Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
23.12.2010 Жодзінскім праваабаронцам з трэцяе спробы ўдалося паразмаўляць з начальствам Жодзінскага ГАЎС
Аднак, размова адбылася не з начальнікам міліцыі А.Чынкіным, а зь ягоным намесьнікам сп.Дарошкам. У часе прыёму была зарэгістраваная й пададзеная адпаведная заява.
23.12.2010 УВАГА! ТЭРМІНОВЫЯ ЗЬМЕНЫ ГРАФІКУ ПРЫЁМУ ПЕРАДАЧАЎ ЖОДЗІНСКІМ ГАЎС
23 снежня, у чацвер, чацьвер Жодзінскі ГАЎС (вул. Сухаградзкая, 1) будзе прымаць перадачы з 09-00 да 13-00 і з 14-00 да 16-00. Усе жанчыны з Жодзінскага ГАЎС яшчэ 21 снежня скіраваныя назад у Менск (куды канкрэтна - не паведамляецца)
23.12.2010 У СІЗА Жодзіна не прымаюць незалежную прэсу для асуджаных
Пра гэта БАЖ паведамілі актывісты зарэгістраванага ва Украіне Фонда развіцця прававых тэхналогій.
22.12.2010 Саннікаў знаходзіцца ў цяжкім стане
Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў моцна збіты і «ўяўляе сабой жудаснае відовішча». Пра гэта паведаміў БелаПАН адвакат палітыка Павел Сапелка.
21.12.2010 Праваабаронцы працягнуць дапамогу рэпрэсаваным і сем’ям
Прадстаўнікі цэнтра "Вясна" і камітэта "Салідарнасць" працягваюць складаць спісы затрыманых ва ўсіх мінскіх турмах, каардынуюць людзей з перадачай цёплых рэчаў і сродкаў асабістай гігіены.
21.12.2010 Частку вязняў другія суткі трымаюць без ежы і пітва, у аўтазаках
«Нас адмаўляюцца браць на Акрэсціна, — паведаміў „Нашай Ніве“ арыштаваны падчас Плошчы Алесь Мілінец. — Другія суткі сядзім у аўтазаку. Нас тут 31 чалавек. Кажуць, паперы належным чынам не аформленыя».
08.12.2010 У Аліневіча – вочныя стаўкі, у Дзядка – тэмпература
У дачыненьні да затрыманага ў Маскве 28 лістапада Ігара Аліневіча зараз праводзяцца следчыя дзеяньні. Як стала вядома праваабаронцам, аператыўнікі правялі тры вочныя стаўкі. Пакуль з прад’яўленых абвінавачваньняў (Расейская амбасада, ІЧУ на Акрэсціна, Генштаб у Менску, упраўленьне КДБ у Бабруйску) ён прызнае толькі ўдзел у акцыі каля будынка Генштабу Беларусі, якая адбылася 19 верасьня 2009 года.
04.12.2010 Ужо некалькі тыдняў Андрэя Бандарэнку трымаюць у гэтак званым ПКТ, памяшканьні камэрнага тыпу.
Як распавёў Радыё Свабода бацька прадпрымальніка, некалькі дзён таму Андрэй Бандарэнка даслаў ліст, у якім прасіў перадаць яму цёплыя рэчы. Але спроба выканаць просьбу скончылася для Валера Бандарэнкі няўдачай — супрацоўнікі адміністрацыі калёніі перадачу не прынялі.
01.12.2010 Ігара Аліневіча трымаюць у “Амерыканцы”
Затрыманы 28 лістапада ў Маскве Ігар Аліневіч знаходзіцца ў сьледчым ізалятары КДБ (“Амерыканцы”) ў Менску. Пра гэта маці актывіста паведаміў дзяжурны адвакат.
24.11.2010 Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае занепакоенасьць сітуацыяй з асуджаным прадпрымальнікам Андрэем Бандарэнкам
Заява Праваабарончага цэнтра "Вясна"
20.11.2010 МІХАСЬ БАШУРА: «Я ЧЫТАЎ СУКАМЭРНІКАМ ВЕРШЫ З ПАМЯЦІ»
Пісьменьнік і турма — надзённая тэма для беларускай літаратуры цягам усяе яе гісторыі ад Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і да нашых дзён. Найноўшы прыклад — паэт Міхась Башура, які нядаўна быў зьвязьнены на два з паловаю месяцы. Што адчувае паэт за кратамі, як яго ўспрымаюць сукамэрнікі і ці прылятае ў вязьніцу ягоная Муза? Пра гэта Міхась Башура распавёў карэспандэнтцы "Радыё Свабода" Валянціне Аксак.
15.11.2010 У аршанскую турму ўпершыню прыехалі прафесійныя артысты
У папраўчай калоніі №8 Оршы адбыўся паказ спектакля “Белы анёл з чорнымi крыламi”. Пастаноўку, якая распавядае пра радасць і гора, пошукі душэўнага цяпла, выбар свайго лёсу, прывезлі ў турму акцёры Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.
08.11.2010 Уладзімір Асіпенка: У СІЗА ўмовы былі нашмат горшымі, чым у турме
Палітвязень Уладзімір Асіпенка 5 лістапада выйшаў на волю з калоніі «Воўчыя норы» ў Івацэвічах. Сёння былы вайсковец ужо ў Ваўкавыску.
20.10.2010 М.Башура: "За кратамі паміраюць людзі, якія патрапілі туды абсалютна здаровымі"
Госьць начнога эфіру – актывіст кампаніі “Гавары праўду”, выдавец і паэт Міхась Башура, які 19 кастрычніка выйшаў на волю, атрымаўшы штраф памерам 17,5 мільёна рублёў
12.10.2010 Сяргей Усцінаў: Умовы ўтрыманьня ў беларускіх ізалятарах прыраўноўваюцца да катаваньняў
Праваабаронца Сяргей Усцінаў паведаміў, што Ігар Чапіга, які выйшаў на волю па справе аб падпале Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў, адсядзеўшы агулам 9 сутак у ІЧУ, падаў скаргі ў пракуратуру і суд на неналежныя ўмовы ўтрыманьня ў ізалятары.










