 “Чарга”: не будзь абыякавым (відэа)
Актывісты кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" стварылі анімацыйны фільм “Чарга”, які закранае глыбока філасофскія тэмы: чалавечае жыццё і раўнадушша грамадства ў дачыненні да тэмы смяротнага пакарання.
19.03.2013 Апантаныя. Супраць сьмяротнага пакараньня (відэафільм)
Відэафільм, прысьвечаны дзейнасьці кампаніі “Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі”, з’явіўся ў інтэрнэце. Гэтая стужка раскрывае праблему вышэйшай меры пакараньня ў Беларусі, розныя яе аспекты, пра якія звычайна людзі не задумваюцца: таямніца пахаваньня пакаранага сьмерцю, непаведамленьне пра дату растрэлу.
19.03.2013 Іспанскія журналісты – пра смяротнае пакаранне ў Беларусі: “Чаму мусяць пакутаваць родныя? Яны ж ні ў чым не вінаватыя”
Журналісты аўтарытэтнай іспанскай газеты “Эль Паіс” Альвара Канкуэра о дэ Гуінера і Сафія Мора правялі ў Беларусі тыдзень, сустракаючыся з грамадскімі актвістамі, дзяржаўнымі чыноўнікамі і роднымі расстраляных людзей.
18.03.2013 Павел Левінаў: Дзяржава не павінна жорстка абыходзіцца са сваімі грамадзянамі
Год таму стала вядома, што смяротны прысуд у дачыненні да абвінавачаных у тэракце ў менскім метро прывялі ў выкананне. Родныя Дзмітрыя Канавалава ды Уладзіслава Кавалёва атрымалі адпаведныя рашэнні Вярхоўнага суда.










