Навіны на тэму: сьмяротнае пакараньне

Канстытуцыйны Суд адмахнуўся ад справы па смяротным пакаранні

24.03.2015 Канстытуцыйны Суд адмахнуўся ад справы па смяротным пакаранні

Канстытуцыйны суд адказаў на зварот Тамары Сялюн, маці расстралянага Паўла Селюна.

Amnesty International распачала тэрміновую кампанію з нагоды новага смяротнага прысуду ў Беларусі

24.03.2015 Amnesty International распачала тэрміновую кампанію з нагоды новага смяротнага прысуду ў Беларусі

Міжнародныя праваабаронцы заклікаюць беларускія ўлады спыніць запланаваныя смяротныя кары, неадкладна замяніць прысуд Сяргею Іванову і ўсім асуджаным да смяротнага пакарання ў Беларусі.

Смяротнае пакаранне - прысуд не толькі злачынцам, але і іх родным (відэа)

23.03.2015 Смяротнае пакаранне - прысуд не толькі злачынцам, але і іх родным (відэа)

Вольга Грунова, маці пакаранага смерцю Аляксандра Грунова, звяртаецца ва ўсемагчымыя органы ўлады, каб даведацца месца пахавання растралянага сына.

560 мільёнаў кампенсацыі, 21 год турмы і расстрэл

20.03.2015 560 мільёнаў кампенсацыі, 21 год турмы і расстрэл

Гомельскі абласны суд агучыў афіцыйную інфармацыю пра смяротны прысуд вынесены ў Рэчыцы на закрытым выяздным паседжанні 18 сакавіка ў дачыненні да мясцовага жыхара.

Белсат: Вітаем у краіне катаў (відэа)

19.03.2015 Белсат: Вітаем у краіне катаў (відэа)

Першы ў гэтым годзе, але далёка не першы ў Беларусі, вынесены смяротны прысуд. Ён жыў 21 год - цяпер прысуджаны да расстрэлу.

Чаму беларусаў палохаюць смяротнай карай?

19.03.2015 Чаму беларусаў палохаюць смяротнай карай?

Паводле старшыні ПЦ "Вясна" Алеся Бяляцкага, беларускія ўлады ўпарта хочуць даказаць, што пазіцыя аўтарытарызму мае права на існаванне ў еўрапейскім абсягу. Праваабаронца раіць прадстаўнікам ЕС і Рады Еўропы звярнуць увагу на рэальную сітуацыю ў нашай краіне і ацэньваць беларускае кіраўніцтва па ягоных справах.

“Правабаронцы супраць смяротнага пакарання” прадстаўлялі Беларусь на баркэмпе ў Кутаісі

19.03.2015 “Правабаронцы супраць смяротнага пакарання” прадстаўлялі Беларусь на баркэмпе ў Кутаісі

Пераканаўчая прэзентацыя каардынатара кампаніі “Правабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэя Палуды тычылася незваротнасці характару смяротнага пакарання, магчымасці судовых памылак, а таксама сакрэтнасці, якая існуе вакол вышэйшай меры

Жыхар Рэчыцы асуджаны да расстрэлу за жорсткае забойства і згвалтаванне

18.03.2015 Жыхар Рэчыцы асуджаны да расстрэлу за жорсткае забойства і згвалтаванне

18 сакавіка ў Рэчыцы вынесены прысуд 21-гадоваму мясцоваму жыхару, які 29 жніўня 2013 г. згвалціў і жорстка забіў 19-гадовую дзяўчыну. Суд прысудзіў абвінавачанага да вышэйшай меры пакарання — расстрэлу.

Тамара Сялюн звярнулася ў Канстытуцыйны суд

16.03.2015 Тамара Сялюн звярнулася ў Канстытуцыйны суд

Маці растралянага Паўла Селюна накіравала зварот у Канстытуцыйны суд.

Мінскі абласны суд не задаволіў скаргу Міхаіла Гладкага

13.03.2015 Мінскі абласны суд не задаволіў скаргу Міхаіла Гладкага

13 сакавіка Мінскі абласны суд разгледзеў скаргу Міхаіла Гладкага на адмову Мінскага раённага суда аб кампенсацыі маёмаснай і маральнай шкоды. Суддзя Бойка Н. пакінула скаргу без задавальнення.

Скарга Тамары Сялюн - "непадведамасная" суду

12.03.2015 Скарга Тамары Сялюн - "непадведамасная" суду

Ленінскі суд г. Гродна адмовіў Тамары Сялюн ва ўзбуджэнні грамадзянскай справы ў адносінах да Дэпартамента выканання пакаранняў МУС РБ і не задаволіў скаргу датычна рашэння Гродзенскага абласнога суду.

Смяротнае пакаранне ў Беларусі: сем'і хочуць ведаць, дзе магілы пакараных сваякоў (відэа)

12.03.2015 Смяротнае пакаранне ў Беларусі: сем'і хочуць ведаць, дзе магілы пакараных сваякоў (відэа)

Deutsche Welle распавядае аб тым, як сям'і расстраляных па прыгаворы суда беларусаў хочуць ведаць, дзе знаходзяцца магілы пакараных сваякоў. Новы відэасюжэт, прысвечаны праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі, з'явіўся на канале DW ў YouTube.

Мінскі абласны суд разгледзіць скаргу Міхаіла Гладкага

11.03.2015 Мінскі абласны суд разгледзіць скаргу Міхаіла Гладкага

Разгляд скаргі Міхаіла Гладкага на пастанову Мінскага раённага суда адбудзецца 13 сакавіка ў 10.00 у Мінскім абласным судзе.

У Гомелі можа быць вынесены новы смяротны прысуд

11.03.2015 У Гомелі можа быць вынесены новы смяротны прысуд

Гомельскі абласны суд прыступіць да разгляду крымінальнай справы, узбуджанай па цяжкім крымінальным артыкуле "забойства з асаблівай жорсткасцю", які прадугледжвае, у тым ліку і смяротнае пакаранне.

Андрэй Палуда: Кіраўнік краіны толькі аднойчы скарыстаўся правам памілавання

06.03.2015 Андрэй Палуда: Кіраўнік краіны толькі аднойчы скарыстаўся правам памілавання

Міністэрства замежных спраў Беларусі апублікавала даклад. Сярод іншых яго пунктаў, па словах каардынатара кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання» Андрэя Палуды, асаблівую ўвагу прыцягваюць пункты 157-164 раздзела “Права на жыццё, свабоду і асабістую недатыкальнасць”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства