Навіны на тэму: сьмяротнае пакараньне
15.05.2014 ЕС ізноў заклікаў Беларусь увесці мараторый на смяротную кару
У сувязі з расстрэлам Рыгора Юзэпчука Еўрапейскі саюз ізноў заклікаў беларускія ўлады ўвесці мараторый на смяротную кару.
14.05.2014 Паўла Селюна расстралялі 17 красавіка
Сёння стала вядома дата расстрэлу 23-гадовага студэнта гістфаку БДУ, абвінавачанага ў забойстве двух асоб з асаблівай жорсткасцю. Маці асуджанага атрымала пасведчанне аб смерці.
12.05.2014 Чарговы расстрэл: выкананы прысуд у адносінах да Рыгора Юзэпчука
Магілёўскі абласны суд паведаміў, што ў адносінах да Рыгора Юзэпчука выкананы смяротны прысуд. 45-гадовы мужчына асуджаны за забойства сукамерніка. Той нібыта прайграў сваё жыццё ў даміно.
09.05.2014 Маці асуджанага на расстрэл: “Пакуль не ўбачу цела сына, не паверу, што яго забілі” (відэа)
Тамара Сялюн распавядае пра апошнія лісты ад Паўла, сустрэчу з суддзём, які пакінуў яму смяротны вырак, і міжнародную падтрымку асуджэння смяротнага пакарання ў Беларусі.
08.05.2014 У Вярхоўным судзе пацвердзілі – Паўла Селюна расстралялі
Маці асуджанага на смерць спрабуе высветліць, ці прыведзены ў выкананне прысуд яе сыну. І хоць адвакату пра расстрэл паведамілі яшчэ 18 красавіка, сваякам Селюна дагэтуль не прыходзілі афіцыйныя пацверджанні з суда.
06.05.2014 Абшчына святога Эгідзія заклікае выратаваць жыцці асуджаных на смяротнае пакаранне
Вернікі заклікаюць падпісваць петыцыі супраць смяротнага пакарання, у тым ліку ў дачыненні да беларускіх грамадзян.
05.05.2014 Пажыццёвае зняволенне – альтэрнатыва смяротнаму пакаранню
На сённяшні дзень у Беларусі 148 чалавек адбывае пажыццёвае пакаранне. Пажыццёвае пакаранне ўзнікла ў Беларусі у 1997 годзе і з’яўляецца альтэрнатывай смяротнаму пакаранню.
02.05.2014 Андрэй Палуда: захаванне смяротнай кары сур’ёзна ўплывае на статус Беларусі
Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда і Любоў Кавалёва прынялі ўдзел у мерапрыемствах, якія адбыліся напрыканцы красавіка у Празе ў межах адзначэння 5-й гадавіны існавання праграмы Усходняе партнёрства.
26.04.2014 Спецдакладчык ААН па Беларусі: Спыніце далейшыя смяротныя пакаранні
Зварот сп. Харашці быў распаўсюджаны пасля паведамленняў пра пакаранне смерцю Паўла Селюна і рашэнне Вярхоўнага суда, які на мінулым тыдні пакінуў у сіле смяротны прысуд Эдуарду Лыкаву. Спецдакладчык ААН заклікаў беларускія ўлады ўвесці неадкладны мараторый на смяротныя прысуды і ўстрымацца ад выканання смяротных прысудаў у будучыні.
25.04.2014 “Міжнародная амністыя” асудзіла чарговую смяротную кару ў Беларусі
Пра гэта гаворыцца ў заяве арганізацыі з нагоды паведамлення ад выкананні прысуду ў дачыненні 23-гадовага Паўла Селюна.
25.04.2014 Фотафакт: у Салігорску з'явіліся ўлёткі з інфармацыяй пра расстрэл Паўла Селюна
Акрамя інфармацыі аб выканні чарговага расстрэлу “імем Рэспублікі Беларусь”, ва ўлётках паведамляецца пра грубае парушэнне дзяржавай правіл Камітэта па правах чалавека ААН і ўзятых на сябе міжнародных абавязальніцтваў.
23.04.2014 Эштан асудзіла расстрэл Селюна
Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў замежных справах Кэтрын Эштан рашуча асудзіла выкананьне сьмяротнага прысуду ў дачыненьні да Паўла Селюна. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы кіраўніка дыпляматыі ЭЗ.
18.04.2014 Іменем Рэспублікі Беларусь: расстраляны Павел Сялюн
Сёння стала вядома, што ў адносінах да 23-гадовага студэнта гістфаку БДУ выкананы смяротны прысуд. Ягоны зварот яшчэ знаходзіцца на разглядзе КПЧ ААН. Гэта значыць, Рэспубліка Беларусь у чарговы раз парушыла ўзятыя на сябе міжнародныя абавязальніцтвы.
17.04.2014 Груноў накіраваў наглядную скаргу на смяротны прысуд і прашэнне аб памілаванні
Асуджаны адзначае, што суд, выносячы яму смяротнае пакаранне, не ўлічыў змякчаючыя абставіны – яго чыстасардэчнае раскаянне, поўнае прызнанне віны, яўку з павіннай, дабраахвотнае супрацоўніцтва са следствам і супрацьпраўныя/амаральныя дзеянні пацярпелай Наталлі Емільянчыкавай.
15.04.2014 Вярхоўны суд пакінуў у сіле смяротнае пакаранне Эдуарду Лыкаву
Мужчыну абвінавацілі ў пяці забойствах. Першыя два ён здзейсніў яшчэ ў 2002. Але следства даведалася пра гэта толькі ў 2011, калі яго затрымалі ўжо за апошняе, пятае забойства. Лыкаў сам прызнаўся ў папярэдніх злачынствах і супрацоўнічаў са следствам.










