Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
16.06.2009 З-за галадоўкі Зэльцэр мусіў адмовіцца ад лекаў
У Менскім сьледчым ізалятары працягвае галадоўку прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч, які пратэстуе супроць крымінальнага перасьледу. Працягваецца і галадоўка пратэсту амэрыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра. Як пачуваюцца вязьні?
10.06.2009 «На дне» па-аршанску
Сітуацыі накшталт сюжэта славутай п'есы Максіма Горкага "На дне" можна раз-пораз убачыць у Оршы, дзе створаны першы на Віцебшчыне цэнтр рэсацыялізацыі нядаўніх зняволеных, якія выйшлі з вязніцы паводле амністыі або вызваленыя ўмоўна-датэрмінова і маюць вострую патрэбу ў сацыяльнай адаптацыі.
02.06.2009 Лісты з ЛТП: лячэньне хворых на алкаголь праз “трудатэрапію”
У траўні 2009 года Ураду Беларусі даручана ўнесьці прапановы аб пашырэньні ў рэспубліцы сеткі лячэбна-працоўных прафілакторыяў (ЛТП). І гэта пры тым, што на сёньня ў Беларусі ўжо дзейнічае пяць ЛТП, а колькасць ізаляваных асобаў у ЛТП у 2008 г. скалала каля 4000 чалавек. Што ж насамрэч уяўляюць сабой гэтыя лячэбна-прафілактычныя ўстановы? Лепей за ўсё звярнуцца да лістоў тых, хто на сваёй скуры адчуў “клопаты” дзяржавы аб сваім здароўі.
27.05.2009 У праваабаронцаў, нарэшце, прынялі рэчы для Мікалая Аўтуховіча
27 траўня праваабаронцы зрабілі чарговую спробу перадаць некаторыя рэчы для Мікалая Аўтуховіча. На гэты раз адміністрацыя СІЗА №1 г. Менска не адмовіла ў прыёме перадачы для зняволенага.
27.05.2009 Зельцер па-ранейшаму ў турме. Улады зацягваюць з ягонай амністыяй
Беларускія суды заяўляюць, што не маюць пазоўных прэтэнзій да амерыканскага грамадзяніна Эмануіла Зэльцэра, які адбывае тэрмін у беларускай турме.
22.05.2009 Мікалай Аўтуховіч застаецца без пітной вады
Сёння, у другі раз на гэтым тыдні, праваабаронцы па просьбе Мікалая Аўтуховіча спрабавалі перадаць яму пітную ваду. Адміністрацыя СІЗА №1 г. Менска адмовіла ў прыёме перадачы для хворага зняволенага.
20.05.2009 У праваабаронцаў не прынялі перадачу для Мікалая Аўтуховіча
Сёння, 20 траўня, праваабаронцы Уладзімір Лабковіч і Валянцін Стэфановіч наведалі Рэспубліканскую бальніцу МУС з тым, каб зрабіць перадачу для Мікалая Аўтуховіча. Але адміністрацыя гэтай установы вырашыла не перадаваць хвораму зняволенаму нават ваду. Аргумент: “гэтаю вадою вы хочаце атруціць Аўтуховіча”.
19.05.2009 Мікалая Аўтуховіча пераводзяць у Рэспубліканскую бальніцу МУС
Сёння, 19 траўня, Мікалаю Аўтуховічу паведамілі, што яго пераводзяць у Рэспубліканскую бальніцу Дэпартамента выканання пакаранняў МУС. Пра гэта распавёў адвакат Павел Сапелка пасля сустрэчы са сваім падабаронным у следчым ізалятары.
11.05.2009 Гуманізацыя сістэмы выканання пакаранняў – тэма чарговага пасяджэння Грамадска-кансультацыйнага савета
Як стала вядома “Народнай Волі”, чарговае пасяджэнне Грамадска-кансультацыйнага савета пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі можа прайсці ў адной з камер следчага ізалятара на вуліцы Валадарскага ў Мінску.
21.04.2009 Вярхоўны Суд працягвае гуманізацыю практыкі пакарання
У пастанове Пленуму ВС гаворыцца пра неабходнасць больш актыўнага выкарыстання альтэрнатыўных турэмнаму зняволенню спосабаў пакарання.
26.03.2009 Баразенка атрымаў другое папярэджаньне
Аляксандру Баразенку, фігуранту “Справы 14-ці", сёньня вынесенае другое папярэджаньне. 26 сакавіка яго выклікалі да начальніка крымінальна-выканаўчай інспекцыі Фрунзенскага РУУСа Мінска Натальлі Нікіценка, якая паведаміла, што папярэджанне выносіцца за парушэньне адпаведнага рэжыму, звязанага з вынесеным актывістуу пакараннем. Ад юнака запатрабавалі напісаць заяву наконт факту збіцьця яго супрацоўнікам міліцыі напярэдадні Дня волі. Адпаведную скаргу Аляксандр Баразенка накіруе таксама і ў пракуратуру.
09.03.2009 Міхася Пашкевіча “рыхтуюць” да 415 артыкула Крымінальнага Кодэксу?
Старшыня моладзевай арганізацыі АГП “Маладыя дэмакраты” Міхась Пашкевіч атрымаў папярэджанне за парушэньне рэжыму адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі.
10.02.2009 Суд адправіў актывіста да псыхіятра
Аляксандра Жыдкевіча, грамадзкага актывіста з Гарадоччыны, судзьдзя пастанавіў скіраваць на псыхіятрычную экспэртызу, перш чым разглядаць далей крымінальную справу, ініцыяваную супраць яго раённай пракуратурай.
05.02.2009 Дзіцячы хоспіс ператварылі ў гуманітарную "клетку"
У Слоніме безнадзейна хворым дзеткам дабрачынныя людзі дапамагаюць псіхалагічна, сацыяльна і матэрыяльна. Затое райвыканкам вылучыў памяшканне без вады, туалета, цяпла…
22.01.2009 У Менску ідуць перамовы ў справе вызвалення Эмануіла Зельцэра
У беларускім Міністэрстве замежных справаў пачаліся перамовы з прадстаўніком Дзярждэпартаменту ЗША ў справе вызвалення Эмануіла Зэльцэра. Не выключана, што вынікам перамоваў стане вызваленне амерыканскага грамадзяніна, які адбывае трохгадовае пакаранне ў магілёўскай калоніі.










