Навіны на тэму: сьмяротнае пакараньне
15.04.2014 Вярхоўны суд лічыць скаргу родных Уладзіслава Кавалёва адносна месца пахавання непадведамаснай судам
Такое рашэнне ўтрымліваецца ў адказе на скаргу Любові Кавалёвай (маці Уладзіслава Кавалёва) і сястры Таццяны Казяр за подпісам намесніка старшыні Вярхоўнага суда Андрэя Забары.
15.04.2014 Чарговая касацыя на смяротны прысуд не задаволеная: Лыкава растраляюць
Сёння судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі разглядае чарговую касацыйную скаргу асуджанага да смяротнага пакарання. 53-гадовы Эдуард Лыкаў, якому інкрымінавана пяць эпізодаў забойства ў стане алкагольнага ап’янення, абскарджвае прысуд, вынесены Мінскім абласным судом 26 лістапада 2013 года.
10.04.2014 Камітэт па правах чалавека зарэгістраваў зварот Аляксандра Грунова
8 красавіка Вярхоўны суд пакінуў ў сіле смяротны вырак 25-гадоваму гамельчуку Грунову. З гэтай нагоды ён звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН.
10.04.2014 Віктар Адзіночанка: На судовае рашэнне па справе Грунова паўплывала выказванне Лукашэнкі (відэа)
Прадстаўнік Беларускага Хельсінкскага Камітэту ў Гомелі, кандыдат філасофскіх навук Віктар Адзіночанка каментуе рашэнне, якое Вярхоўны суд Беларусі прыняў 8 красавіка.
09.04.2014 Міхаіла Гладкага незаконна асудзілі на 8 год, а цяпер не хочуць даваць кампенсацыю
У 2003 годзе Міхаіла Гладкага на 8 год асудзілі нібыта за забойства роднага брата. Мужчына адбыў амаль увесь тэрмін, а пасля высветлілася, што сапраўдны забойца – Эдуард Лыкаў, які зараз знаходзіцца ў мінскім СІЗА. Яму вынесены прысуд аб смяротным пакаранні.
09.04.2014 Фільм “Выканаўца” пакажуць на "Сінема Перпетуум Мобіле 2014"
Анімацыйны фільм “Выканаўца”, створаны групай валанцёраў Праваабарончага цэнтра “Вясна” у межах кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” абраны для паказу на Міжнародным фестывалі кароткаметражных фільмаў "Сінема Перпетуум Мобіле" (Cinema Perpetuum Mobile 2014).
08.04.2014 У Беларусі вынесены чарговы смяротны прысуд
26-гадовы гамяльчук Аляксандр Груноў паўторна асуджаны на смяротнае пакаранне. Падрабязнасці гучнай крымінальнай справы...
08.04.2014 Генеральная пракуратура адмовіла сваякам Уладзіслава Кавалёва ў аднаўленні справы
У сакавіку маці і сястра Уладзіслава Кавалёва, аднаго з расстраляных два гады таму па абвінавачанні ў здзяйсненні тэракту ў мінскім метро, накіравалі заяву генеральнаму пракурору Беларусі Аляксандру Канюку, дзе прасілі аднавіць вытворчасць па гэтай крымінальнай справе ў сувязі з новавысветленымі акалічнасцямі. Аднак ім адмовілі.
08.04.2014 Скарга Аляксандра Грунова на паўторны смяротны прысуд адхіленая Вярхоўным судом (анлайн)
Судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда ў поўным аб'ёме адхіліла касацыю Аляксандра Грунова, пакінуўшы ў сіле смяротны прысуд.
07.04.2014 Гары Паганяйла: Прыйшоў час перагледзець закон пра смяротнае пакаранне
Праваабаронца Гары Паганяйла - пра тое, чаму смяротнае пакаранне з’яўляецца катаваннем для сваякоў расстралянага, пра «права на труп» і суб’ектыўнасць суддзяў пры вынясенні выраку – расстрэл.
01.04.2014 Брэст: міліцыя спыніла справу па факце распаўсюду рашэння Камітэта па правах чалавека ААН
Гэта рашэнне датычыцца справы Уладзіслава Кавалёва - аднаго з расстраляных два гады таму па абвінавачанні ў здзяйсненні тэракту ў мінскім метро.
31.03.2014 Праваабаронцы змагаюцца за адтэрміноўку смяротных прысудаў
Берасцейскія праваабаронцы накіравалі ў Савет Міністраў зварот з прапановай унесці ў Крымінальна-выканаўчы кодэкс норму, якая прадугледжвае пяцігадовую адтэрміноўку выканання смяротных прысудаў. Пра гэта паведаміў берасцейскі праваабаронца, адзін з падпісантаў звароту Раман Кісляк.
29.03.2014 У Брэсце актывіста затрымалі за пікет супраць смяротнага пакарання
Актывіст руху «За Свабоду» Зміцер Рабцэвіч затрыманы 28 сакавіка ў Брэсце. Ён пратэставаў супраць хуткага прывядзення смяротных прысудаў у выкананне.
28.03.2014 Amnesty International занепакоеная колькасцю смяротных пакаранняў у свеце ў 2013 годзе. У Беларусі пакаранняў смерцю не было, але вынесены 4 смяротныя прысуды
Праваабарончая арганізацыя Amnesty International занепакоеная значным павелічэннем колькасці пакаранняў смерцю ва ўсім свеце. Пра гэта паведамляецца ў дакладзе AI, апублікаваным 27 сакавіка.
24.03.2014 “Хронікі палітычнага тэрору” – сведчанні сваякоў расстраляных
Злачынствы камунізму не былі асуджаныя ў Беларусі, і сучасная ўлада шмат у чым адчувае сябе спадкаемніцай той улады, якая здзяйсняла масавыя расстрэлы нязгодных.










