Навіны на тэму: умовы ўтрыманьня
15.01.2011 У гэтым годзе адвакаты бачылі толькі Вазняка і Фядуту
13 студзеня на допыце ў СІЗА КДБ сустрэлася з Сяргеем Вазняком яго адвакат Ларыса Атаманчук. Па яе словах, Сяргей на самаадчуванне не скардзіўся і выглядаў нармальна. У камеры Вазняка, дзе ўтрымліваецца 5 чалавек (усе астатнія — па іншых справах), ёсць тэлевізар, яму выпісваюць у турму газеты, ёсць магчымасць купляць іх і там. Пра іншых зняволеных інфармацыі менш, а пра некаторых практычна няма.
14.01.2011 Адвакат сустрэлася з даверанай асобай Някляева Сяргеям Вазняком
13 студзеня адвакат Ларыса Атаманчук удзельнічала ў следчых дзеяннях з удзелам свайго падабароннага даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева – Сяргея Вазняка, паведамляе "Белорусский партизан".
14.01.2011 У турме інфармуюць пра здароўе вязьняў, у КДБ – не
У ізалятары КДБ адмаўляюцца інфармаваць пра мэдычны стан падсьледных па справе аб масавых беспарадках 19 сьнежня. Праваабаронцы лічаць гэта формай ціску на арыштантаў, прыроўненай да катаваньня.
13.01.2011 Аналітычная запіска праваабаронцаў аб умовах перавозкі, судовага разбіральніцтва і ўтрымання затрыманых удзельнікаў акцыі пратэсту 19 снежня
Аналітычная запіска была падрыхтаваная на аснове дадзеных, атрыманых у перыяд з 03.01.2011г. па 05.01.2011г. уключна ад 73 чалавек, у тым ліку, з 61 анкеты, уласнаручна запоўненых апытаных, а таксама на аснове дадзеных, атрыманых у ходзе асабістага апытання 12 затрыманых.
12.01.2011 Алесь Міхалевіч телэфанаваў жонцы Мілане
Учора Алесь Міхалевіч, былы кандыдат у прэзідэнты, а зараз абвінавачаны па крымінальнай справе па артыкуле 293, частках 1 і 2, Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь "Масавыя беспарадкі" патэлефанаваў з ізалятара КДБ на мабільны тэлефон сваёй жонкі Міланы. Перапытаўшыся, на якім нумары ёй зручней размаўляць, ён набраў кватэрны нумар.
12.01.2011 Беларуская амбасада пра ўмовы вязняў КДБ
Радыё Свабода пераклала прэс-рэліз, які 10 студзеня амбасада Беларусі ў Вялікабрытаніі распаўсюдзіла на ангельскай мове пра ўмовы ўтрыманьня вязьняў Плошчы.
06.01.2011 Давераная асоба Віталя Рымашэўскага з Брэста Зміцер Шухрай - на волі
Апошнія некалькі дзён Зміцер Шурхай правёў на Акрэсціна ў адной камеры з арыштаваным целаахоўнікам Андрэя Саннікава, актывістам кампаніі "Гавары праўду" Міхасём Пашкевічам ды маладафронтаўцам Змітром Хведаруком, апошні з якіх з 19 снежня, паводле двух пратаколаў, знаходзіцца за кратамі ўжо 18-я суткі і мусіць выйсці на волю сёння ўначы.
06.01.2011 Міхалевіча перавялі на Валадарку
Арыштаваны кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч пераведзены са следчага ізалятара КДБ у ізалятар Міністэрства ўнутраных спраў на вуліцы Валадарскага ў Мінску.
31.12.2010 Грамадзянін Расіі звярнуўся ў пракуратуру
Бурмістраў Аляксандр, які быў арыштаваны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 19 снежня, быў вызвалены датэрмінова па патрабаванню Расійскай федэрацыі. Пры атрыманні рэчаў у Жодзінскім ІЧУ высветлілася, што ў яго не хапае 3.000 расійскіх рублёў, што эквівалентна 100 $.
30.12.2010 Таццяна Шамбалава 10 дзён трымала галадоўку
Давераная асоба Віталя Рымашэўская Таццяна Шамбалава 10 дзён трымала галадоўку пратэсту ў ізалятары часовага утрымання Мінскага раёна.
27.12.2010 У гомельскім ІЧУ сок і мінералку для арыштантаў не прынялі
У гомельскім ізалятары часовага ўтрымання не прынялі сок і мінеральную ваду для актывістаў Юрыя Клімовіча, Валерыя Сляпухіна і Юрыя Захаранкі, якія адбываюць адміністрацыйны арышт.
27.12.2010 “Жодзінцам” не хапае капэртаў, паперы і алоўкаў
Як паведамляе арыштаваны ўдзельнік акцыі 19 снежня, якога выпусцілі з Жодзінскага ІЧУ на пахаваньне сваяка, вязьням не хапае капэртаў, паперы і алоўкаў. Таксама паступалі просьбы аб тым, каб перадалі ў ІЧУ некалькі асобнікаў Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях.
24.12.2010 Таццяна Бублікава абвесціла галадоўку
Пра гэта паведаміла 24 снежня адвакатка Таццяны Ларыса Атаманчук, якая сустракалася са сваёй падабароннай увечары 23 снежня.
24.12.2010 Вольга Някляева патрабуе сустрэчы з генпракурорам
Увечары 24 снежня Вольга Някляева, жонка Уладзіміра Някляева, перадала ў Генеральную пракуратуру скаргу, у якой патрабуе сустрэчы з генпракурорам Рыгорам Васілевічам.
23.12.2010 Чым можна дапамагчы?
У ізалятарах у Жодзіне і на Скарыны на выходных не прымаюць перадачы










